• Пожаловаться

Франсуа Марыяк: Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Марыяк: Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1985, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Франсуа Марыяк Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.

Франсуа Марыяк: другие книги автора


Кто написал Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сапраўды, паказанне месьё Дэйскейру было цудоўнае... Але ж гэтая гісторыя з рэцэптам... Па сутнасці, там было фальшывае... Дый доктар Педмэ падаў скаргу...

— Але ж ён забраў яе назад...

— Тым не менш, вы паглядзіце, якое яна дала тлумачэнне: нейкі незнаёмы перадаў ёй рэцэпт...

Не так ад стомы, як ад жадання не чуць больш гэтых слоў, якімі яе мучылі ўжо колькі тыдняў, Тэрэза пайшла памалей. Дарэмна. Немагчыма было не пачуць бацькавага фальцэту:

— Колькі разоў я ёй казаў: «Няшчасная, прыдумай ты што-небудзь другое...»

Што ж, супраць нічога яму не скажаш: ён і праўда не раз гаварыў ёй гэта. Але чаму ж тады ён зноў хвалюецца. Тое, што ён лічыць гонарам сям'і, выратавана. Да выбараў у сенат усё забудзецца, і ніхто не ўспомніць пра гэтую гісторыю. Так разважала Тэрэза, якой зусім не хацелася даганяць сваіх спадарожнікаў. Тыя, як на злосць, так захапіліся размовай, што спыніліся пасярод вуліцы:

— Паверце мне, Лярок, вам трэба апярэдзіць падзеі і перайсці ў наступленне. Трэба змясціць у нядзельным нумары «Сейбіта» артыкул з загалоўкам накшталт... «Агідны паклёп...» Ці вам хацелася б, каб гэта я ўзяў на сябе?

— Не, дарагі, не. Дый цяжка напісаць што-небудзь такое. Усе ведаюць, што следства вялося на скорую руку. Нават не падключылі экспертаў, каб высветліць па почырку, хто напісаў рэцэпт. Канешне, дзеля інтарэсаў сям'і я гатоў пайсці на ўсё, я буду дзейнічаць. Але цяпер трэба заглушыць гэтую справу... замяць яе і маўчаць!

Адказу Дзюро Тэрэза не пачула, бо мужчыны рушылі з месца. Яна зноў прагна ўдыхнула вільготнае начное паветра, нібы баялася прыпадку ўдушша. Нечакана ўспомнілася Жулі Белад, невядомая ёй бабка па матчынай лініі. Твару яе Тэрэза ніколі не бачыла. Дарэмна было б шукаць яе партрэта, дагератыпа, або фатаграфіі ў Лярокаў ці ў Дэскейру — ніхто пра яе нічога не ведаў, акрамя таго, што яна сышла з дому. Тэрэза ўявіла сабе, што і яна магла б вось так знікнуць, пайсці ў нябыт, і яе дачка, яе маленькая Мары, ніколі не знайшла б у сямейным альбоме аблічча той, хто падараваў ёй жыццё. А цяпер Мары засынае ў сваім пакойчыку ў Аржалузе. Тэрэза вернецца дадому позна вечарам. Яна падыдзе да калыскі, прыслухаецца ў цемры да соннага дыхання дзіцяці, схіліцца над галоўкай Мары і, нібы ад моцнай смагі, прыпадзе губамі да гэтай спакойнай крынічкі жыцця.

Каля прыдарожнай канавы стаяў экіпаж з апушчаным верхам. Ліхтар высвечваў два худыя конскія азадкі. Уздоўж дарогі цёмнай сцяной узвышаўся лес. Хвойныя вершаліны спляталіся ў высокую арку, пад якой пралягала дарога ў таямнічую цемру. Між густымі сасновымі галінамі відаць было начное неба.

Фурман з несхаванай цікавасцю пазіраў на Тэрэзу. Яна папыталася, ці паспеюць яны на станцыю Нізан на апошні цягнік. Фурман сказаў, што паспеюць, але не трэба затрымлівацца і лепш выехаць раней.

— Вам з-за мяне толькі клопат, Гардэр. Але гэта ўжо апошні раз.

— Значыцца, спраў тут у мадам больш няма?

Яна кіўнула галавой, а фурман усё не адводзіў ад яе позірку. Няўжо цяпер усё жыццё яе так будуць разглядаць?

— Ну што? Ты задаволена?

Бацька, здавалася, нарэшце заўважыў, што яна тут. Тэрэза глянула на яго злосны, зямлісты твар; ліхтар экіпажа ярка асвятляў жаўтаватае, сівое шчацінне бакенбардаў. Яна ціха сказала:

— Я столькі адпакутавала... Я зусім разбітая...

І змоўкла: ці варта гаварыць? Ён усё роўна не слухае і ўжо нават не глядзіць на яе. Што яму да яе перажыванняў? Яму важна адно: барацьба за месца ў сенаце, якую давялося часова спыніць з-за скандалу. («Усе бабы — калі не ідыёткі, то істэрычкі!») Добра яшчэ, што яна хоць не носіць прозвішча Лярок. Цяпер яна Дэскейру. З палёгкай уздыхнуў ён толькі тады, калі ўдалося пазбегнуць суда прысяжных. Але што зрабіць, каб сапернікі не вярэдзілі гэтай раны? Заўтра ж ён пойдзе да прэфекта. Дзякуй Богу, уладальнік газеты «Ланд кансерватрыс» пагарэў на спакушэнні малалетак. Цяпер ён ужо не канкурэнт... Месьё Лярок узяў Тэрэзу за руку:

— Сядай, пара ехаць.

Тады адвакат — можа, наўмысна, а можа, каб хоць што-небудзь сказаць Тэрэзе на развітанне, — папытаўся, ці сустрэнецца яна сёння вечарам з месьё Дэскейру. Яна адказала: «Вядома, муж чакае мяне...» — і толькі цяпер, упершыню пасля суда, уявіла сабе, як праз некалькі гадзін пераступіць парог спальні, дзе ляжыць яшчэ не зусім здаровы муж, і што многа дзён і начэй давядзецца ёй жыць разам з гэтым чалавекам.

З самага пачатку следства Тэрэза пасялілася ў бацькавым доме на ўскраіне невялікага гарадка. З таго часу не раз і не два рабіла яна такое падарожжа, як сёння. Але тады яе турбавала толькі адно: як мага больш дакладна ўсё расказаць мужу. Кожны раз перад ад'ездам дадому ўважліва слухала яна парады адваката Дзюро, як трымацца мужу на чарговым допыце. У тыя дні Тэрэза не адчувала ніякіх пакут сумлення, ніякай няёмкасці пры думцы, што зараз яна твар у твар сустрэнецца са сваім хворым мужам. Тое, што адбылося з імі, ніякага значэння тады не мела, затое важна было ведаць, пра што гаварыць, а пра што лепш памаўчаць. Бяда збліжала Тэрэзу і Бернара, і ніколі яшчэ не адчувалі яны такой еднасці, як у тыя дні, — іх яднала маленькая істота — дачка Мары. Зноў і зноў узгаднялі яны сваю простую, але складную версію, каб яна не выклікала падазрэння ў дасціпных следчых. Кожны раз пасля размовы з адвакатам Тэрэза сядала ў гэты экіпаж і кожны раз ёй хацелася, каб хутчэй скончылася яе начное падарожжа. А цяпер яна марыла пра тое, каб яно было бясконцым! Тэрэза добра памятае: варта было толькі сесці ў экіпаж, як ёй ужо карцела апынуцца ў Аржалузе. А дарогай яна перабірала ў памяці звесткі, якіх чакаў Бернар. Яму не трэба баяцца і можна заявіць, што аднойчы вечарам жонка расказала яму, як нейкі зусім незнаёмы чалавек упрасіў яе заказаць па рэцэпце лякарства. Сам незнаёмы нібыта не мог пайсці ў аптэку, бо быў вінаваты аптэкару... Адвакат Дзюро лічыў, аднак, што Бернару не трэба заходзіць занадта далёка і гаварыць, што ён памятае, як папракаў жонку за такую неасцярожнасць...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.