• Пожаловаться

Франсуа Марыяк: Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Марыяк: Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1985, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Франсуа Марыяк Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.

Франсуа Марыяк: другие книги автора


Кто написал Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Франсуа Марыяк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Марыяк Ф. Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: Раманы/ [Прадм. і пер. з франц. мовы Л. Казыры].— Мн.: Маст. літ., 1985.— 319 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).

Тэрэза Дэскейру

Божа, злітуйся над аблуднымі мужчынамі і жанчынамі!

О, Божа, няўжо могуць існаваць пачвары перад лікам тваім...

Ты, адзіны, хто ведае, чаму яны існуюць, як сталі яны такімі і

як маглі яны ўратаваць сябе...

Шарль Бадлер

Тэрэза... Многія скажуць, што цябе няма. Але я добра ведаю: ты ёсць. Шмат гадоў я сачу за табой, часта спыняю цябе на дарозе і зрываю з цябе маску.

Памятаю, яшчэ юнаком убачыў я твой бледны тварык з тонкімі губкамі ў душнай судовай зале. Ты была сярод адвакатаў. Расфуфыраныя дамы жорстка ўпіваліся ў цябе позіркамі. Болей жорстка, чым тыя, хто збіраўся судзіць цябе.

Потым, у вясковым маёнтку, ты з'явілася перада мной у вобразе маладой нервовай жанчыны, якой абрыдзелі клопаты старых сваякоў і прастадушнага мужа. А тыя даўмецца не маглі.

— Што гэта з ёю робіцца? Мы ж далі ёй усё, што трэба для шчасця!

Колькі разоў пасля таго зачаравана назіраў я, як ты прыкладвала да прыгожага твару сваю крыху велікаватую руку! Колькі разоў глядзеў я праз жывыя краты клеткі, што завецца сям'ёй, як ты пакутуеш там, нібы ваўчыца ў няволі. І я лавіў тады на сабе твой злосны, сумны позірк.

Многія будуць дзівіцца, як мог я стварыць вобраз, яшчэ больш агідны, чым мае астатнія героі. Няўжо мне ніколі так і не давядзецца гаварыць пра людзей велікадушных, дабрачынных, пра людзей з адкрытай душой. Аднак «душы наросхрыст» не маюць трагічных гісторый. А боль душ замкнутых, прыкаваных да грэшнага цела, мне добра вядомы.

Мне хацелася б, Тэрэза, каб твае пакуты, прывялі цябе да Бога, каб ты была вартая імя святой Лакусты [1] Лакуста (? — 68 — вядомая атручальніца ў старажытным Рыме. Атруціла імператара Клаўдзія і яго сына Брытаніка. ( Тут і далей — заўвагі перакладніка .) . Але многія з тых, хто верыць у падзенне і водкуп нашых змучаных, загубленых душ, пачалі б тады крычаць пра святатацтва...

Ва ўсякім разе, я спадзяюся, што ты не адзінокая на тым тратуары, дзе я развітаўся з табой.

I

Адвакат адчыніў дзверы. Цёмны бакавы калідор будынка суда напоўніўся сырасцю. Тэрэза не спяшалася выходзіць і прагна ўдыхнула ў сябе свежае асенняе паветра. Яна баялася, што там, на дварэ, яе чакаюць. Чалавек з настаўленым каўняром адышоў ад платана: яна пазнала бацьку. Адвакат гучна сказаў яму: «Справа спынена. Саставу злачынства няма», і да Тэрэзы:

— Вы можаце выйсці: тут ні адной душы.

Яна спусцілася па мокрых прыступках. Сапраўды, на маленькай плошчы нікога не было. Бацька не абняў яе і нават не паглядзеў у яе бок. Ён пачаў распытваць у адваката Дзюро. Той адказваў ціха, нібы баяўся, што іх падслухаюць. Да Тэрэзы даляталі абрыўкі размовы:

— Заўтра я атрымаю афіцыйную пастанову суда.

— А што, ніякіх сюрпрызаў ужо не будзе?

— Не. Усё ў парадку.

— Я думаю, паказанне майго зяця выратавала становішча.

— Выратавала... выратавала... У такіх справах ніколі не ведаеш...

— Але, раз ён сам прызнаўся, што ніколі не лічыў кропель, прымаючы лякарствы...

— Ведаеце, Лярок, у падобных выпадках паказанні ахвяры...

Пачуўся Тэрэзін голас:

— Ніякай ахвяры не было!

— Я хацеў сказаць, мадам, ахвяры сваёй уласнай неасцярожнасці.

Позіркі абодвух мужчын на нейкі момант спыніліся на нерухомай фігуры маладой жанчыны, заціснутай у паліто, на яе бледным, абыякавым твары. Тэрэза папыталася, дзе стаіць іх экіпаж. Бацька сказаў, што загадаў фурману чакаць за горадам, на дарозе ў Бюдо, каб не прыцягваць да сябе лішняй увагі.

Яны перайшлі цераз плошчу. На мокрых лаўках валялася апалае лісце платанаў. Добра, што дзень стаў карацейшы і ўжо змяркалася. Дый прайсці да экіпажа можна было непрыкметна: вуліцы ў гэтым раёне былі малалюдныя. Тэрэза ішла паміж мужчынамі. Яны вялі сваю размову, як быццам яе тут і не было. Часам яна заходзіла трохі наперад, і тады мужчыны адразу штурхалі яе локцямі, бо яна замінала ім гаварыць. Нарэшце яна крыху адстала, зняла пальчатку з левай рукі і час ад часу зрывала пучкі моху, што нарос на старой каменнай сцяне, уздоўж якой яны ішлі. Яе абміналі двухколкі, рабочыя на веласіпедах, і трэба было прыціскацца да сцяны, каб не апырскала граззю адзежы. Змрок апускаўся на горад, і Тэрэза ўжо не баялася, што яе пазнаюць. Прывычны пах свежага хлеба, што ішоў з пякарань, пах туману Тэрэза ўспрымала цяпер нібы водар жыцця, якое нарэшце зноў вярталася да яе. Тэрэза прыплюшчвала вочы, з асалодай смакуючы дыханне соннай зямлі і мокрай травы, і старалася не чуць гэтага маленькага чалавечка на кароткіх крывых ножках, які ні разу не азірнуўся на сваю дачку. Яна магла ўпасці на гэтай дарозе: ні бацька, ні Дзюро гэтага не заўважылі б. Цяпер ужо не было патрэбы шаптацца, і яны гаварылі на ўвесь голас.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.