Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Гогаль - Мёртвыя душы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1952, Издательство: Дзярж. выд-ва БССР, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мёртвыя душы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мёртвыя душы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адзін з
найбольш
вядомых
твораў
рускага пісьменніка
Мікалая
Васільевіча
Гогаля
жанр
якога
сам аўтар
пазначыў
як
паэма
Першы том
быў
выдадзены ў
1842
працяг
было знішчана
пісьменнікам
захаваліся
толькі
асобныя
раздзелы

Мёртвыя душы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мёртвыя душы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Кавалка хлеба няма, а шампанскае ёсць», падумаў Чычыкаў.

Платонаў не ведаў, што і думаць.

Шампанскае [Хлабуеў] прыдабыў з неабходнасці. Ён паслаў у горад: што рабіць? — у крамцы не даюць квасу напавер без грошай, а піць хочацца. А француз, які нядаўна прыехаў з вінамі з Пецербурга, усім даваў напавер. Што рабіць, трэба было браць бутэльку шампанскага.

Шампанскае было прынесена. Яны выпілі па тры бакалы і развесяліліся. Хлабуеў разышоўся: зрабіўся мілым і разумным, сыпаў досціпамі і анекдотамі. У размовах яго выявілася столькі ведання людзей і свету! Так добра і правільна бачыў ён шмат якія рэчы, так трапна і спрытна абрысоўваў у некалькіх словах суседзяў-памешчыкаў, так выразна бачыў недахопы і памылкі ўсіх, так добра ведаў гісторыю паноў, якія збяднелі: і чаму, і як, і ад чаго яны збяднелі; так арыгінальна і смешна ўмеў перадаваць малейшыя іх звычкі, — што яны абодва былі зусім зачараваны яго размовамі і гатовы былі прызнаць яго за самага разумнага чалавека.

«Мне дзіўна», сказаў Чычыкаў: «як вы, з такім розумам, не знойдзеце сродкаў і звароту?»

«Сродкі-то ёсць», сказаў Хлабуеў, і зараз-[жа] выклаў ім цэлую кучу пражэктаў. Усе яны былі да таго недарэчныя, такія дзіўныя, так мала выцякалі з ведання людзей і свету, што заставалася толькі паціскаць плячамі ды гаварыць: «Госпадзі божа! якая неабдымная адлегласць паміж веданнем свету і ўмельствам карыстацца гэтым веданнем!» Усё грунтавалася на неабходнасці дастаць адкуль-небудзь раптам сто або дзвесце тысяч. Тады, здавалася яму, усё-б наладзілася, як трэба, і гаспадарка-б пайшла, і прарэхі ўсе-б залаталіся, і прыбыткі можна павялічыць у чатыры разы, і здабыць сабе магчымасць аплаціць усе пазыкі. I канчаў ён прамову сваю: «Але што загадаеце рабіць? Няма, ды і няма такога дабрачынца, які-б адважыўся пазычыць дзвесце або хоць сто тысяч. Відаць, ужо бог не хоча».

«Яшчэ-б», падумаў Чычыкаў: «такому дурню паслаў бог дзвесце тысяч!»

«Ёсць у мяне, бадай што, трохмільённая цётухна», сказаў Хлабуеў: «бабуля багамольная; на цэрквы і манастыры дае, але дапамагаць блізкаму тугаватая. Даўніх часоў цётухна, на якую зірнуць варта было-б. У яе адных канарэек сотні чатыры, моські, прыжывалкі і слугі, якіх ужо цяпер няма. Малодшаму з слуг будзе год пад 60, хоць яна і кліча яго: «Эй, малы!» Калі госць як-небудзь не так будзе трымацца, дык яна за абедам загадае абнесці яго стравай, — і абнясуць. Вось як!»

Платонаў усміхнуўся.

«А як яе прозвішча і дзе пражывае?» запытаў Чычыкаў.

«Жыве яна ў нас-жа ў горадзе, Аляксандра Іванаўна Ханасарава».

«Чаму-ж вы не звернецеся да яе?» сказаў са спагадай Платонаў. «Мне здаецца, калі-б яна ўразумела становішча вашай сям’і, яна-б не змагла адмовіць».

«Ну, не можа. У цётухны натура моцная. Гэта бабуля — крэмень, Платон Міхайлавіч! Ды да таго-ж ёсць і без мяне падлізнікі, якія каля яе ўвіваюцца. Там ёсць адзін, які цэліць у губернатары: прыплёўся ёй у радню...» «Зрабі мне такую ласку», сказаў ён раптам, звяртаючыся [да Платонава]: «на наступным тыдні я даю абед усім саслоўям у горадзе».

Платонаў вылупіў вочы. Ён яшчэ не ведаў таго, што на Русі, у гарадах і сталіцах, водзяцца такія мудрацы, жыццё якіх — зусім невытлумачальная загадка. Усё, здаецца, пражыў, кругом запазычыўся, ніадкуль ніякіх сродкаў, а наладжвае абед: і ўсе абедаючыя гавораць, што гэта апошні, што заўтра-ж гаспадара пацягнуць у астрог. Праходзіць пасля гэтага 10 год— мудрэц усё яшчэ трымаецца на свеце, запазычыўся кругом яшчэ горш ад ранейшага і таксама-ж ладзіць абед, на якім усе абедаючыя думаюць, што ён апошні, і ўсе ўпэўнены, што заўтра-ж пацягнуць гаспадара ў астрог.

Дом Хлабуева ў горадзе ўяўляў сабой незвычайнае з’явішча. Сёння поп у рызах служыў там малебства; заўтра давалі рэпетыцыю французскія акторы. У адзін дзень ні крошкі хлеба нельга было адшукаць; у другі — хлебасольны прыём усіх артыстаў і мастакоў і велікадушная падача ўсім. Неаднойчы бывалі такія цяжкія часы, што другі даўно-б на яго месцы павесіўся або застрэліўся; але яго ратаваў рэлігійны настрой, які дзіўным чынам спалучаўся ў ім з бязладным яго жыццём. У гэтыя горкія хвіліны чытаў [ён] жыція пакутнікаў і няўтомных працаўнікоў, якія выхоўвалі дух свой так, каб узвышаўся ён над няшчасцямі. Душа яго ў гэты час уся рабілася мяккай, расчульваўся дух, і слязамі поўніліся вочы яго. Ён маліўся, і — дзіўная справа! — амаль заўсёды прыходзіла да яго адкуль-небудзь нечаканая дапамога: ці хто-небудзь з старых сяброў яго ўспамінаў пра яго і прысылаў яму грошай; ці якая-небудзь праезджая незнаёмая, выпадкам пачуўшы пра яго гісторыю, з імклівай велікадушнасцю жаноцкага сэрца прысылала яму багатую падачу; або выйгравалася дзе-небудзь у яго карысць справа, пра якую ён ніколі і не чуў. Благагавейна прызнаваў ён тады неабсяжную міласэрнасць Правідзення, служыў удзячнае малебства і зноў пачынаў бязладнае жыццё сваё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мёртвыя душы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мёртвыя душы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Мікалай Чаргінец - Вам — заданне
Мікалай Чаргінец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Максім Гарэцкі - Дзве душы
Максім Гарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Гогаль
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Мёртвыя душы»

Обсуждение, отзывы о книге «Мёртвыя душы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x