Штэфан Цвайг - Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвайг - Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Помніце, я казала вам, што ніколі яшчэ не бачыла выразу такога страшэнна моцнага азарту, як на твары ў гэтага незнаёмца за сталом. Але ніколі, нават у нявінных дзяцей, якія часам у сне здаюцца азоранымі ззяннем анёльскай чысціні, не бачыла я выразу такога прамяністага, такога сапраўды шчаслівага спакою. На гэтым твары, які выдаваў найтанчэйшыя адценні пачуццяў, цяпер была райская адлучанасць ад усіх клопатаў і турбот выратаванага чалавека. Пры гэтым нечаканым відовішчы з мяне, быццам цяжкі чорны плашч, зваліліся ўвесь страх і ўся боязь - мне болей не было сорамна, я амаль радавалася. Усё страшнае, усё недаступнае розуму раптам набыло сэнс, я адчувала радасць, гордасць пры думцы, што, калі б я не прынесла сябе ў ахвяру, гэты малады, далікатны, прыгожы чалавек, які ляжаў тут ціхамірна і спакойна, нібы кветка, быў бы знойдзены дзе-небудзь на ўступе скалы акрываўлены, нежывы, са знявечаным тварам, з дзіка вытарашчанымі вачамі; ён быў выратаваны, і выратавала яго я. І я глядзела мацярынскім позіркам (інакш не магу назваць гэта) на спячага, якога я вярнула да жыцця, як бы зноў нарадзіла, з яшчэ большымі пакутамі, чым сваіх дзяцей. Можа, яно гучыць смешна, але ў гэтым завэдзганым, агідным пакоі, у гэтым брыдкім, брудным гатэлі мяне ахапіла такое пачуццё, быццам я ў царкве, шчаслівае адчуванне цуду і святасці. Самая жахлівая хвіліна майго жыцця ператварылася ў другую, самую цудоўную, самую прасветленую.

Ці закранула я што-небудзь, ці ў мяне міжволі вырвалася нейкае слова - не ведаю. Але спячы раптам расплюшчыў вочы. Я здрыганулася ад страху. Ён пачаў здзіўлена азірацца; відаць, ён гэтак жа, як і я, з цяжкасцю стрэсваў з сябе цяжкі, глыбокі сон. Яго позірк неўразумела блукаў па чужым, незнаёмым пакоі, потым здзіўлена спыніўся на мне. Але ён яшчэ не паспеў сказаць нешта, як я ўжо авалодала сабою: толькі не даць яму сказаць ні слова, не дазволіць ні пытання, ні фамільярнасці, нічога не растлумачваць, не гаварыць, што адбылося ўчора і гэтай ноччу.

- Мне трэба ісці, - паспешна сказала я. - А вы заставайцеся тут і адзявайцеся. У дванаццаць гадзін мы сустрэнемся каля ўвахода ў казіно, тады я паклапачуся там аб далейшым.

І, не чакаючы яго адказу, уцякла, каб толькі не бачыць гэтага пакоя; я ўцякала без аглядкі з гатэля, назвы якога не ведала, як не ведала імені чалавека, з якім я ў ім правяла ноч.

Місіс К. на хвіліну перапыніла свой расказ. Калі яна зноў загаварыла, у яе голасе ўжо не было пакутлівага напружання. Як павозка, якая з цяжкасцю паднялася на вяршыню гары і потым лёгка і хутка коціцца ўніз, так натуральна і вольна ліліся цяпер яе словы:

- Я спяшалася ў свой гатэль па вуліцах, залітых ранішнім сонцам; пасля ўчарашняга ліўню паветра было чыстае і лёгкае - і гэтак жа было ў мяне на душы. Прыгадайце, што я казала вам раней: пасля смерці мужа я адмовілася ад прыватнага жыцця; дзецям не патрэбна была мая дапамога, сабе самой я была цяжарам, а ўсякае існаванне без пэўнай мэты - бессэнсоўнае. Цяпер упершыню мне выпала задача: я выратавала чалавека, вялізным намаганнем вырвала яго з небыцця. Заставалася пераадолець яшчэ некаторыя перашкоды, і мая мэта была б дасягнута. Дык вось - я дабегла да свайго гатэля; парцье сустрэў мяне здзіўленым позіркам: я ж вярнулася дадому толькі ў дзевяць раніцаю; але мяне гэта ўжо не кранала, ні сорам, ні прыкрасць не прыгняталі мяне. Жаданне жыць, радаснае ўсведамленне, што я камусьці патрэбна, горача хвалявала кроў. У сябе ў пакоі я хутка пераадзелася, несвядома (я заўважыла гэта толькі пазней) зняла жалобнае, замяніла на больш светлае, пайшла ў банк па грошы, потым паспяшалася на вакзал, каб даведацца, калі адпраўляюцца цягнікі; з незвычайнай энергіяй зрабіла, акрамя таго, яшчэ некалькі патрэбных спраў. Заставалася толькі ажыццявіць ад'езд і канчаткова выратаваць падкінутага мне лёсам чалавека.

Праўда, нялёгка было цяпер сустрэцца з ім, бо ўсё| ўчарашняе адбылося ў цемры, у нейкім віхры, быццам нечакана сутыкнуліся два камяні, скінутыя вадаспадам; мы ледзь ведалі адно аднаго ў твар, я нават не была ўпэўнена, што незнаёмы мяне пазнае. Учора гэта была выпадковасць, ап'яненне, вар'яцтва двух разгубленых людзей, а сёння мне давядзецца расказаць яму болей пра сябе, чым учора, бо цяпер, у яркім, бязлітасным святле дня, я мусіла паўстаць перад ім такою, якою была, - жывою жанчынаю, у якой ёсць свае асаблівасці і свой твар.

Але ўсё аказалася лягчэй, чым я думала. Ледзь толькі я ў дамоўлены час падышла да казіно, як нейкі малады чалавек ускочыў з лаўкі і паспяшаўся мне насустрач. Колькі радаснага здзіўлення, дзіцячай непасрэднасці было ў яго, як заўсёды, красамоўных рухах! Ён кінуўся да мяне, у яго вачах ззяла радасная і разам з тым пачцівая ўдзячнасць, і ён пакорліва апусціў вочы, улавіўшы маю збянтэжанасць ад яго прысутнасці. Так рэдка сустракаеш у людзей удзячнасць, і менавіта найбольш удзячныя не знаходзяць на яе слоў; яны няёмка маўчаць, саромеюцца свайго пачуцця і нярэдка паводзяць сябе нязграбна, калі спрабуюць схаваць гэта. Але гэты чалавек, якога бог, нібы таямнічы скульптар, надзяліў дарам пластычна, адчувальна і прыгожа выказваць душэўныя парывы, усёю сваёю істотаю выпраменьваў гарачую палкую ўдзячнасць. Ён нагнуўся над маёю рукою і ў глыбокай пашане схіліў далікатную хлапечую галаву; на імгненне ён знерухомеў, ледзь дакранаючыся вуснамі да маіх пальцаў, потым толькі зрабіў крок назад і спытаўся аб маім здароўі; у яго словах, у яго позірку было столькі сціплай пачцівасці, што ўжо праз некалькі хвілін усе мае трывогі развеяліся. І як бы адлюстроўваючы гэтае прасвятленне пачуццяў, усё навокал святкавала збаўленне ад злых чараў: мора, такое грознае ўчора, было цяпер ціхае і яснае, і кожны каменьчык пад лёгкім зыбам зіхацеў белізною; казіно, гэтае сапраўднае пекла, узнімала да чыстых, сталёвых нябёсаў свае маўрытанскія франтоны, а кіёск, пад павець якога загнаў нас учора хвосткі дождж, ператварыўся ў кветкавую лаўку, дзе ў маляўнічым беспарадку сярод зелені ляжалі кучы белых, чырвоных, стракатых кветак і бутонаў, якія прадавала маладая дзяўчына ў ярка-стракатай блузцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны»

Обсуждение, отзывы о книге «Дваццаць чатыры гадзіны з жыцця жанчыны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x