Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увогуле жанчыны ў гэтых мясцінах больш адчувальныя, тонкія, чым мужчыны, якія са школьнай парты кампануюць толькі паміж сабою і асаблівай душэўнай вытанчанасці не набываюць. Мужчынскае сэрца назаўсёды аддадзена ландам. З імі звязаны ўсе радасці мужчыны. І нават на нейкі час пакідаючы ланды, ён усё роўна ў думках застаецца з імі. Страціць падабенства з фермерам, адрачыся ад мясцовай гаворкі, адмовіцца ад грубаватых манер, звычаяў — азначала б для мужчыны здрадзіць родным ландам. Але ці не хаваецца пад суровым выглядам Бернара нейкая своеасаблівая дабрыня? Калі ён хварэў і быў амаль што гатовы развітацца з гэтым светам, фермеры гаварылі: «Другога такога гаспадара ўжо не будзе...» Канешне, Бернар добры, справядлівы, шчыры. Ніколі не любіць гаварыць пра тое, чаго не ведае, не пераацэньвае сваіх магчымасцей. У маладосці ён быў не такі ўжо і непрыгожы, гэты нязграбны Іпаліт [2] Тут маецца на ўвазе цнатлівы малады чалавек. У міфалогіі старажытнай Грэцыі Іпаліт — юнак, які не прыняў кахання сваёй мачахі Федры. , якога дзяўчаты цікавілі куды менш, чым паляванне на зайцоў.

Тэрэза прыціскаецца шчакой да вагоннага акна. Прыплюшчвае вочы, і зусім не Бернар, яе раўнадушны жаніх, паўстае перад ёю, а яго малодшая сястра Анна. Гэта яна, расчырванелая, імчыцца на веласіпедзе па дарозе з Сэн-Клера ў Аржалузу. Яшчэ толькі каля 9 гадзін раніцы, яшчэ не наступала самая спёка, а цыкады, нібы іскры, пералятаюць ад хвоі да хвоі і зямля пад летнім небам дыхае жарам, быццам вялізная распаленая печ. З верасовых зараснікаў узнімаюцца хмары машкары.

«Накінь што на плечы, бо ў нас у гасцінай холадна, як у лядоўні», — гаварыла Анне Тэрэза. А цётка Клара дадавала: «Дзіцятка маё, зараз я дам табе выпіць чаго-небудзь халодненькага. Пачакай, астынь трохі, ты ж уся абліваешся потам...» Анна гучна віталася з глухой цёткай. «Ты так ужо не старайся, — сцішвала яе Тэрэза, — яна добра разумее па губах». Дарэмна Анна старанна вымаўляла кожнае слова, крывячы свой маленькі роцік: цётка адказвала неўпапад, і ўрэшце, не вытрымаўшы, сяброўкі выбягалі на двор, каб там уволю насмяяцца.

З гэтага цёмнага вагона глядзіць Тэрэза на лепшыя дні свайго жыцця — такія чыстыя, напоўненыя трапяткой няпэўнай надзеяй шчасця. Не ведала яна тады, што тыя водбліскі радасці — яе адзінае шчасце ў гэтым свеце. Нічога, нічога не прадракала, што не будзе ў яе жыцці святлейшых часін, чым у тое спякотлівае лета...

Яна сядзела побач з Аннай на старой канапе, абабітай чырвоным рыпсам... На каленях у Анны ляжаў альбом фатаграфій... Адкуль жа прыходзіла тады шчасце? Хіба было што-небудзь агульнае ў густах Тэрэзы і Анны? Да кніг Анна ахвоты не мела, любіла яна толькі шыць, шаптацца і смяяцца, Ні пра што сур'ёзна не думала. А Тэрэза з прагнасцю чытала і раманы Поля дэ Кока, і «Размовы ў панядзелак» Сэнт-Бёва, і «Гісторыю консульства» Цьера — усё, што магло апынуцца на кніжных паліцах маёнтка. У адным толькі супадалі іх густы: ім падабалася быць разам у гэтыя летнія дні, калі адзіны прытулак ад спёкі можна было знайсці ў зацемненым пакоі. Часам Анна ўставала паглядзець, ці не спала гарачыня. Аднак варта толькі было адчыніць аканіцы, як у пакой, нібы струмень расплаўленага металу, урывалася сонечнае святло. Здавалася, вось-вось возьмецца гарэць цыноўка на падлозе... Таму трэба было хуценька ўсё зачыняць.

Нават надвячоркам, калі сонца ўжо толькі знізу падфарбоўвала ў чырвонас ствалы дрэў і калі апошні конік нястрымна стракатаў ля самай зямлі — нават і тады яшчэ стаяла гарачыня пад дубамі. Сяброўкі зручна ўсаджваліся на палявой мяжы, нібы на беразе возера. Над імі праплывалі навальнічныя хмары. У іх зменлівых абрысах дзявочая фантазія ўгадвала казачныя фантастычныя вобразы. Вось Анна ўбачыла на небе крылатую жанчыну, але пакуль Тэрэза разгледзела яе, воблака выцягнулася і ператварылася ў нейкую дзіўную пачвару.

У верасні ўжо можна было па паўдні выйсці з дому і прайсціся па бязводнай сасмаглай ваколіцы, — у Аржалузе не знойдзеш ніводнага ручайка, і трэба доўга ісці па пяску, каб трапіць да вытокаў рачулкі з назвай Юр. Яна нараджаецца з мноства крынічак, якія б'юць у вузкіх травяністых лагчынках сярод карэння алешніку. Босыя ногі дзяўчатак дубянелі ў ледзяной вадзе, але варта было ступіць на зямлю, як яна зноў апякала іх. Адзін з тых буданоў, дзе ў кастрычніку спыняюцца паляўнічыя на вехіроў, быў для сябровак не менш жаданай схованкай ад спёкі, чым і цёмная гасціная ў маёнтку. Ім не было пра што гаварыць, ды і не хацелася. Хутка прабягалі шчаслівыя хвіліны гэтых доўгіх нявінных прывалаў. Тэрэза і Анна заміралі ў нерухомасці, нібы баяліся паварушыцца. Так пры з'яўленні вехіроў затойваецца паляўнічы, робячы знак сваім спадарожнікам: «Цішэй!» Сяброўкам таксама здавалася, што варта зрабіць толькі адзін жэст, адзін рух — і знікне гэтае няпэўнае, трапяткое адчуванне шчасця. Першая ўставала Анна. Яна два-тры разы пацягвалася і спяшалася пастраляць жаваранкаў. Тэрэза не магла глядзець на гэтую забаўку і тым не менш ішла следам: не хацелася хоць на момант разлучацца. Анна брала паляўнічую стрэльбу, якая пры выстрале не рабіла аддачы. Тэрэза, стоячы на ўзгорку, назірала, як сяброўка хавалася ў жыце і прыцэльвалася. Здавалася, што яна цэлілася ў сонца, жадаючы яго патушыць. Тэрэза затыкала вушы. Дзесьці ў небе абрывалася радасная бесклапотная песня жаўрука... Анна знаходзіла параненую птушку, асцярожна сціскала яе ў руках, лашчыла губамі лёгкі, яшчэ цёпленькі камячок, а потым нечакана душыла небараку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x