Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Слухайце, — сказаў ён. — Спявае. Слухайце, давайце я вам сняжок за каўнер запхну… Або лепей вы мне…

Яна засмяялася і раптам зірнула на яго ногі.

— У туфлях. Ану марш з цаліку на сцежку.

— А вы?

— А я ў боціках. Я пайду тут.

Але ён так жаласна і камічна маліў яе не пакідаць яго, што яна згадзілася.

Крочылі сцежкай у заснежаным свеце. Алеі вялі кудысь. Ад марозцу пабялела пасмачка яе валасоў пад хусткай. Адчуваючы нават праз футру цеплыню і акругласць яе рукі, ён шэптам сказаў:

— Вельмі кахаю вас.

— Вы прыдумалі гэта, — яшчэ цішэй сказала яна.

— Не, — амаль бязгучна запярэчыў ён. — Ведаеце, усё адно вочы мае і мае вершы нікому не патрэбны, калі няма вас.

I гэта было сказана так упэўнена, што яна змоўкла. Потым сказала чамусьці:

— Ведаеце, чаго не хапае на гэтых сініх дрэвах?

— Ведаю. Снегіра. Чырвонай іскры.

— Так.

Ля аднаго з павільёнаў стаялі нейкія захутаныя паўднёвыя дрэвы. Захуталі іх добра — кожная галіна была, як падушка — ды яшчэ абшылі зверху бліскучай, падобнай на скуру, цёмнай цыратай. I абое адначасова падумалі, што гэтыя дрэвы падобныя на марсіянскія кактусы.

— Яны ловяць людзей, — страшным шэптам сказаў Андрэй.

— Не, — сказала яна, — яны да іх абыякавыя.

— Гэта страшней, — згадзіўся ён.

I яна зразумела яго. Павярнулася, жаласна спытала:

— Ну што б вы хацелі, што?

— Выходзьце за мяне замуж.

— Толькі?..

— Так.

— Андруша, — сказала яна пасля паўзы, — учора я чамусьці дала згоду на аперацыю. Мне раптам вельмі захацелася жыць. Не ведаю чаму. У студзені еду ў міжнародны шпіталь, у Вену. Калі не паеду — абяцаюць год жыцця. Таму не трэба пакуль пра гэта.

— Менавіта зараз і трэба, — сказаў ён. — Вы вернецеся адтуль здаровай, і мы будзем мець права адзін на аднаго. Таму — зараз.

— Ды нашто я вам, нашто я вам такая?

Андрэй з цяжкасцю разляпіў вусны:

— Ведаючы пра гэта, я яшчэ больш, яшчэ больш аддана буду кахаць вас. А жыць, не ведаючы вас, — канец.

— Жылі ж раней?

— Хiба гэта было жыццё?

Ён узяў яе за плечы:

— Ведаеце што? Гэты герой рамана, пра які вы сёння расказвалі, быў ідыёт. Яму варта было б, пры ўсёй нелюбові да лічбаў і разлікаў, сесці за стол і даведацца, колькі каштуе дом у прадмесці Парыжа або Нью-Йорка і машына, на якой гераіня магла б ездзіць у сваю клініку… А ён… загубіў вышэйшае на зямлі.

Яна глядзела на яго небывала сур'ёзна. Потым павяла вачыма ўбок і зноў унікла прамога адказу.

— Глядзіце, дзяцел.

Дзяцел бегаў па мядзянай сасне і стукаў.

— Чаго гэта ён?

— Дастае розную дрэнь з-пад кары. Абедае.

Уздыхнула здзіўлена:

— Божа, каб гэта нам так дзень пастукаць — потым вядро пірамідону спатрэбілася б.

А Андрэю было страшна за яе і шкада гэтага мілага, смешнага дзятла:

— Не трэба аб ім. Я ведаю, я, можа, горшы за іншых. Я, можа, нават сярод нашай браціі не з самых лёгкіх людзей. Але вас ніхто так не будзе кахаць.

— Жывіце для іншых. Хіба магу я строіць нейкія планы, псаваць вам жыццё.

— Мне абрыдла па кроплі праліваць на іншых суцяшэнне і пяшчоту. Я хачу аддаць вам усё. Кідайце гэты халодны дом, там як пройма па нагах цягне. Вам цяжка ў ім.

— Адкуль вам ведаць?

Сціснуўшы сківіцы, ён сказаў:

— Я настроіўся на вашу хвалю. Я заўсёды ведаю, калі вам бывае цяжка… Я нават ведаю, што ў дом гэты амаль не прыходзяць сябры мінулых год. I вам часта самотна. Так?

Яна глядзела амаль перапалохана.

— Так, — сказала яна.

— Ну вось. А хіба каханне гэта тое? Каханне — гэта як старое чэмбала. Яго на гару не выкінеш, як непатрэбшчыну. Яго любяць нават праўнукі за тое, што яно грэла дзядоў.

Абняўшы яе, ён спытаў:

— Дык як?

— Не ведаю.

— Забіце мяне, але я не магу без вас.

Прынiкла галавою да яго грудзей:

— Я… не збіраюся вас забіваць. Прыходзьце да мяне сёння. У шэсць.

— Чакаць мне вас? Працаваць мне для вас?

— Чакайце, — выдыхнула яна. — Працуйце.

Прыціснуўшы яе да сябе, адчуваючы, як яна дрыжыць у яго руках, зусім як дзяўчынка, ён цалаваў на марозе яе халодныя вочы.

Р а з д з е л XX

Яны сядзелі ў адным глыбокім-глыбокім крэсле… У прыцемку пакоя лямпа ледзь прабівала праменні праз глухі абажур; са сцен, як праз цёмную ваду, глядзелі на іх размытыя твары. А за акном, за яго замарожанымі шыбамі, стаяў халодны поўны месяц і таксама глядзеў на іх праз зарасці алмазных пальм, зор, кветак дзівоснай чаканкі па срэбру.

— Ну што, мой родны, што, мой хлопчык?

Такой пяшчоты ў яе голасе ён яшчэ ніколі не чуў. І яго рукі, што дагэтуль падтрымлівалі цяжкі вузел яе валасоў, цяпер слізганулі ўніз і абнялі тонкія плечы. Яны былі такія жаданыя і маленькія і тонкія, гэтыя плечы, такія тонкія і маленькія і жаданыя былі яны…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x