Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марына Паўлаўна адвіталася і пайшла з хаты. Босы праводзіў яе жаласным енкам, нібы жаліўся на няшчасную сваю долю, якая прымушае яго сядзець у хаце адзін на адзін з гэтым апантаным гаспадаром.

Галілей выпускаў Марыну Паўлаўну з такой адумысловай асцярожнасцю, што сапраўды цяжка было адзначыць, хто больш баіцца: ці ён, ці тыя, над кім ён трыумфаваў сваю хімерную перамогу.

Марына Паўлаўна ішла ад свайго прыяцеля нездаволеная. Адно, што здолела яна вынесці з сваёй візіты, гэта тое, што Галілей адмоўна глядзіць на апошнія падзеі ў Сіўцы і што ён прачувае ў іх нейкі новы правал Сымона Карызны. Але гэта толькі згусціла яе змрочны, трывожны настрой.

Яна ішла цяпер да Сымона Карызны. Яна не здавала сама сабе справы, з якой мэтай яна туды ідзе,— адно з жалем і крыўдай усведамляла, што гэта не будзе ўжо тая прыемная сустрэча, аб якой яна думала праз увесь сённяшні дзень.

Сымон Карызна хадзіў па свайму пакою буйнымі тонкімі крокамі, з чаго Марына Паўлаўна зразумела, што ён моцна ўзрушаны. Ён сустрэў сваю былую жонку з шчыраю радасцю, але яна адчула, што радасць гэта не злучана непасрэдна з ёй, што ён з роўным пачуццём сустрэў бы цяпер кожную рэч, якая б на момант выбіла яго з цяжкага ўзрушэння.

— А, гэта ты, Марына... Як добра, што ты прыйшла... Сядай, калі ласка...

Яна не распранаючыся прысела на сваё калішняе аблюбёнае месца — у куток старой абшарпанай капапы. Карызна кінуўся да стала і нервовым рухам схапіў з яго паперку.

— Я акурат атрымаў сёння ліст ад дачкі... Ты ёй, мусіць, нічога яшчэ не пісала?.. Яна не ведае... Яна піша нам абаім... На, пачытай...

Яна выцягнула руку, каб узяць паперку, і рука здрадліва закалацілася дробнай дрыготкай. Ён заўважыў гэту дрыготку і, нібы апечаны ёй, паспешна адхапіў ад ліста сваю руку. I гэты невялічкі глупасны інцыдэнт чамусьці вярнуў яго ў стан цяжкага яго ўзрушэння — ён зноў нервовымі крокамі засігаў па пакоі.

Марына Паўлаўна ўздыхнула і ціха, нібы сама сабе, праказала:

— Я прыйшла ўзяць некаторыя свае рэчы. Я заўтра еду...

I яна не зманіла — яна ў гэту хвіліну ўжо сапраўды была ўпэўнена, што едзе менавіта заўтра.

Карызна з крыўднай безуважнасцю мыркнуў сабе пад нос:

— Ага... заўтра едзеш... Куды?..

Яна цьмяна, нярадасна пахвалілася:

— Мяне бяруць на работу ў раён... па лініі жанаддзела...

Ён паказаў від, што зацікавіўся, і з штучным здзіўленнем у голасе перапытаў:

— Так? У раён?.. Гэта добра... Гэта надзвычайна добра...

Марына Паўлаўна змоўкла, працятая крыўдай і расчараваннем. Але гэтыя пачуцці трывалі ў ёй нядоўга. Гледзячы на балючыя мітушэнні свайго былога мужа (яна ж прывыкла разумець кожны ягоны рух), Марына Паўлаўна памалу ахаплялася даўнім сваяцкім жалем, і ўсе думкі яе канцэнтраваліся на адным: як бы развеяць гэты чорны яго настрой, якое б даць яму хоць невялічкае спацяшэнне. У мімавольным парыванні яна падышла да яго і, пяшчотна дакрануўшыся да яго рукі, прашаптала:

— Сымон! Нашто ты мучыш сябе?

Ён здрыгануўся ад неспадзеўкі і інстынктыўна адшаснуўся ад яе, гатовы да злоснага энергійнага адпору. Адылі ўбачыў пакорны боль у яе глыбока запалых вачах і, стрымаўшы сябе, адказаў халодна, але спакойна:

— Ты пра гэта... пра высяленне... Ты не разумееш, Марына... Гэта — трэба. Гэта суровая неабходнасць рэвалюцыі... Рэвалюцыя без ахвяр не бывае... Каб ісці наперад, трэба церабіць дарогу...

Ён гаварыў знехаця —сухім, афіцыйным тонам, абы адкараскацца ад яе, а мо і ад сваіх сумненняў. Але Марына Паўлаўна была надзіва настойная і рашучая.

— Няпраўда, гэтага не трэба... Гэта робяць не так, як ты... Ты — жорсткі... Ты мучыш сябе і праз гэта ўсіх... Ты ў сабе носіш атруту і сам не хочаш пазбыцца яе... Нашто ты так робіш?

Карызна ледзь стрымліваў злосць:

— Ты што, угаварваць прыйшла?.. Мо падаслалі? Агітуеш за пакутнікаў-кулакоў?..

Марына Паўлаўна зусім распалілася:

— Я не дапушчу гэтага! Я не магу дапусціць... Ты сам сябе губіш! Ты не той дарогай ідзеш, якой трэба ісці... Камуністы не так робяць... ім гэтага непатрэбна!.. Ты баішся і таму на гэта ідзеш...

Тады Сымон Карызна падышоў блізка, усутыч, да свае былое жонкі і з бязлітаснай едкасцю праказаў:

— Ты, пэўна, забылася, што мы ўжо не муж і жонка?

Так, Марына Паўлаўна сапраўды была на гэта забылася. Карызнаў напамінак, як струмень ледзяной вады, ахаладзіў яе і вярнуў да прытомнасці. Цяжка згнібёная, асаромленая, яна адышлася і ціхенька села ў свой куточак канапы. Потым узнялася зноў і праказала пакорна, вінавата:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x