Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чакай,— сказаў я сястры,— куды ж я без ботаў, дай я надзену хоць туфлі.

XXVIII

— I дзіўная рэч! Зноў, калі я выйшаў з пакоя і пайшоў па прывычных пакоях, зноў мне здалося, што нічога не было, але пах гэтай дакторскай брыдоты — ёдаформу, карболкі — здзівіў мяне. Не, усё было. Ідучы па калідоры міма дзіцячага пакоя, я ўбачыў Лізачку. Яна пазірала на мяне спалоханымі вачыма. Мне здалося нават, што тут былі ўсе пяцёра дзяцей, і ўсе глядзелі на мяне. Я падышоў да дзвярэй, і пакаёўка знутры адчыніла мне і выйшла. Першае, што кінулася мне ў вочы, была яе светла-шэрая сукенка на крэсле, уся чорная ад крыві. На нашай двухспальнай пасцелі, на маёй нават пасцелі — да яе быў лягчэйшы падыход — ляжала яна з прыўзнятымі каленьмі. Яна ляжала вельмі паката на адных падушках, у расшпіленай кофце. На месца раны было штось накладзена. У пакоі стаяў цяжкі пах ёдаформу. Перш і больш за ўсё здзівіў мяне яе распухлы і сіні па ацёках твар, частка носа і пад вокам. Гэта быў вынік майго ўдару локцем, калі яна хацела ўтрымліваць мяне. Красы не было аніякае, а штосьці брыдкае здалося мне ў ёй. Я затрымаўся ў парозе.

— Падыдзі, падыдзі да яе,— казала мне сястра.

«Так, мабыць яна хоча пакаяцца»,— падумаў я. «Дараваць? Так, яна памірае і можна дараваць ёй»,— думаў я, стараючыся быць велікадушным. Я падышоў ушчыльную. Яна праз сілу ўзняла на мяне вочы, з якіх адно было падбітае, і з цяжкасцю, запінкамі вымавіла:

— Дабіўся свайго, забіў...— I на твары ў яе, праз фізічныя пакуты і нават блізкую смерць, адбілася тая ж старая, знаёмая мне халодная жывёльная нянавісць.— Дзяцей... я ўсё ж табе... не аддам... Яна (яе сястра) возьме...

Пра тое ж, што было галоўнае для мяне, пра сваю віну, здраду, яна нібы лічыла, што і ўпамінаць не варта.

— Так, палюбуйся на тое, што ты зрабіў,— сказала яна, пазіраючы ў дзверы, і ўсхліпнула. У дзвярах стаяла сястра з дзецьмі.— Так, вось што ты зрабіў.

Я зірнуў на дзяцей, на яе пабіты, з падцёкамі твар і ўпершыню забыў пра сябе, пра свае правы, пра свой гонар, упершыню ўбачыў у ёй чалавека. I гэткім нікчэмным мне здалося ўсё тое, што абражала мяне,— уся мая рэўнасць, і гэтакім значным тое, што я зрабіў, што я хацеў прыпасці тварам да яе рукі і сказаць: «Даруй!» — але не адважыўся.

Яна маўчала, заплюшчыўшы вочы, мусіць, не маючы сілы гаварыць далей. Потым знявечаны твар яе задрыжаў і зморшчыўся. Яна слаба адштурхнула мяне.

— Навошта ўсё гэта было? Навошта?

— Даруй мне,— сказаў я.

— Даруй? Усё гэта глупства!.. Толькі б не памерці!..— крыкнула яна, прыўзнялася, і ліхаманкавыя бліскучыя вочы яе скіраваліся на мяне.— Так, ты дабіўся свайго!.. Ненавіджу!.. Ай! Ах! — мусіць, трызнячы, спалохаўшыся нечага, закрычала яна.— Ну, забівай, забівай, я не баюся... Толькі ўсіх, усіх і яго. Пайшоў, пайшоў!

Трызненне не спынялася. Яна не пазнавала нікога. У той жа дзень, апоўдні, яна памерла. Мяне перад гэтым, у восем гадзін, адвялі ў часць і адтуль у астрог. I там, праседзеўшы адзінаццаць месяцаў, чакаючы суда, я абдумаў сябе і сваё мінулае і зразумеў яго. Пачаў разумець я на трэці дзень. На трэці дзень мяне вадзілі туды...

Ён штось хацеў сказаць, але не маючы сілы стрымаць рыдання, сціх. Потым сабраўся з духам і расказваў далей.

— Я пачаў разумець толькі тады, калі ўбачыў яе ў труне...— Ён усхліпнуў, але адразу ж таропка працягваў: — Толькі тады, калі я ўбачыў яе мёртвы твар, я зразумеў усё, што я зрабіў. Я зразумеў, што я, я забіў яе, што ад мяне зрабілася тое, што яна была жывая, рухомая, цёплая, а цяпер стала нерухомая, васковая, халодная і што паправіць гэтага нікому, нідзе, нічым нельга. Той, хто не перажыў гэтага, той не можа зразумець... У! у! у!..— крыкнуў ён колькі разоў і сціхнуў.

Мы доўга сядзелі моўчкі. Ён усхліпваў і ціха калаціўся перада мной.

— Ну, даруйце...

Ён адвярнуўся ад мяне і прылёг на лаўцы, укрыўшыся пледам. На той станцыі, дзе мне трэба было выходзіць,— гэта было ў восем гадзін раніцы,— я падышоў да яго, каб развітацца. Ці ён спаў, ці прыкідваўся, але ён не варушыўся. Я крануў яго рукою. Ён адкрыўся, і відаць было, што ён не спаў.

— Бывайце,— сказаў я, падаючы яму руку.

Ён падаў мне руку і ледзь прыкметна ўсміхнуўся, але гэтак жаласна, што мне захацелася плакаць.

— Так, даруйце,— паўтарыў ён тое ж слова, якім скончыў і ўвесь расказ.

ГАСПАДАР I ПАРАБАК

I

Гэта было ў сямідзесятыя гады, на другі дзень пасля зімняга Міколы. У парафіі было свята, і вясковаму дворніку, купцу другой гільдыі Васілю Андрэевічу Брахунову, нельга было адлучыцца: трэба было быць у царкве,— ён быў царкоўны стараста,— і дома трэба было прыняць і пачаставаць радню і знаёмых. Але вось апошнія госці паехалі, і Васіль Андрэевіч стаў адразу ж збірацца да суседняга памешчыка купляць у яго ўжо даўно прыгледжаную дзялянку. Васіль Андрэевіч спяшаўся ехаць, каб гарадскія купцы не адбілі ў яго гэтай выгаднай пакупкі. Малады памешчык прасіў за дзялянку дзесяць тысяч толькі таму, што Васіль Андрэевіч даваў за яе сем. Сем жа тысяч складалі толькі адну траціну сапраўднага кошту дзялянкі. Васіль Андрэевіч, магчыма, вытаргаваў бы і яшчэ, паколькі лес знаходзіўся ў ягонае акрузе, і між ім і вясковымі павятовымі купцамі ўжо даўно быў наладжаны парадак, па якім адзін не павышаў цаны ў акрузе другога, аднак Васіль Андрэевіч дазнаўся, што губернскія лясныя купцы хацелі ехаць таргаваць Гарачкаўскую дзялянку, і ён рашыў адразу ж ехаць і скончыць справу з памешчыкам. I таму, як толькі адышло свята, ён дастаў з куфра свае семсот рублёў, дадаў да іх дзве тысячы трыста царкоўных, якія знаходзіліся ў яго, каб склалася тры тысячы рублёў, і, старанна пералічыўшы іх і паклаўшы ў бумажнік, сабраўся ехаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x