Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кветка з шэраню, — бязгучна сказаў ён, глёдзячы на яе закінуты твар. — Месяц мой Месяцовіч… Пальцы мае.

Яму здалося, што яна вось-вось расплачацца.

— Пойдзем адсюль, — горача і ўмольна сказаў ён.

— Калі б у мяне, хоць пяць год… Пайшла б не думаючы, адразу.

— Буду чакаць. Усё адно не пайду. Няма ад вас дарогі.

— Гэта па-беларуску?.

— Гэта па-чалавечы, — ціха і ўладна сказаў ён. — I вы — лепшая за ўсіх.

Грудзі яе сутаргава пашырыліся, уся дрыжучы, яна адкінулася ад яго і абвяла дзікаватым позіркам сцены, лікі на іх, італьянскі стол. Словы, якія яна сказала потым, вырваліся, здаецца, з самага, сэрца:

— Андруша, мілы… Як я сябе ненавіджу за ўсё гэта, — і павяла слабай рукой: — Як ненавіджу.

— Не смейцё. Вы… дарагі чалавек. Ёсць вы ў свеце — і свет не пустыня.

У яго дрыжалі рукі, звінела ў галаве. А яна гладзіла яго валасы.

Дзіўна, але ён, абдымаючы яе ўсю, не адчуваў да яе ніякай цягі. Толькі ўсхваляванае заміранне ў грудзях і неймавернае шчасце, што яна поруч. Быццам была забарона на ўсё астатняе, пакуль месяц не ўпадзе на іх першым промнем. I гэта не здзіўляла яго.

Яе пашыраныя вочы глядзелі на яго мякка і спачувальна:

— Дык вы так мяне кахаеце?

Андрэй увесь здрыгануўся. I тады, з вільготнымі вачыма і небывалай ласкай у голасе, яна сказала:

— Ну што мне з вамі рабіць, мой родны. Відаць, нічога не зробіш.

Прыклала вузкую далонь да яго грудзей, злева, і сказала:

— Бедны… Ну, ідзіце ў той пакой… Ідзіце.

…Ужо лежачы на тахце ў суседнім пакоі, ён з заміраннем сэрца чуў гукі, што даляталі з гардэроба. Упаў туфель… Не, нешта здарыцца… Нешта перашкодзіць… Другі туфель… Гэта немагчыма… Шолах сукні.

А потым грудзі яго перарывіста ўзняліся. У цемры плыло насустрач яму нешта празрыстае, невыразнае ў косых праменнях месяца.

Прывід набліжаўся. I ён працягнуў руку ў цемру, насустрач яму з такім лікуючым чаканнем, што, здавалася, сэрца разарвецца ад шчасця.

Нахілілася. Дакранулася да яго нечым абвалакальным, як воблака. А потым прылегла, і Андрэй адчуў, як пабеглі па яго цёплым плячы яе валасы, як падаліся яе грудзі, адчуў усю пяшчотную прахалоду яе бязважкага цела аж да маленькіх, цвёрдых пальчыкаў ног.

Ён павярнуўся на бок і паклаў руку ёй на спіну. I ад гэтай прахалоды ток пабег па яго целе.

Убачыў блакітны, трохі больш за ўсё астатняе асветлены нос, цёмныя прадонні насцярожаных вачэй і пацалаваў…

…Свежы, як падснежнік, смак яе рота.

Адчуваў яе на ўсю даўжыню яе вузкага і моцнага цела, бачыў снежныя грудзі. I, адразу за мурашкамі ад яе прахалоды, усё нутро яго пакутліва пацягнулася да яе.

Быццам шукаючы ў яго паратунку, уся дрыжучы, яна прыціскалася краёчкам вуснаў і скроняй да яго пляча, і тады ён абняў яе так, быццам хацеў усімі грудзьмі ўвайсці ў яе грудзі.

Дрыжалі на шыбах бліскучыя іскры, і снежная папараць схілялася на іх, і такога не было ніколі і ні з кім, а яна была як першая і пажаданая больш за ўсіх.

…Уся цёплая, яна ляжала ў яго абдымках. Рукі лашчылі яго галаву. А ён у нямой і бясконцай удзячнасці цалаваў гэтыя рукі, і яны, ды яшчэ грудзі, уздрыгвалі пад яго пацалункамі. I яму здавалася, што гэтага больш ніколі не будзе, і таму ён спяшаўся.

— Ніколі ні з кім? — шэптам спытала яна.

— Ніколі.

— I я ніколі. Слухай таямніцу.

— Ну.

— У мяне агіда да мужчын. Яны занадта многага хочуць.

— А я?

— Ты не. Ты заўсёды робіш тое і так, як я хачу.

Цалавала яго. Кароткія пацалункі ў куточкі вуснаў і ў плечы, ад якіх яму хацелася плакаць, як юнаку.

Ён не ведаў, колькі мінула гадзін, але ён з захапленнем і болем адчуваў, як сплывае час. Быццам жадаючы абараніць яе ад цемры, ён трымаў яе ўсю моцнымі далонямі, як апошнюю надзею сваю. I яна, як разумеючы гэта, супакойвалася. Уздыхнула, прынікаючы да яго. Андрэй убачыў, як, дрыжучы, пачалі змяжацца яе веі. I тады ён прыпаў вуснамі да яе скроні — зусім блізка, каб яна адчула цёплы подых і заснула, як гэта робяць дзеці.

I яна заснула. Абапёршыся на руку, ён доўга глядзеў на яе. Гадзіннік мякка прабіў дзве. Блакітнае месячнае сяйва падала на закінуты, з выразам смяротнай мукі і шчасця, твар спячай.

Ён глядзеў доўга. Ірына ледзь чутна прастагнала ў сне. I тады яму здалося раптам, што яна памірае. У жаху ён прынік вуснамі да яе рукі, і адразу гэтая рука сутаргава працягнулася да яго і супакоілася, дакрануўшыся да яго грудзей.

— Дзякуй богу, — сказала яна. — Мне прыснілася, што гэта сон.

Яна змежыла вочы:

— Мне падабаецца, як ты робіш са мною. Калі мне лепей за ўсё — мне здаецца, гэтаму не будзе канца… Сэрца разрываецца, як у птушкі над морам… Ад радасці… А бераг бачны, але бясконца далёка… Пацалуй мяне. Тут. Я вельмі кахаю цябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x