Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Марыяк - Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага французскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Франсуа Марыяка (1885—1970) увайшлі два раманы, якія пры ўсёй сваёй самастойнасці і адметнасці звязаны адзінай тэмай — адносіны ў буржуазнай сям'і. Малюючы праўдзівыя карціны сямейнага жыцця, аўтар падводзіць чытача да высновы, што буржуазнае грамадства з яго сацыяльнай несправядлівасцю, эгаізмам, прагай да нажывы стаіць ля вытокаў людскіх няшчасцяў і трагедый.

Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлараформ — 10 грамаў.

Аканіцін — 2 грамы.

Дыгіталін — 0,2 грама.

Следчы пачынае рагатаць... Заскрыгатаў тормаз. Тэрэза прачынаецца. На поўныя грудзі ўдыхае ў сябе туман (мусіць, пачаўся спуск да Белага ручая). Вось так і ў юнацтве ёй не раз снілася, што яе памылкова прымушаюць другі раз здаваць выпускныя экзамены. І цяпер да яе прыйшло тое радаснае адчуванне палёгкі, як і тады, калі яна прачыналася ад страшнага сну. Непакоіла трохі толькі тое, што няма афіцыйнага дакумента пра спыненне справы. «Але ты ж ведаеш, што спачатку давядуць да ведама адваката...»

Вольная! Чаго ж яшчэ жадаць? Цяпер можна будзе проста наладзіць жыццё з Бернарам. Адкрыць яму ўсю душу, нічога не ўтойваючы, — вось дзе выратаванне. Неадкладна, сёння ж вечарам, трэба расказаць яму пра ўсё. Ад гэтага рашэння Тэрэзе становіцца лёгка і радасна. Па дарозе да Аржалузы ў яе яшчэ хопіць часу, каб «падрыхтавацца да споведзі», як любіла гаварыць яе верная сяброўка Анна дэ ля Траў кожную суботу ў бесклапотную пару іх летніх канікулаў. Мілая малодшая сястра Анна, нявіннае стварэнне, ты так многа месца займаеш ва ўсёй гэтай гісторыі! Нават людзі крыштальнай чысціні не ведаюць, у якія путы яны ўблытваюцца кожны дзень, кожную ноч і якія атрутныя зярняты прарастаюць там, дзе ступалі іх дзіцячыя ножкі...

Што казаць, гэтая маленькая дзяўчынка мела рацыю, калі паўтарала ліцэістцы Тэрэзе, гэтай разважлівай насмешніцы: «Ты і ўявіць сабе не можаш, якую палёгку адчуваеш, калі на споведзі прызнаешся ва ўсім і атрымліваеш адпушчэнне грахоў. Усё нядобрае знікае, сціраецца, і можна пачынаць жыццё нанава». І праўда, варта было Тэрэзе наважыцца пра ўсё расказаць мужу, як з яе спаў цяжкі груз: «Бернар будзе ведаць усё. Я сама яму раскажу...»

Але што яна скажа? З чаго пачаць прызнанне? Хіба можна перадаць словамі гэтае заблытанае спляценне жаданняў, рашэнняў, непрадбачаных учынкаў? А як спавядаюцца тыя, хто свядома ішоў на злачынства?... «Але ж я... я не разумею свайго злачынства. Я не хацела зрабіць таго, у чым мяне абвінавачваюць. Я сама не ведала, чаго хацела. Я не ведала, куды прывядзе мяне гэтая неўтаймоўная сіла. Колькі ж яна разбурыла на сваім шляху? Нават самой страшна...»

Пад'ехалі да чыгуначнай станцыі Нізан. Закураны ліхтар асвятляў пабеленую сцяну вакзала. Каля ўвахода стаяла брычка. (О, якая цемра пануе над ліхтаром!) Недзе зусім побач пыхкаў паравоз. Гардэр узяў Тэрэзін сакваяж, зноў акінуўшы яе сваім цікаўным позіркам. Яму, відаць, жонка загадала: «Ты ж хоць паглядзі на яе добранька, якая яна цяпер, мо і з твару змянілася...» Тэрэза падаравала бацькаваму фурману тую сваю колішнюю ўсмешку, якая вымушала людзей гаварыць: «Яе не зразумееш, прыгожая яна ці не, проста адчуваеш яе абаяльнасць...» Тэрэза папрасіла Гардэра купіць білет — самой страшна было ісці ў касу праз пачакальню, дзе сядзелі над сваім вязаннем нейкія дзве жанчыны.

Фурман прынёс білет. Тэрэза сказала яму пакінуць рэшту сабе. Ён дакрануўся рукой да шапкі, сеў на козлы, паправіў лейцы і апошні раз глянуў на дачку свайго гаспадара.

Цягніка яшчэ не сфарміравалі. Калісьці, прыязджаючы на летнія канікулы ці вяртаючыся ў горад на пачатку навучальнага года, Тэрэза Лярок і Анна дэ ля Траў радаваліся доўгай затрымцы на станцыі Нізан. Яны заходзілі ў харчэўню, елі яечню з вяндлінай, а потым, абняўшыся, шпацыравалі па дарозе. Якая ж яна сёння цёмная і непрытульная! А тады, — успамінаецца Тэрэзе, — усё навокал было заліта пяшчотным месячным святлом... Сяброўкі бесклапотна смяяліся, гледзячы на свае доўгія цені, якія зліваліся ў адзін. Гаварылі яны пра сваіх настаўніц, таварышак. Адна абараняла свой манастырскі пансіён, другая — свой ліцэй. «Анна...» — гукнула ў цемру Тэрэза. Перш за ўсё Бернару трэба расказаць пра Анну... Ён жа так любіць дакладнасць: педантычна раскладвае ўсе пачуцці, кожнае разглядае асобна і не мае ніякага ўяўлення, якая складаная сетка шляхоў, пераходаў і перапляценняў існуе паміж імі. Як жа пазнаёміць яго з гэтымі заблытанымі матэрыямі, якімі жыла і пакутавала Тэрэза. А зрабіць гэта трэба. Застаецца толькі адно: сёння вечарам зайсці ў спальню, сесці каля яго ложка і расказваць, расказваць... пакуль Бернар не спыніць яе і не скажа: «Цяпер я ўсё разумею. Устань. Я дараваў табе».

Яна ціха прайшла цераз садзік начальніка станцыі, адчула пах хрызантэм, хоць саміх кветак у цемры не было відно. У купэ першага класа пуста. Ды пры такім цьмяным асвятленні наўрад ці хто й пазнаў бы яе. Чытаць немагчыма. Зрэшты, самы цікавы раман падаўся б Тэрэзе прэсным у параўнанні з яе асабістым жыццём. Можа, яна памрэ ад сораму, ад страху, ад пакут сумлення, ад стомы, але толькі не ад суму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Тэрэза Дэскейру. Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x