Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі людзі гавораць, што яны ў прыпадку шаленства не памятаюць таго, што яны робяць,— гэта лухта, няпраўда. Я ўсё памятаў і ні на хвіліну не пераставаў памятаць. Чым мацней я паддаваў сам сабе пары шаленства, тым ярчэй разгаралася ў мяне святло свядомасці, пры якім я не мог не бачыць усяго таго, што я рабіў. Кожнае імгненне я ведаў, што я раблю. Не магу сказаць, што я ведаў наперад, што я буду рабіць, але ў тое імгненне, калі я рабіў, нават, здаецца, крышку наперад, я ведаў, што я раблю, як быццам для таго, каб можна было раскаяцца, каб я мог сабе сказаць, што я мог спыніцца. Я ведаў, што я цаляю ніжэй рабрын і што кінжал уп’ецца. У тую хвіліну, як я рабіў гэта, я ведаў, што я раблю штось страшэннае, тое, чаго я ніколі не рабіў і што будзе мець жахлівыя вынікі. Аднак думка гэтая мільганула як маланка, і за думкаю адразу ж быў нанесены ўдар. Учынак гэты ўсведамляўся з незвычайнай яскравасцю. Я чуў і памятаю імгненнае супраціўленне гарсэта і яшчэ нечага, памятаю, як паглыбляўся нож у мяккае. Яна схапіла рукамі кінжал, парэзала іх, але не ўтрымала. Я доўга потым, у астрозе, пасля таго як адбыўся ў мяне душэўны пераварот, думаў аб гэтым, прыгадваў, што мог, і ўзважваў. Памятаю на імгненне, толькі на імгненне перад гэтым учынкам, страшнае ўсведамленне таго, што я забіваю і забіў жанчыну, безабаронную жанчыну, маю жонку. Гэты жах я памятаю і таму прыходжу да вываду і нават прыгадваю цьмяна, што, уваткнуўшы кінжал, я адразу ж выцягнуў яго, жадаючы паправіць зробленае і спыніць. Нейкі момант я стаяў нерухома і чакаў, што будзе, ці можна паправіць. Яна ўсхапілася на ногі, закрычала:

— Нянька! ён забіў мяне!

Нянька прыбегла на шум, спынілася ў парозе. Я ўсё стаяў, чакаў і не верыў. Але тут з-пад гарсэта лінула кроў. Тут толькі я зразумеў, што паправіць нельга, і адразу ж вырашыў, што і не трэба, што я гэтага самага і хачу і гэтае самае і павінен быў зрабіць. Я пачакаў, пакуль яна павалілася і нянька з крыкам: «Бацюхны!» — падбегла да яе, і тады толькі кінуў кінжал прэч і пайшоў з пакоя.

«Не трэба хвалявацца, трэба ведаць, што я раблю»,— сказаў я сабе, не пазіраючы на яе і няньку. Нянька крычала, клікала дзяўчыну. Я прайшоў па калідоры, паслаў дзяўчыну і вярнуўся ў свой пакой. «Што цяпер трэба рабіць?» — спытаў я ў сябе і адразу зразумеў што. Падышоў да сцяны, зняў з яе рэвальвер, агледзеў яго — ён быў зараджаны — і паклаў на стол. Потым дастаў з-пад канапы ножны і сеў на канапу.

Доўга я сядзеў гэтак. Я нічога не думаў, нічога не ўспамінаў. Я чуў, што там нешта корпаліся. Чуў, як прыехаў нехта, потым яшчэ нехта. Потым чуў і бачыў, як Ягор прынёс маю прывезеную карзіну ў кабінет. Нібыта некаму гэта трэба!

— Ці чуў ты, што здарылася? — сказаў я.— Скажы дворніку, каб паведамілі ў паліцыю.

Ён нічога не сказаў і пайшоў. Я ўстаў, зашчапіў дзверы, выняў папяроскі і запалкі, закурыў. Я не дакурыў папяроскі, як мяне адолеў і паваліў сон... Я спаў, мусіць, гадзіны дзве. Памятаю, я бачыў у сне, што мы дружныя з ёю, пасварыліся, але мірымся, і што крышку нешта замінае, але мы дружныя. Мяне разбудзіў стук у дзверы. «Гэта паліцыя,— падумаў я, прачынаючыся.— Здаецца, я забіў. А можа, гэта яна, і нічога не было». У дзверы яшчэ пастукалі. Я нічога не адказваў і ўсё думаў: было гэта ці не было? Так, было. Я ўспомніў удар кінжалам, супраціўленне гарсэта, і мароз прабег па спіне. «Так, было. Так, цяцер трэба і сябе»,— сказаў я сабе. Але я гаварыў гэта і ведаў, што не заб’ю сябе. Аднак я ўстаў і зноў узяў у рукі рэвальвер. Але дзіўная справа: памятаю, як раней шмат разоў я быў блізка да самагубства, як у той дзень нават, на чыгунцы, мне гэта лёгка здавалася, лёгка менавіта таму, што я думаў, як я гэтым здзіўлю яе. Цяпер жа я ніяк не мог не толькі забіць сябе, а і падумаць пра гэта. «Навошта гэта рабіць?» — пытаўся я ў сябе, і адказу не было. У дзверы пастукалі яшчэ. «Так, раней трэба даведацца, хто гэта стукаецца. Паспею яшчэ». Я паклаў рэвальвер і накрыў яго газетаю. Я падышоў да дзвярэй і адсунуў зашчапку. Гэта была жончына сястра, добрая, дурная ўдава.

— Вася! што гэта? — сказала яна, і заўсёды гатовыя ў яе слёзы паліліся.

— Чаго трэба? — груба спытаў я. Я бачыў, што зусім не трэба было быць з ёю грубым, але я не мог прыдумаць ніякага іншага тону.

— Вася! яна памірае! Іван Фёдаравіч сказаў.— Іван Федаравіч гэта быў доктар, яе доктар, дарадчык.

— Хіба ён тут? — спытаў я, і ўся злосць на яе ўзнялася зноў.— Ну і што з таго?

— Вася, падыдзі да яе. Ах, як гэта жахліва,— сказала яна.

«Падыдзі да яе?» — спытаў я ў сябе. I адразу ж адказаў, што трэба пайсці да яе, што, мабыць, заўсёды гэтак робіцца, што калі муж, як я, забіў жонку, дык абавязкова трэба ісці да яе. «Калі гэтак робіцца, дык трэба ісці,— сказаў я сабе.— Калі трэба будзе, заўсёды паспею»,— падумаў я аб сваім намеры застрэліцца і пайшоў за ёю. «Цяпер будуць фразы, грымасы, але я не паддамся ім,— сказаў я сабе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x