Штэфан Цвайг - Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвайг - Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі гэта і жахнула мяне ў яго расказе - рабскае падпарадкаванне вар'яцкаму пачуццю маладога, чыстага сэрцам, ад прыроды бесклапотнага чалавека. І я палічыла за свой абавязак па-сяброўску ўгаварыць пасланага мне лёсам выхаванца зараз жа паехаць з Монтэ-Карла, дзе спакуса такая вялікая, і вярнуцца ў сваю сям'ю, пакуль там не заўважылі прапажы і яшчэ можна выратаваць яго кар'еру. Я паабяцала даць яму грошай на дарогу і на выкуп каштоўнасцей, але з умовай, што ён сёння ж паедзе адсюль і прысягне мне сваім гонарам болей ніколі не дакранацца да карт і наогул не гуляць у азартныя гульні.

Ніколі не забуду, з якою спачатку пакорлівай, а потым усё болей прасветленай, гарачай удзячнасцю слухаў мяне гэты чужы, прапашчы чалавек, як ён нібы піў мае словы, калі я абяцала яму дапамогу; ён раптам працягнуў рукі над сталом і ўзяў мае рукі незабыўным, поўным глыбокай пашаны жэстам, як бы даючы свяшчэннае абяцанне. У яго светлых, звычайна крыху мутных вачах стаялі слёзы, ён дрыжаў усім целам ад хвалявання і шчасця. Колькі разоў я ўжо спрабавала апісаць вам яго незвычайна выразныя жэсты і міміку, - але гэтага яго позірку я не магу перадаць: у ім быў такі захоплены, такі незямны экстаз, які рэдка можна ўбачыць на чалавечым твары; яго можна параўнаць хіба з тым белым ценем, што часам мільгае пры абуджэнні, - быццам перад табою знікае твар анёла.

Чаго таіць: я не ўстаяла перад гэтым позіркам. Удзячнасць заўсёды радуе, і яе ж не часта бачыш так ясна, а чуласць кранае сэрца; для мяне, чалавека стрыманага і цвярозага, такая экспансіўнасць была чымсьці жыватворным, шчасліва новым. І яшчэ: не толькі гэты няшчасны юнак вярнуўся да жыцця - пасля ўчарашняга ліўню, як па чарадзейным знаку, ажыла і ўся прырода. Калі мы выйшлі з рэстарацыі, асляпляльна ззяла ўжо зусім спакойнае мора, сінь яго злівалася з нябесным блакітам, у якім луналі белыя чайкі. Вы ж ведаеце пейзаж Рыўеры. Ён заўсёды прыгожы, але банальны, нібы паштоўка з краявідам: ён ціхамірна паўстае перад вамі са сваімі нязменна яркімі фарбамі; гэта сонная, лянівая прыгажосць, якая абыякава адкрывае сябе чужому позірку, як пышная ўсходняя прыгажуня. Але бываюць дні, праўда, вельмі рэдка, калі гэтая прыгажосць прачынаецца, прарываецца наверх, быццам гучна заве вас яркімі, шалёна зіхоткімі фарбамі, пераможна шпурляе вам у твар пярэстае багацце сваіх кветак, гарыць, палымнее пажадлівасцю. І гэты радасны дзень нарадзіўся з бурнага хаосу навальнічнай ночы; абмытыя дажджом, паблісквалі вуліцы, бірузою адсвечвала неба, усюды ўспыхвалі квітнеючыя кусты - рознакаляровыя паходні пасярод сакавітай, напоенай вільгаццю зелені. Такім празрыстым было пранізанае сонцам паветра, што горы быццам пасвятлелі і наблізіліся, - здавалася, яны з цікаўнасцю тоўпіліся вакол адпаліраванага, бліскучага гарадка; ва ўсім адчуваўся падбадзёрлівы, настойлівы кліч прыроды, і сэрца міжволі пакаралася яму.

- Давайце возьмем экіпаж, - сказала я, - і пакатаемся па ўзбярэжжы.

Ён радасна кіўнуў галавою, - відаць, упершыню пасля прыезду гэты юнак наогул бачыў і заўважаў прыроду. Дагэтуль ён не ведаў нічога, акрамя душнай залы казіно, насычанай цяжкім пахам поту, зборышча людзей са збрыджанымі азартам тварамі і непрыветлівага, шэрага, шумнага мора. А цяпер перад намі грандыёзным раскрытым веерам ляжала залітае сонцам узмор'е, і захоплены позірк блукаў па ясных далях. Мы паволі ехалі ў калясцы (аўтамабіляў тады яшчэ не было) па цудоўнай дарозе, міма незлічоных віл, - краявіды ўвесь час мяняліся, і сотні разоў, каля кожнага дома, каля кожнай вілы, схаванай у зеляніне піній, узнікала тайнае жаданне: тут можна б жыць ціха, спакойна, удалечыні ад свету!

Ці была я калі-небудзь у жыцці больш шчаслівая, чым у той час? Не ведаю. Побач са мною сядзеў малады чалавек, які ўчора яшчэ задыхаўся ў цісках смерці і лёсу, а цяпер быў зачараваны іскрыстым патокам сонца; ён, здавалася, памаладзеў на многа гадоў. Ён стаў зусім хлопчыкам, прыгожым, гарэзлівым дзіцём, з вясёлым і пачцівым позіркам, і больш за ўсё захапляла мяне яго чуласць: калі пад'ём быў занадта круты і коням прыходзілася цяжка, ён спрытна саскокваў, каб падштурхнуць каляску. Варта мне было паказаць на кветку паблізу дарогі, як ён спяшаўся сарваць яе. Маленькую жабу, якая, спакушаная ўчарашнім дажджом, паволі паўзла па дарозе, ён падняў і асцярожна занёс у траву, каб яе выпадкова не раздушыў які-небудзь экіпаж; і ўвесь час ён смяяўся і расказваў самыя мілыя вясёлыя гісторыі, і ў гэтым смеху, па-мойму, было яго выратаванне, бо інакш ён павінен быў бы спяваць, скакаць або вар'яцець - такое п'янлівае захапленне валодала ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»

Обсуждение, отзывы о книге «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x