Міхась Зарэцкі - Вязьмо

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэцкі - Вязьмо» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вязьмо: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вязьмо»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

 У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і вострадраматычны твор, які прынёс яму шырокую вядомасць. Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы, узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя тэму калектывізацыі М. Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.

Вязьмо — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вязьмо», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Можа, быў гэты інстынктыўны страх перад той самай сілай разбурэння, аб якой жартам казаў Якуб Лакота і якую ён, Галілей, ва ўласцівай яму хваравітай экзальтацыі мог уявіць як нешта матэрыяльнае і трывожна блізкае?

А мо проста дзівачыў стары мудрагель, ашукваючы людзей і самога сябе?

6

Бывае часам у сне такое страшнае адчуванне няпэўнасці, адчуванне вострага крутога рубяжа паміж жыццём і смерцю, якое страсае нутро чалавека магутаым звярыным жахам і нават па сне пакідае ў ім след свой — дрыготны цень невыразнай трывогі. Сніш зазвычай тады, што зыходзіш на нейкую высокую строму, куды непераможна штурхае салодка п'янючае пачуццё надзвычайнага, ніколі не зазнанага ў сапраўдным жыцці ўздыму. Ідзеш на гэтую строму шпарка і легка, нібы нясе цябе нявіднае крылле. I толькі на самай гары, дзе ўжо асталося ступіць адзін яшчэ крок, каб дасягнуць жаданае высакосці, раптам апаноўвае гэтае жудаснае адчуванне няпэўнасці, і застываеш на момант у цудоўным здранцвенні, баючыся зрабіць найменшы рух, каб не пахіснуцца назад у страшную цяпер таемную прорву. Тады чалавек хваравіта, страшна чуе ўсю сваю існасць, напружана стоўпленую ў ім, як у кроплі вады, што во-во гатова капнуць, сарваўшыся з берагоў пасудзіны.

Прыблізна такі настрой — толькі не ў сне, а ў сапраўднасці — перажываў цяпер Сымон Карызна.

Уцякаючы ад сваіх непазбыўных трывог і страху, ад свайго нязноснага душэўнага мітушэння, Сымон Карызна рынма рынуўся быў у абнімкі адчайнае пацяробаўшчыны, бо, апроч гэтага безадказна-напорнага замарачнага гону, не бачыў больш спосабу вырвацца з вязьма супярэчнасцей, што з кожным днём усё шчытней і шчытней заціскала яго.

Гэта была астатняя стаўка Сымона Карызны.

I вось лёгкае нявіднае крылле нясло яго на стромкую верхавіну раптоўных, ніколі ім не чаканых удач. Усе перашкоды, якія сустракаліся цяпер на дарозе, адляталі пустым лушпавіннем — смешныя, мізэрныя ў сваім бяссіллі. Тое, што паўставала даўней перад свядомасцю глыбокімі неразвязнымі праблемамі, цяпер абярнулася ў глупасныя непаразуменні, якія зусім проста і лёгка было абмінуць, не чапаючы іх. I з кожвай хвілінай набліжалася жаданая высакосць, да якой аставалася яшчэ ступіць усяго некалькі крокаў.

Сымон Карызна адчуваў надзвычайны, ніколі дасюль не зазнаны ўздым.

Сапраўды, усё ішло як мае быць. Калектывізацыя Сіўца, праведзеная слаўным Пацяробам з маланкавай, дзіву вартай быстрынёй і рашучасцю, хоць і выклікала была з першай пары глухое нездаволенне жыхарства, але ашаломленыя раптоўнасцю падзей дабрамысныя сівецкія грамадзяне нават не ўправіліся былі і выявіць гэтага свайго нездаволення і, агледзеўшыся, маўкліва згадзіліся з тым ад іх незалежным фактам, што яны з гаспадароў-аднаасобнікаў абярнуліся ў найзаконнейшых сяброў калгаса «Гром рэвалюцыі». Следам за Сіўцом пайшла ў калгасы і большасць вёсак Сівецкага сельсавета, у якіх верныя паплечнікі Пацяроба, якіх раптам аказалася больш нават, чым трэба, строга і няўхільна гнулі лінію правадыра.

Сівецкі сельсавет ішоў сямімільнымі крокамі да суцэльнае калектывізацыі, поўнае завяршэнне якой было ўжо справаю бадай што некалькіх дзён.

I вось тут акурат, як астаўся адзін толькі крок да канчатковага дасягнення пастаўленае мэты, як ужо зачынаў узнімацца першымі хвалямі хмельны прыліў блізкага трыумфу,— тут апанавала Сымона Карызну жудаснае адчуванне няпэўнасці, і тут ён суняўся, баючыся ступіць яшчэ апошні рашучы крок, каб не пахіснуцца назад, не рынуць у страшную таемную прорву.

Увесь сэнс гэтага новага настойна-турботнага пачуцця азначаўся ў Карызнавай свядомасці адным катэгарычным запытаннем:

— Што будзе далей?

Гэта не была цвярозая дзелавая рупата працаўніка аб спраўленай ім рабоце — Сымон Карызна ў сваіх сутаргавых кіданнях неўзаметку страціў увесь свой арганічны зрост з агульным магутна-дзейным поступам эпохі — гэта быў звярыны жах чалавека, што напружана адчуў свой востры фатальна-немінучы рубеж.

Сымон Карызна не быў гэткі дурны, каб скрозь п'яны чмур пацяробаўшчыы не заўважыў нарэшце злачыннай тандэтнасці ўсяго, што яны з маху нагарадзілі ў Сіўцы і ў Сівецкім сельсавеце. Няўмольныя факты жыцця злосна разрывалі ўтульную пялёнку самаспадману, якой ён здолеў быў да часу адгарадзіць сябе ад пробліскаў уласнай свядомасці, і ён мусіў убачыць тое, чаго мо не хацеў ці чаго баяўся бачыць.

Праца новаўтворанага сівецкага калектыву з нязграбна-гучнаю, у пацяробаўскім смаку, назваю «Гром рэвалюцыі» пачалася ды і скончылася на тым, што, згодна загаду старшыні калгаса Андрэя Шыбянкова, былі перавезены з Сівалапаў і чамусьці складзены ля будынка сямігодкі, мала не пад вокнамі Карызнавае кватэры, тыя бярвенні, што ўправіліся былі панавозіць сівалапаўскія калгаснікі за кароткі час існавання свайго дружнага калектыву. Калі Карызна запытаў быў у Шыбянкова, навошта ён гэта зрабіў, той самадавольна ўсміхнуўся і растлумачыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вязьмо»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вязьмо» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Вязьмо»

Обсуждение, отзывы о книге «Вязьмо» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x