Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маці чамусьці баялася гэтага, настойліва і вельмі непаслядоўна імкнулася загартаваць розум і цела сына. Затое нічога не баяўся бацька. Ён прымушаў Андрэя вучыцца плаваць і бегаць, страляць і скакаць вярхом, і галоўнае — імкнуўся прышчапіць яму свой светлы і вясёлы погляд на жыццё.

З гэтага не атрымалася нічога. Таму што была маці з яе вечнай сур'ёзнасцю, з маўклівай, з глыбокай — аж часта да трагізму — любоўю да жыцця-подзвігу, да вершаў, ад якіх гордыя слёзы просяцца на вочы, да песняў, пасля якіх чалавек радасна і лёгка пойдзе на смерць.

I пакоі іхнія былі розныя.

У бацькі светлы, з неверагодна багатай зброяй, што вісела на танным і пацёртым, але ўсё яшчэ вясёлкавым дыване,

— Чхай на ўсё нявартае, брат, беражы сілы… Выдаткуй іх толькі на тое, што варта мужчыны… Нікога не бойся… Нікому не давай наступіць табе на нагу, хоць бы ён быў богам… Пагарджай здабыткам і грашыма.

А ў маці пакой быў заўсёды трошкі замглёны: мо з-за штораў, мо з-за язміну і бэзу, які яна палка любіла і заўсёды вырошчвала пад сваімі вокнамі. Тут быў зусім іншы пах: хвойнай свежасці, кніг, кветак. Тут былі зусім іншыя гукі: парыпванне маснічын і амаль няўлоўныя гукі фартэпіяна — матухна грала сама сабе, вельмі любіла Грыга і Шапэна, зрэдку Бетховена і Шуберта, якога лічыла музычна цяжкаватым і, - што зусім ужо было дзіўна, — напаўзабытага Персэля.

I, галоўнае, тут былі зусім іншыя словы, прыгожыя і трывожныя.

— Бацька мае рацыю, не трэба нікога баяцца. Але ў яго гэта неяк неакрэслена, быццам ён не разумее, што да мужнасці трэба ісці праз ахвяры, часта — праз смерць. А дарэмна… I таму атрымоўваецца, што ў яго проста гожая смеласць, а ў маіх дзеда і бабкі была — мужнасць. Адзін не баяўся расстрэлу, другая — Сібіры.

Матуля ўздыхала:

— Зрэшты, табе рана гэта ведаць, хоць ты і развіты хлопчык.

— Раскажы.

— Пра гэта — не. Скажу, калі ты зможаш утрымаць у памяці. А табе раскажу друтое, каб ты ведаў, чаго часам бывае варты адзін чалавек… Быў у Чэхіі адзін вучоны. Гэта быў час, калі чэхі пасля шматвяковага нямецкага панавання пачалі абуджацца, Яны захацелі мець сваю культуру, свае кнігі і музыку. А немцы сказалі ім, што нічога такога ў іх не было, а таму і ў будучым не можа быць.

— Што, матуля, у іх сапраўды не было?

— Вядома, было. Але за многія стагоддзі ўладары спалілі амаль усе іхнія кнігі. А тыя, што зберагліся, трэба было шукаць. Магчыма, нават гады. А шукаць не было часу. Год ці два вырашалі пытанне аб тым, жыць народу ці не. I гэты вучоны (яго звалі Ганка) пачаў шукаць.

— Знайшоў?

— Ну, вядома, калі чалавек вельмі хоча, — збываецца ўсё: дружба, каханне, рух зняволеных… Так і ён знайшоў спачатку адзін вельмі старажытны рукапіс, а потым і другі. I гэта былі кнігі такой паэтычнай сілы, што ўся Чэхія ажыла духам. Яны адкрылі сваю кнігу, такую паэтычную і такую старажытную. Дзе ім было цяпер слухаць немцаў, якія пераконвалі іх у тым, што чэхі толькі вечныя пазычальнікі чужога! I чужых вучоных ніхто не стаў слухаць, хоць яны і лямантавалі аб тым, што абодва рукапісы — падробка. Паэты пачалі пісаць вершы, музыкі — ствараць сваю музыку, вучоныя — шукаць другія старажытныя кнігі. I выявілася, што варта было ўзяцца за справу ўсім — і адразу знойдуцца сотні і тысячы прыгожых старых кніг. I галасы фальшывых вучоных змоўклі. I Чэхія стала Чэхіяй.

— Мама, а гэта былi сапраўдныя рукапiсы?

Маці заплюшчвала вочы і ўсміхалася. І лепш за гэтую ўсмешку не было нічога.

— Не варта было б казаць табе пра гэта, Андрэйка. Але рукапісы Ганкі былі сапраўды геніяльнай па таленту і паэзіі падробкай. З легенды не выкінеш слова.

— Несумленна.

— Ты яшчэ дурненькі. Несумленна забіць чалавека, здрадзіць, абакрасці яго. А Ганка проста ведаў, як цяжка — часта проста немагчыма — абудзіць народ, калі ён засне… I ён вельмі любіў.

Так казала маці.

А калі яна паглыблялася ў свае думкі, працавала ці чытала, — заставаўся яшчэ сад са старымі разлатымі яблынямі, адхон да Дняпра, увесь гарадок на берагах вялікай ракі, гарадок з мрэючымі пад сонцам ліпамі, з новым — "лепшым у рэспубліцы!" — кінатэатрам, з ціхімі завулкамі і зграбным купалком старажытнай царквы Міколы, адкуль некалі пачалося паўстанне горада супраць епіскапа і караля.

I яшчэ была Алёнка Століч, дзяўчынка адзінаццаці год.

Знаёмства з ёю пачалося раней. Яна аднойчы вельмі плакала на беразе ракі ад нейкай крыўды. Ён, яшчэ малы, не вытрымаў, украў з буфета вялізны — з кулак дарослага мужчыны — кавалак цукру і прынёс ёй. Яны хутка, кусаючы па чарзе, абгрызлі гэты кавалак да такой круглаты, што нельга было ўчапіць зубамі. Давялося кунаць яго ў ледзяную ваду прыбярэжнай крынічкі. Цукар лёгка паддаўся зубам, проста з яго цякла ў рот ледзяная, вельмі салодкая вадкасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x