Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так-так... я паеду... Я паеду, Зелянюк. Абавязкова паеду...

I яны развіталіся з цёплай таварыскай прастатой і шчырасцю.

14

У расчыненыя напята дзверы і вокны нардома шырокай патокай уліваўся вясновы вецер, насычаны свежай цеплынёй і густым араматам толькі што абуджанай зямлі. Прайшоўшыся па галовах шчытна збітага ў памяшканні натоўпу і завіўшы смешныя цыбатыя віхры ў калматых мужычых чупрынах, вецер мякка ўзнімаўся ўгару, шастаў там па даўгіх вязёнках рознакаляровых сцяжкоў і, залазячы падскуру самадзелкавых лозунгаў, надзімаў іх тугімі гладкімі пухірамі.

Лозунгі ўсе распісаны былі пад непасрэдным кіраўніцтвам настаўніцы пачатковае школы Веры Засуліч і выразна адлюстроўвалі ў сабе індывідуальныя рысы гэтае энергійнае, спраўнае і чулае да грамадскага жыцця працаўніцы. Яны былі ўсе чысценькія, роўненькія, прыгожанькія і дакладна адпавядалі палітычным задачам сённяшняга дня:

«Хай жыве сацыялістычная перабудова вескі!»

«Хай жыве суцэльная калектывізацыя!»

«На базе суцэльнае калектывізацыі ліквідуем кулацтва як клас!»

«Заўтра — першы дзень бальшавіцкай калектыўнае сяўбы!»

«Хай жыве сацыялістычная арганізацыя працы!»

I толькі ў адным невялічкім лозунгу рамантычная натура Веры Засуліч неспадзявана вылілася ў цалкам бязвінныя, але троху залішне лірычныя радкі:

«З кволай руні закрасуюць

Залатыя каласы...»

Адылі гэты лозунг павешаны быў у самым цёмным куточку, яго мала хто прымячаў. Ды і наогул на лозунгі, на сцяжкі, на зяленыя хвойныя лапкі, на ўсю гэтую пышную аздобу нардомаўскае залы мала зважалі сівецкія грамадзяне, бо іхняя ўвага цалкам была скупчана навокал аднаго пункта, які нясцерпна дражніў усіх сваёй загадкавай таямнічасцю.

Наперадзе, з боку ад сцэны, цэлы куток залы быў завешан стракатай заслонай, злепленай з старых выцвілых і парудзелых сялянскіх дзяружак. Уваход за гэту заслонку быў строга ўсім заказаны, і нават дападлівыя падшпаркі, якія памкнуліся былі пераступіць суровы заказ і хоць адным вокам зазірнуць у чароўны куточак, былі злоўлены на гарачым учынку і ўрачыста выдалены з памяшкання.

З самага пачатку вечара цераз залу патрусіўся быў мізэрны, ушчэнт перапалоханы агульнай увагай Галілей і знік за таемнай заслонай. Апрача яго, туды раз-пораз забягалі радасна заклапочаныя камсамольцы на чале з сакратаром ячэйкі Віктарам, які, аднак, упраўляўся сумленна дзяліць сваю ўвагу паміж гэтым кутком і адным добра прыкметным яму месцам у натоўпе, адкуль шчаслівым бляскам ззялі яму ясныя Аўгіньчыны вочы.

Нарэшце агульны сход сівецкага калгаса абвясцілі адкрытым, абралі адпаведную моманту шырокую мнагалюдную прэзідыю, куды ўвялі безліч усякіх прадстаўнікоў, і першае слова для даклада атрымаў старшыня калгаса таварыш Лакота.

Якуб Лакота паволі ўстаў са свайго месца ў прэзідыуме, перакінуўся кароткім, але надзвычай выразлівым і цёплым позіркам з Тацянай Шыбянковай і, усміхнуўшыся сваёй мілай, светлай усмешкай, выйшаў на авансцэну. Гаварыў ён, як зазвычай, ціха, марудна, з патугаю, перамагаючы сваю фізічную слабасць і сваё нязмернае захапленне.

— Таварышы! Заўтра ўранні мы кінем першыя зярняты ў нашу новую калгасную глебу, у наша новае агульнае поле. Гэты сход мы сабралі, таварышы, на тое, каб падрахаваць свае сілы і сродкі, свае ўдачы і няўдачы, каб азірнуцца на момант на той шлях, якім мы дайшлі да свае першае бальшавіцкае калектыўнае сяўбы. Наш шлях быў нялёгкі, на ім было многа каўдобін, у якіх мы здорава грузлі, але пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі мы перамаглі ўсе перашкоды і выйшлі на роўную цвёрдую дарогу. Таварышы! Мы яшчэ не ўсе добра ўяўляем, куды вядзе гэта дарога, сярод нас ёсць яшчэ ці мала такіх, што не вераць, што сумняваюцца. Мы пакажам усім, мы давядзём сваёй дружнай калектыўнай працай, што наша дарога — пэўная, што яна вядзе да лешпага жыцця. Таварышы! Вось зараз вы ўбачыце... мы пакажам вам невялічкую карцінку... Гэта не выдумства якое, не фантазія — усё гэта зроблена на падставе дакладных планаў, усё гэта вымеркавана да маленькай дробачкі... Гэтага мы можам дасягнуць за якіх пяць —дзесяць год. I дасягнем, мусім дасягнуць, абы ахвота была, энергія ды дружнасць!..

Якуб Лакота зрабіў непрыкметны знак рукой, і заслона, што адгараджвала пярэдні куток залы, ураз расхінулася, адкрыўшы схаваную за ёй таямніцу.

У зале ўзняўся страшэнны вэрхал. Усе паўставалі з месц, усе лезлі наперад — кожны хацеў як найхутчэй убачыць дзівосную штуку. Аднак у першы момант толькі тыя, што былі на самым перадзе, здолелі як след разгледзець адкрытую іхнім вачам карціну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x