Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З парабкаў нікога не было; быў толькі адзін чужы, кухарчын муж, які прыйшоў на свята.

— Ідзі папытайся, душа добрая,— сказаў яму Мікіта,— якія сані запрагаць: развалкі ці маленькія?

Кухарчын муж пайшоў у жалезам крыты на высокім падмурку дом і хутка вярнуўся з весткаю, што загадана ўпрагаць маленькія. Мікіта ў гэты час ужо надзеў хамут, падвязаў падсядзёлак, абабіты цвічкамі, і, у адной руцэ несучы лёгкую пафарбаваную дугу, а другою ведучы каня, падыходзіў да дваіх саней, якія стаялі ля хлева.

— Маленькія дык маленькія,— сказаў ён і завёў у аглоблі разумнага коніка, які ўвесь час прыкідваўся, што хоча ўкусіць яго, і з дапамогаю кухарчынага мужа пачаў запрагаць.

Калі ўсё было амаль гатова і аставалася только залейчыць, Мікіта паслаў кухарчынага мужа ў хлеў па салому і ў гумно па зрэб’е.

— Вось і добра. Но, но, не тапырся! — казаў Мікіта, прымінаючы ў санях прынесеную кухарчыным мужам свежаабмалочаную аўсяную салому.— А цяпер вось давай радно пасцелем, а зверху зрэб’е. Вось так, вось так і добра будзе сядзець,— казаў ён, робячы тое, што гаварыў,— падтыкаючы зрэб’е з усіх бакоў вакол сядзення.

— Дзякуй табе, душа добрая,— сказаў Мікіта кухарчынаму мужу,— удвух усё ж хутчэй.— I, разабраўшы раменныя з кольцам на злучаным канцы лейцы, Мікіта сеў на козлы і крануў добрага каня, які прасіў ходу, па мерзлым гнаі двара да варот.

— Дзядзька Мікіта, дзядзечка, га, дзядзечка! — закрычаў ззаду яго тоненькім галаском сямігадовы хлопчык, які выбег з сенцаў на вуліцу ў чорным паўкажушку, новых белых валёнках і цёплай шапцы.— Мяне пасадзі,— прасіў ён, на хаду зашпільваючы свой паўкажушок.

— Ну, ну, бяжы, галубок,— сказаў Мікіта і, прытрымаўшы каня, пасадзіў радаснага, бледнага, худзенькага хлопчыка і выехаў на вуліцу.

Была трэцяя гадзіна. Было марозна — градусаў дзесяць, пахмурна і ветрана. Палова неба была закрыта нізкай цёмнай хмарай. На панадворку было ціха. На вуліцы ж вецер дзьмуў прыкметна мацней: з даху суседняга хлева мяло снег, і на рагу, ля лазні, круціла. Толькі быў Мікіта выехаў за вароты і завярнуў каня да ганка, як і Васіль Андрэевіч, з папяроскаю ў роце, у пацягнутым аўчынным кажусе, туга і нізка падпяразаны папругаю, выйшаў з сенцаў на ўтаптаны снегам, высокі ганак, які парыпваў пад яго, абшытымі скураю, валёнкамі і спыніўся. Зацягнуўшыся рэшткам папяроскі, ён кінуў яе пад ногі і наступіў на яе і, выпускаючы праз вусы дым і касавурачыся на каня, стаў засоўваць з абодвух бакоў свайго румянага, голенага, апрача вусоў, твару канцы каўняра кажуха футрам усярэдзіну, гэтак каб футра не пацела ад дыхання.

— Глядзі ты, пракурат які, паспеў ужо! — сказаў ён, убачыўшы сына ў санях. Васіль Андрэевіч быў узбуджаны выпітым з гасцямі віном і таму яшчэ болей, чым звычайна, здаволены ўсім тым, што яму належала, і ўсім тым, што ён рабіў. Выгляд свайго сына, якога ён у думках заўсёды называў нашчадкам, прыносіў яму цяпер вялікую радасць; ён, жмурачыся і ашчэрыўшы доўгія зубы, пазіраў на яго.

Захутаная па галаве і плячах шарсцянаю хусткаю, так што толькі вочы яе былі відаць, цяжарная, бледная і худая жонка Васіля Андрэевіча, праводзячы яго, стаяла за ім у сенцах.

— Сапраўды, Мікіту б узяў,— казала яна, нясмела выступаючы з-за дзвярэй.

Васіль Андрэевіч нічога не адказаў і на яе словы, якія былі яму, відаць, непрыемныя, сярдзіта насупіўся і плюнуў.

— З грашыма паедзеш,— гаварыла далей тым жа жаласным голасам жонка. Ды і надвор’е не ўзнялося б, сапраўды, далібог.

— Што ж я, хіба дарогі не ведаю, што мне абавязкова праваднік патрэбен? — сказаў Васіль Андрэевіч з тым ненатуральным напружаннем губ, з якім ён звычайна размаўляў з прадаўцамі і пакупнікамі, з асаблівай выразнасцю вымаўляючы кожны склад.

— Ну, сапраўды, узяў бы. Богам цябе прашу! — паўтарыла жонка, перакручваючы хустку на другі бок.

— Што ты прыстала як смала... Ну куды я вазьму?

— Што ж, Васіль Андрэевіч, я гатовы,— весела сказаў Мікіта.— Толькі коням корму б без мяне далі,— дадаў ён, звяртаючыся да гаспадыні.

— Я пагляджу, Мікітка, Сямёну загадаю,— сказала гаспадыня.

— Дык што, ехаць, ці што, Васіль Андрэевіч? — сказаў Мікіта.

— Ды ўжо, мусіць, трэба ўважыць старую. Толькі калі ехаць, дык ідзі апрані дыпламат які цяплейшы,— сказаў Васіль Андрэевіч, зноў усміхаючыся і падморгваючы вокам на прадзёрты пад пахамі і на спіне і ў падоле махрамі разадраны, зацухомлены і злямчаны Мікітаў паўкажушок, які нямала пабачыў за свае гады.

— Эй, душа добрая, падыдзі патрымай каня! — крыкнуў Мікіта у двор кухарчынаму мужу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x