Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак

Здесь есть возможность читать онлайн «Леў Талстой - Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі шырокавядомыя творы класіка рускай літаратуры — аповесці «Смерць Івана Ільіча», «Крэйцарава саната» і апавяданне «Гаспадар і парабак».

Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што жахліва? — спытаў я.

— Тая бездань памылак, у якое мы жывем адносна жанчын і адносін да іх. Так, так, не магу спакойна гаварыць пра гэта, і не таму, што са мною здарыўся гэты эпізод, як ён казаў, а таму, што з тае пары, як здарыўся са мною гэты эпізод, у мяне адкрыліся вочы, і я ўбачыў усё зусім у іншым святле. Усё навыварат, усё навыварат!..

Ён закурыў папяроску і, узлакаціўшыся на свае калені, пачаў гаварыць.

У мораку мне не відаць было ягонага твару, толькі чуваць быў праз вагонны бразгат яго паважны і прыемны голас.

IV

— Так, так, толькі перамучыўшыся, як я перамучыўся, толькі дзякуючы гэтаму я зразумеў, дзе корань усяго, зразумеў, што павінна быць, і таму ўбачыў увесь жах таго, што ёсць.

Дык паглядзіце, калі ласка, як і калі пачалося тое, што прывяло мяне да майго эпізоду. Пачалося гэта тады, калі мне было шаснаццаць гадоў. Здарылася гэта, калі я быў яшчэ ў гімназіі, а брат мой старэйшы быў студэнтам першага курса. Я не спазнаў яшчэ жанчын, але я, як і ўсе няшчасныя дзеці нашага асяроддзя, ужо не быў наіўны хлопчык: ужо другі год я быў разбэшчаны хлапчукамі; ужо жанчына не якая-небудзь, а жанчына, як штосьці салодкае, жанчына, любая жанчына, яе голае цела ўжо мучыла мяне. Адасабленні мае былі нячыстыя. Я пакутаваў, як пакутуюць 0,99 нашых хлопчыкаў. Я жахаўся, я мучыўся, я маліўся і падаў. Я ўжо быў разбэшчаны ў душы і ў сапраўднасці, аднак апошні крок яшчэ не быў зроблены мною. Я гінуў адзін, але яшчэ не накладаў рук на іншую чалавечую істоту. I вось таварыш брата, студэнт, весялун, як кажуць, добры хлапчына, а больш дакладна, самы вялікі мярзотнік, які навучыў нас і піць і ў карты гуляць, угаварыў пасля папойкі ехаць туды. Мы паехалі. Брат таксама яшчэ быў цнатлівы і паў у тую ж ноч. I я, пятнаццацігадовы хлапчук, апаганіў сябе самога і садзейнічаў таму, што апаганіў і жанчыну, зусім не разумеючы таго, што я рабіў. Я ні ад кога ад старэйшых не чуў, каб тое, што я рабіў, было брыдка. Ды і цяпер ніхто не пачуе. Праўда, аб гэтым ёсць у запаведзі, але ж запаведзі патрэбны для таго толькі, каб адказваць на экзамене бацюшку, ды і то не дужа патрэбны, зусім не так, як запаведзь аб ужыванні ut ва ўмоўных сказах.

Гэтак жа і ад старэйшых людзей, думкі якіх я паважаў, я ні ад кога не чуў, каб гэта было брыдка. Наадварот, я чуў ад людзей, якіх я паважаў, што гэта было добра. Я чуў, што мае сумненні і пакуты суцішацца пасля гэтага, я чуў пра гэта і чытаў, чуў ад старэйшых, што для здароўя гэта будзе добра; ад сяброў жа чуў, што ў гэтым ёсць нават пэўная заслуга, маладзецтва. Так што наогул, апрача добрага, у гэтым нічога не было. Небяспека хвароб? Але і яна прадугледжана. Папячыцельны ўрад клапоціцца аб гэтым. Ён сочыць за правільнай дзейнасцю публічных дамоў і забяспечвае распусту для гімназістаў. I дактары за плату сочаць за гэтым. Гэтак і трэба. Яны сцвярджаюць, што распуста бывае карысная для здароўя, яны ж і ўводзяць правільную, акуратную распусту. Я ведаю матак, якія клапоцяцца ў гэтым сэнсе пра здароўе сыноў. I навука пасылае іх у публічныя дамы.

— Чаму навука? — сказаў я.

— А хто ж тады дактары? Жрацы навукі.

Хто разбэшчвае юнакоў, сцвярджаючы, што гэта трэба для здароўя? Яны. А пасля з жахліваю важнасцю лечаць сіфіліс.

— А чаму б і не лячыць сіфілісу?

— А таму, што каб 0,01 тых намаганняў, якія скіраваны на лячэнне сіфілісу, былі скіраваны на выкараненне распусты, сіфілісу даўно не было б і ў паміне. А то намаганні скіраваны не на выкараненне распусты, а на заахвочванне яе, на забеспячэнне бяспекі распусты. Аднак не ў тым справа. Справа ў тым, што са мною ды і з 0,9, калі не болей, не толькі нашага саслоўя, а ўсіх, нават сялян, здарылася тая жахлівая справа, што я паў не таму, што я падпаў пад натуральную спакусу красы пэўнай жанчыны. Не, ніякая жанчына не спакусіла мяне, а я паў таму, што навакольнае асяроддзе бачыла ў тым, што з’яўлялася падзеннем, адны — самы законны і карысны для здароўя акт, другія — самую натуральную і не толькі даравальную, але нават бязвінную забаўку для маладога чалавека. Я і не разумеў, што тут мае месца падзенне, я проста пачаў аддавацца тым часткова радасцям, часткова патрэбам, якія характэрны, як мяне пераканалі, вядомаму ўзросту, пачаў аддавацца гэтай распусце, як я пачаў піць, курыць. I ўсё ж у гэтым першым падзенні было штось незвычайнае і зварушлівае. Памятаю, мне адразу ж там, у пакоі, зрабілася смутна, смутна, ажно плакаць хацелася, плакаць аб пагібелі свае цнатлівасці, аб назаўжды загубленых адносінах да жанчыны. Так, простыя, натуральныя адносіны да жанчыны былі загублены навекі. Чыстых адносін да жанчыны з тае пары ў мяне ўжо не было і не магло быць. Я зрабіўся тым, каго называюць распуснікам. А быць распуснікам — гэта фізічны стан, які нагадвае стан марфініста, п’яніцы, курца. Як марфініст, п'яніца, курэц ужо не нармальны чалавек, гэтак і чалавек, які спазнаў некалькіх жанчын для свае ўцехі, ужо не нармальны, а сапсаваны назаўсёды чалавек — распуснік. Як п’яніцу і марфініста можна адразу ж пазнаць па твары, па жэстах, дакладна гэтак жа і распусніка. Распуснік можа стрымліваць сябе, змагацца; аднак простых, шчырых, чыстых адносін да жанчыны, брацкага, у яго ўжо ніколі не будзе. Па тым, як ён зірне, агледзіць маладую жанчыну, адразу можна пазнаць распусніка. I я зрабіўся распуснікам і астаўся ім, а гэта і загубіла мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць Івана Ільіча. Крэйцарава саната. Гаспадар і парабак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x