Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сярэдзіне XIX ст. рускі афицэр Юры Гораў, рызыкуя жыццём, дапамагае жонцы беларускага паўстанца Усяслава Грынкевіча даставиць загад аб памілаванні яе мужа. Праз сто гадоў іх нашчадкі сустракаюцца ў Маскоўскім літаратурным інсцітуце. Узнікае каханне, афарбаванае рамантыкай і сувяззю пакаленняў…
Першая публікацыя раману адбылася ў часопісе «Полымя» ў 1962, пада навязанай рэдактарамі назвай "Нельга забыць", а першая кніжная — толькі ў 1982 г.

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сялянскі хлопец, які пасвіў каровы і якога за бліскучыя поспехі ў вучэнні вясковы ксёндз хацеў паслаць вучыцца і меркаваў на сваё месца, раптам адкрыў у сабе звонкі і чысты, як крыніца, талент песнятворцы.

Песні, якія ён пачаў складаць яшчэ ў гады нямецкай акупацыі, былі простымі, мужнымі і чыстымі, як ён сам.

Парабчанская доля шмат чаму навучыла яго. I ён не стаў ксяндзом. Ён стаў адным з першых камсамольцаў ў Латвіі, калі немцы адкаціліся на захад. Гэта быў дзікі і страшны час: стрэлы ў акно, расправы. Быць тым, кім ён стаў, - на гэта патрабавалася мужнасць. I Андрэй, трохі па-інтэлігенцку іранічны, паважаў за гэта Яніса, паважаў нават за тыя рытарычныя вершы, якія ён пісаў у сваё юнацтва. На шчасце, рытарычнасць не захапіла Вайвадса на доўгі час: паступова ў ім узмужнеў самабытны і яскравы талент, той, пра які грузінскі паэт сказаў: "I здрыганецца, вершам працяты".

Яніс і зараз быў трошкі артадаксальны, але гэта была добрая артадаксальнасць абаяльнага і светлага чалавека. I Грынкевіч любіў яго.

I вось зараз… сын. Андрэй радаваўся за Яніса не менш, чым ён сам.

Хлопцы вонкава не былі цёплымі адзін да аднаго. Іх адносіны былі адносінамі добрай мужчынскай іранічнасці. Але гэта нікому не перашкаджала.

Яніс скончыў нарэшце чытаць ліст і сеў да стала.

— Езус-Марыя! — сказаў ён. — Каб ты толькі ведаў, Андрэйка, які я шчаслівы!

— Ведаю, — сказаў Грынкевіч, — мне таксама шчасна з табой.

— Еш сыр. Праўда, учарашні, падсох. Але добры.

— Хай лепей пуза трэсне, чым дабру прападаць, — сказаў Андрэй.

Налілі па чарцы бальзаму, выпілі за здароўе і доўгі век нованароджанага.

— Што Марыя? — спытаў Вайвадс.

— Спіць, я не будзіў яе.

Яніс памаўчаў. Яму цяжка было зноў пачынаць размову. Але ён, відаць, не змог замоўчаць гэтага, як паслядоўны латгалец. I таму сказаў жорстка:

— Яшчэ раз табе скажу: не падабаецца мне ўсё гэта, не тая гэта жанчына.

— А дзе лепшыя ёсць?

— Паўсюль.

— А чаму гэта яна "не тая"?

— Не тая. Жанчына павінна радасць і запал даваць або боль такі, што, здаецца, лёг бы і памёр. А гэта што? Шэрае балота звычайнага. I горш за ўсё, што ты сам гэта адчуваеш, толькі не прызнаешся. Ты паглядзі на сябе, які ты стаў? Знерваваны, прыбіты нейкі. Вершы бяскрылыя пачаў пісаць. Кінь яе, кажу, пакуль не позна.

— Сын у яе добры.

— Свайго завесці трэба.

— А ты не думаў, што заводзіць сына ад чалавека, якога не кахаеш — свінства.

— Дык чаму не пакахаць каго-небудзь?

— Тое і страшна, што я даўно ўжо не кахаю нікога. Мне амаль усё адно, з кім быць,

— Слухай, — сказаў Вайвадс, — што, урэшце, з табой такое? Мне, як другу, ты, здаецца, мог бы расказаць.

— Распавем, — сказаў Андрэй, — зараз.

Абодва маўчалі. Яніс дапытлівымі вачыма глядзеў, як Андрэй збіраўся з думкамі.

— Налі яшчэ па чарцы, — сказаў Андрэй. — Дык вось, справа пачалася дзесяць год таму… Разумееш, уся справа, напэўна, у дурацкай інтэлігенцкай мяккацеласці і ідэалізме. I яшчэ кроў: у нас у родзе ўсе палкія і заядлыя. Як завядзецца, то калі біцца, дык да смерці, калі кахаць, дык таксама да смерці, калі памятаць, дык да апошняга каменя. I з дзедам у мяне такое было, і з прадзедам. З тым дык наогул страшна скончылася. Я табе ніколі не распавядаў? Ён быў расстраляны за ўдзел у паўстанні… Ну, пра гэта я табе неяк другім разам раскажу, гэта да справы не тычыцца. Галоўнае тое, што мы вельмі страсныя і верныя людзі.

— Выпі, - сказаў Яніс, — лягчэй будзе расказваць.

Яніс глядзеў на сябра, які ўсё яшчэ не мог раскачацца, вялікімі, разумнымі вачыма.

"Езус-Марыя, — думаў ён, — як ён мне падабаецца. I прыгожага ў ім нічога няма, і сімпатычнага, у агульным разуменні, таксама, і ўсё ж…"

Грынкевіч сядзеў, заплюшчыўшы вочы:

— Гэта было дзесяць год таму… Яе звалі Алёна Століч.

Р а з д з е л III

У сорак восьмым годзе Андрэю Грынкевічу было дваццаць год, і за плячыма яго ляжала ўжо багатае падзеямі жыццё. Яно не змяшчалася ў рамкі аўтабіяграфіі, не лезла ў ніякія анкеты. Аб ім можна было толькі ўспамінаць, седзячы дзе-небудзь на травяным адхоне над ракой, калі свеціць сонца і самі змяжаюцца вочы.

I абавязкова каб поруч не было людзей.

Не таму, што яно было несумленным, гэта жыццё, а таму, што ў некаторых сваіх частках яно выломлівалася з агульнага, было непадобным на тыя існаванні, якія Андрэй кожны дзень бачыў вакол.

Быў далёкі гарадок. Жыла ў гэтым гарадку ззычайная сям'я патомных інтэлігентаў. Незвычайна было хіба толькі тое, што ў бацькі і ў маці было да шлюбу аднолькавае прозвішча: іхнія дзяды былі траюраднымі братамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Леаніды не вернуцца да Зямлі
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)»

Обсуждение, отзывы о книге «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x