Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У вясну іх заручын яны хадзілі з Бернарам на прагулкі па пясчанай дарозе, што вядзе ад Аржалузы да Вільміжа. На дубах плямамі цямнелі сухія лісты, якія засланялі блакіт веснавога неба. Парыжэлая леташняя папараць прылягала да долу, а з зямлі ўжо прабіваліся зялёныя парасткі. Бернар гаварыў: «Асцярожна з цыгарэтай. Можна нарабіць пажару, а вады ў ландах зусім не засталося». Тэрэза пыталася: «А ці праўда, што ў папараці ёсць сінільная кіслата?» Бернар добра не ведаў, ці дастаткова яе ў папараці, каб атруціцца. І голасам, поўным пяшчоты, спытаўся: «Няўжо вам хочацца памерці?» Тэрэза смяялася. Ён папрасіў яе трымацца прасцей. Тэрэза ўспомніла, як яна заплюшчыла вочы, а дзве моцныя рукі абнялі яе маленькую галоўку і Бернар шапнуў ёй на вуха: «Здаецца мне, што ў гэтай галоўцы яшчэ ёсць свавольныя думкі». Яна адказала: «Вы, Бернар, і вызваліце мяне ад іх».

Яны з цікавасцю назіралі за працай муляраў, якія рабілі прыбудову да фермы ў Вільміжа. Яе гаспадары жылі ў Бардо, а гэтую ферму збіраліся прыстасаваць пад летнюю дачу для іх апошняга сына, у якога «былі вельмі слабыя грудзі». Яго сястра памерла ад такой жа хваробы. Бернар недалюбліваў гэтых Азеведа: «Яны божацца, што не жыды... А варта толькі глянуць на іх... А тут яшчэ і туберкулёз, ды дзесятак іншых хвароб...»

На сэрцы ў Тэрэзы было тады вельмі спакойна. Хутка вяселле. Прыедзе са свайго манастыра Анна. Разам з сынам памешчыка Дэгілема яна будзе збіраць падарункі ў час вянчання. Анна ў пісьме ўжо прасіла Тэрэзу апісаць вясельныя ўборы астатніх сябровак нявесты: «Можа, удасца прыслаць і ўзоры тканіны? Бо ўсе ж хацелі б выбраць такія таны, якія будуць спалучацца адзін з адным...» Ніколі Тэрэза не адчувала такога спакою... Зрэшты, ёй гэта толькі здавалася, бо на самай справе гэта быў не спакой, а дрымота, паўсоннае здранцвенне ядавітага гада, што толькі на час затаіўся ў яе грудзях.

IV

Вянчаліся ў цеснай царкве ў Сэн-Клеры, дзе гамана дам заглушала гукі старэнькай фісгармоніі, а іх моцныя духі перабівалі пах ладану. І ў той гарачы дзень Тэрэза адчула, што яна загінула. Як той лунацік забрыла яна ў клетку і апрытомнела толькі тады, калі бразнулі і замкнуліся цяжкія дзверы. Нічога не змянілася, але цяпер яна зразумела, што не зможа загінуць адна. У цёмным гушчары сямейных адносін і парадкаў яна будзе падобнай на агонь, які тлее, хаваецца, паўзе пад верасам, ахоплівае полымем адну хвою, другую, перакідаецца з дрэва на дрэва — і вось ужо палае ўвесь лес...

Сярод гасцей — ніводнага твару, на кім можна спыніць позірк. Толькі Анна. Але дзіцячая радасць малодшай сяброўкі таксама аддаляе Тэрэзу ад яе! Чаго яна радуецца? Няўжо яна не разумее, што сёння вечарам не толькі павялічыцца адлегласць, якая заўсёды разлучала іх?.. Сёння вечарам паміж імі паўстане і тое пакутлівае, непапраўнае, што адбудзецца з нявінным дзявочым целам Тэрэзы... Анна застанецца на беразе, дзе будуць толькі чыстыя істоты. Тэрэза змяшаецца з натоўпам тых жанчын, якія зведалі ўсё. Успомнілася, што ў рызніцы, калі яна нахілілася, каб пацалаваць вясёлы тварык Анны, перад ёй нечакана ўзнікла бездань, вакол якой Тэрэза стварыла свой свет хісткіх радасцей і няпэўных бед. За некалькі імгненняў паўстала перад ёю вялізная сцяна, якая бязлітасна аддзяляла чорныя сілы, што клекаталі ў яе сэрцы, ад мілага напудранага тварыка.

Доўга яшчэ пасля гэтага дня і ў Сэн-Клеры і ў горадзе Б. людзі, гаворачы пра гэтае вяселле Гамаша [3] Аўтар робіць параўнанне з багатым вяселлем заможнага селяніна Гамаша, якое апісаў Сервантэс у «Дон-Кіхоце». (больш за сотню фермераў і слуг пілі і елі пад дубамі), заўсёды ўспаміналі, што нявеста — «хоць і не такая ўжо прыгожая, затое сама абаяльнасць» — усім здалася тады непрыгожай і нават страшнай. «Яна ж сама на сябе не была падобнай, зусім другая жанчына...» Людзі заўважылі толькі перамены ў яе знешнасці. Адны пры гэтым абвінавачвалі белы шлюбны ўбор, які не надта быў да твару Тэрэзе, другія — гарачыню... Але ніхто тады не здагадаўся, што гэта і быў яе сапраўдны твар.

На гэтым напалову сялянскім, напалову панскім вяселлі вечарам госці, сярод якіх было многа дзяўчат, спынілі аўтамабіль маладых і шумна віталі іх. Па дарозе, усыпанай кветкамі белай акацыі, яны абганялі фурманкі, што забіралі то ўлева, то ўправа: коньмі кіравалі сяляне на добрым падпітку. Успомніўшы шлюбную ноч, Тэрэза шэпча:

— Гэта было страшна... — потым, схамянуўшыся: — Але ж не... не так ужо і страшна.

А хіба многа яна пакутавала ў час падарожжа на італійскія азёры? Не, не, яна вяла гэтую гульню: «не выдавай сябе». Жаніха ашукаць лёгка, але мужа!.. Кожны можа гаварыць ілжывыя словы, але маніць целам — гэта патрабуе іншай навукі. Не кожнаму дадзена прытварыцца, што ты жадаеш, радуешся ад шчаслівай стомы. Тэрэза змагла прывучыць сваё цела да такога прытворства і знаходзіла ў гэтым горкую асалоду. Толькі фантазія дапамагала ёй зразумець, што ў гэтым невядомым свеце пачуццяў, куды мужчына прымушаў яе пранікнуць, магчыма, і для яе ёсць шчасце, — але якое яно? Перад ёй нібы быў пейзаж, што засланяўся густым дажджом, і яна старалася ўявіць сабе, як ён выглядаў бы пры сонечным святле, — вось так адкрывала для сябе Тэрэза, што такое ўцехі кахання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x