Эрих Ремарк - Тры таварышы

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеяньне адбываецца ў Нямеччыне прыблізна ў 1928 годзе. Тры таварыша — Робэрт Лёкамп (Робі), Ота Кестэр і Готфрыд Ленц трымаюць невялікую аўтарамонтную майстэрню. Галоўны герой, аўтамэханік Робі пазнаёміўся з чароўнай дзяўчынай Патрыцыяй Гольман (Пат). Робі і Пат — людзі розных лёсаў і з розных пластоў грамадзтва — закахаліся адзін у аднаго. У рамане паказваецца разьвіцьцё іх каханьня на фоне крызісу тагачаснага грамадзтва.

Тры таварышы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Камякі зямлі застукалі па веку труны. Магільшчык даў нам рыдлёўкі, і цяпер мы хавалі яго — Валянцін, Кёстэр, Альфонс, я, — як хавалі ўжо не аднаго таварыша. Раптам у маёй памяці загрымела старая салдацкая песня, старая, тужлівая. Гэтую песню ён любіў спяваць.

Аргонскі лес шуміць, шуміць,

Тут пахаванымі нам быць…

Альфонс прынёс просты чорны драўляны крыж, такі, якіх сотні тысяч засталося стаяць на бясконцых радах магіл у Францыі. Мы паставілі яго ў галавах магілкі.

— Пайшлі, — нарэшце хрыплым голасам сказаў Валянцін.

— Пайшлі, — сказаў Кёстэр і не варухнуўся.

Ніхто з нас не варухнуўся. Валянцін зірнуў па чарзе на кожнага.

— Навошта? — паволі сказаў ён. — Ну, навошта?

Ніхто не адказаў.

Валянцін знясілена махнуў рукой.

— Пайшлі.

Мы пайшлі па пясчанай сцяжыне да выхаду. Каля брамы нас чакалі Фрэд, Георгі і астатнія.

— Як ён цудоўна смяяўся, — сказаў Стэфан Грыгаляйт. Слёзы пацяклі па яго бездапаможным, злосным твары.

Я азірнуўся. За намі ніхто не ішоў.

XXV

У лютым я ў апошні раз сядзеў з Кёстэрам у нашай майстэрні. Мы былі вымушаны прадаць яе і цяпер чакалі распарадчыка аўкцыёна, які павінен быў пусціць з малатка ўсё абсталяванне і таксі. У Кёстэра быў намер вясной уладкавацца гоншчыкам пры невялічкай аўтафірме. Я пакуль што заставаўся ў кафе «Інтэрнацыяналь» і думаў пашукаць сабе яшчэ работу днём, каб павялічыць свой заробак.

У двары паступова пачалі сабірацца людзі. Прыйшоў аўкцыёншчык.

— Ты выйдзеш, Ота? — спытаў я.

— Навошта? Усё выстаўлена, а ён ведае, што да чаго.

У Кёстэра быў змораны выгляд. Па ім гэта не вельмі было відаць, але той, хто добра ведаў яго, заўважаў. Яго твар здаваўся больш напружаным і жорсткім.

Кожны вечар ён выязджаў на машыне, патрулюючы адны і тыя ж вуліцы. Ён ужо даўно ведаў прозвішча хлопца, які застрэліў Готфрыда. Яму толькі не ўдавалася знайсці яго, бо той, баючыся паліцыі, змяніў кватэру і недзе хаваўся. Усё гэта разведаў Альфонс. Ён таксама чакаў. Але, магчыма, забойцы і не было ў горадзе. Ён не ведаў, што Кёстэр і Альфонс палююць на яго. Яны чакалі, што ён, супакоіўшыся, вернецца.

— Ота, я выйду і пагляджу, — сказаў я.

— Добра.

Я выйшаў у двор. Нашы станкі і астатняе абсталяванне былі расстаўлены пасярэдзіне двара. Справа каля сцяны стаяла таксі, якое мы добра адмылі. Я паглядзеў на сядзенні і шыны. Готфрыд заўсёды называў машыну «наша верная дойная карова». Не так проста было развітацца з ёй.

Нехта ляпнуў мяне па плячы. Я здзіўлена абярнуўся. Перада мной стаяў развязны малады чалавек у паліто з поясам. Падміргваючы, ён круціў у руках бамбукавы кіёк.

— Прывітанне! Стары знаёмы!

Нешта мне пачало прыпамінацца.

— Гвіда Ціс з «Аўгека»!

— Ну вось бачыце, — самазадаволена заявіў Гвіда. — Мы сустрэліся тады каля гэтай самай ламачыны. З вамі, праўда, тады быў яшчэ адзін тып. Я яму тады ледзь не ўрэзаў.

Я міжволі скрывіўся, уявіўшы сабе, што гэты мог урэзаць Кёстэру. Ціс палічыў гэта за ўсмешку і таксама выскаліўся, паказаўшы даволі папсаваныя зубы.

— Добра… што было, тое прайшло, Гвіда не злапомны. Вы тады заплацілі занадта высокую цану за гэтую старызну. Мусіць, нешта мелі на гэтым?

— Вядома, — сказаў я. — Добрая машына.

Ціс прагугнявіў:

— Калі б вы паслухалі мяне, вы зарабілі б больш. І я з вамі. Але забудзем! Хто былое прыпомніць… Але сёння мы аб'яднаемся. За пяцьсот марак мы купім гэтую скрыню. Больш ніхто не дасць. Згодны?

Я зразумеў. Ён думаў, што мы тады перапрадалі машыну. Ён не ведаў, што гэта майстэрня — наша. Наадварот, ён думаў, што мы зноў хочам купіць машыну.

— Машына пацягне сёння на паўтары тысячы, — сказаў я. — Ды яшчэ даплата за права эксплуатацыі.

— А я пра што? — загарачыўся Гвіда. — Мы будзем таргавацца да пяцісот… я буду. Калі мы потым перапрадамо яе, я выплачваю вам трыста пяцьдзесят наяўнымі.

— Не магу, — сказаў я. — У мяне ўжо ёсць каму перапрадаць.

— Але ж… — Ён хацеў прапанаваць мне яшчэ штосьці.

— Не мае сэнсу, — я пайшоў на сярэдзіну двара.

Да тысячы двухсот ён будзе таргавацца. Гэта мне цяпер было зразумела.

Аўкцыёншчык пачаў з прадметаў абсталявання. Выручка была невялікая. Дзёшава пайшоў і інструмент. Дайшла чарга да таксі.

Нехта прапанаваў трыста марак.

— Чатырыста, — сказаў Гвіда.

— Чатырыста пяцьдзесят, — павагаўшыся, сказаў мужчына ў сіняй рабочай кашулі.

Гвіда дагнаў да пяцісот. Аўкцыёншчык паўтарыў, пазіраючы на прысутных. Мужчына ў сарочцы маўчаў. Гвіда падміргнуў мне і падняў чатыры пальцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x