Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна прыціснулася да сцяны, заплюшчыла вочы. Няўжо такая разумная жанчына, як яна, не здолее расказаць усёй гэтай драмы так, каб сутнасць яе стала зразумелая? Можа, усё адбудзецца вось як: Тэрэза скончыць сваю споведзь і Бернар скажа ёй: «Тэрэза, ідзі, супакойся і не хвалюйся. Мы будзем жыць у Аржалузе, у гэтым жа доме, да самай смерці, і ніколі паміж намі не паўстане тое, што адбылося. Я хачу піць. Схадзі сама на кухню і прынясі мне шклянку апельсінавага напітку. Я вып'ю яго залпам, нават калі ён будзе мутнаваты і з тым самым прысмакам, што ў таго шакаладу, якім ты паіла мяне тады раніцай. Помніш, любая, як мяне рвала? Ты падтрымлівала мне галаву сваімі мілымі рукамі, не адводзячы вачэй ад зеленаватай вадкасці, якую выкідваў мой страўнік. Прыступы рвоты зусім не палохалі цябе. Але як жа ты збялела ў тую ноч, калі я сказаў табе, што ў мяне нямеюць і адымаюцца ногі! Помніш, мяне пачало трэсці. А гэты прасцяк доктар Педмэ ніяк не мог уцяміць, чаму ў мяне тэмпература нізкая, а пульс такі часты...»

«Ах, не, — думае Тэрэза, — так ён нічога не зразумее. Трэба пачаць з самага пачатку...» А дзе гэты пачатак? Наша жыццё, калі мы хочам адасобіць, ізаляваць яго, нагадвае расліны, якія нельга вырваць з усімі каранямі. Можа, пачаць з самага дзяцінства?.. Але ж і дзяцінства — гэта таксама нейкі канец, нейкае завяршэнне.

Тэрэзіна дзяцінства — гэта чысты празрысты выток самай каламутнай ракі. У ліцэі яна, здавалася, была да ўсяго абыякавая і не заўважала тых маленькіх драм, якія перажывалі яе сяброўкі. Тэрэзу Лярок настаўніцы часта ставілі за прыклад: «Тэрэзе не трэба ніякіх узнагарод, акрамя радаснага разумення, што яе лічаць увасабленнем высокіх чалавечых пачуццяў. Сумленне — вось яе адзіная пуцяводная зорка. Гордая думка, што яна належыць да чалавечай эліты, падтрымлівае яе больш надзейна, чым страх перад пакараннем...» Так характарызавала яе адна настаўніца. «А ці была я такая шчаслівая, чыстая сэрцам», — пытаецца ў сябе Тэрэза. Вядома, усё, што было да замужжа, згадваецца як нешта асабліва чыстае ў параўнанні з агідным брудам шлюбнай ночы. Ліцэй, усё, акрамя шлюбу і мацярынства, — усё гэта цяпер рай. Аднак тады я гэтага не разумела. І хіба можна было дапусціць, што ў той час, калі жыццё маё яшчэ не пачыналася, я якраз і жыла сапраўдным жыццём. Папраўдзе, я была чыстая, я была анёлам! Аднак анёл гэты быў залішне перапоўнены моцнымі пачуццямі. Што б там ні гаварылі пра мяне настаўніцы, а я пакутавала і прымушала пакутаваць другіх. І гэта было мне прыемна. Нашы беды былі вельмі чыстыя і не выклікалі ніякіх пакут сумлення. Нашы непрыемнасці і радасці спараджаліся самымі нявіннымі жаданнямі.

Тэрэзе ўспомніліся спякотныя летнія дні, калі яны сустракаліся з Аннай у цяньку пад векавымі дубамі Аржалузы. Як прыемна тады было адчуваць сябе роўнай з гэтым нявінным дзяўчом, выхаваным манашкамі ў Сакрэ-Кёр. З поўным правам яна магла сказаць тады: «Паслухай, Анна! Каб быць такой жа чыстай, як ты, мне зусім не патрэбны гэтыя вашы ладанкі і бясконцыя малітвы». Тым болей што і сама чысціня Анны дэ ля Траў ішла перш-наперш ад няведання, бо выхавальніцы Сакрэ-Кёр стваралі дзесяткі перагародак паміж рэальным жыццём і сваімі выхаванкамі. Тэрэза ставілася з пагардай да гэтых дзяўчатак за тое, што яны не размяжоўвалі дабрачыннасці з няведаннем. «Анна, дарагая, ты зусім не ведаеш жыцця», — любіла яна паўтараць у той далёкі слаўны час...

Цягнік нарэшце кранаецца з месца. «Што ж, — думае Тэрэза, — калі я хачу ва ўсім разабрацца, то трэба і пачынаць з гэтых бесклапотных незабыўных дзён». Неверагодна, але, напраўду, гэта так — ясны золак нашага жыцця ўжо тоіць у сабе грозныя навальніцы. Блакітны світанак — чакай буры ці маланак. А пасля буры — разбураныя кветнікі, паламаныя дрэвы, гразь...

За ўсё сваё жыццё Тэрэза ніколі ні аб чым не задумвалася, нічога сабе наперад не загадвала; на яе шляху не было рэзкіх паваротаў: спачатку памалу, а потым усё хутчэй і хутчэй апускалася яна ўніз... І сёння ў Аржалузу едзе зусім не юная шчаслівая істота, каб пацешыцца летнімі вакацыямі, а забітая горам жанчына. Едзе крадком, пад сховам цемры...

Як жа яна стамілася... Дый нашто разблытваць клубок прычын таго, што адбылося? Чорная цемра стаіць за вагонным акном, у якім бачыцца Тэрэзе толькі цьмяны адбітак яе мёртвага твару. Рытмічнае пагойдванне нечакана спыняецца, чуваць працяжны гудок лакаматыва. Цягнік асцярожна падыходзіць да чарговай станцыі. Хтосьці памахвае ліхтаром, чуецца гаворка на мясцовым дыялекце, пранізліва вішчаць парасяты, якіх, відаць, выгружаюць на платформу: гэта ўжо Узэст. Яшчэ адна станцыя — і Сэн-Клер. Там Тэрэза перасядзе на двухколку і даедзе да самага дому. Як мала застаецца часу, каб падрыхтавацца да абароны!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x