Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бывала, у царкве ты крадком кідала позіркі ў мой бок, і ўспамін пра гэтыя абедні звязваецца ў мяне з цудоўным адкрыццём, да якога я тады прыйшоў: я магу зацікавіць, магу падабацца, магу хваляваць дзявочае сэрца. Маё каханне, як мне здавалася, злівалася з тваім каханнем да мяне. Ды што там мае перажыванні!.. Яны, бадай, ніякага значэння не мелі. Самае галоўнае было ў тым, што я верыў у тваё каханне. Як у люстэрку адбіваўся мой вобраз у дзявочай душы, і адбітак гэты не адштурхоўваў яе ад сябе… Якое шчасце! Якая радасць! Уся мая істота расцвіла. Ніколі не змагу я забыцца, як пад тваім цёплым позіркам адтаваў лёд, што скоўваў маю душу, і ў ёй нараджаліся жыватворныя крыніцы трапяткой пяшчоты і чыстага кахання. Самыя звычайныя прыкметы тваёй увагі — поціск рукі, кветка паміж старонак у кнізе, — усё захапляла і хвалявала мяне, усё было для мяне новым.

І толькі мая мама нічога не мела ад гэтага майго адраджэння. Я адчуваў, з якой варожасцю глядзіць яна на маю яшчэ не зусім акрэсленую задуму, на маю нясмелую мару, якую я і сам лічыў вар'яцкай. Я злаваўся на маму, што яна не падзяляе маёй радасці. «Няўжо ты не бачыш, што гэтая сямейка хоча завабіць цябе ў пастку?» — паўтарала яна, не ведаючы пра тое, што сама можа растаптаць маё светлае пачуццё. Нарэшце я спадабаўся дзяўчыне!.. Так, на свеце ёсць дзяўчына, якой я спадабаўся!.. Можа, нават яна захоча выйсці за мяне замуж!.. Я верыў у гэта насуперак маці і яе падазронасці. Турбавала, непакоіла, апякала толькі адно: ці захочуць твае багатыя арыстакратычныя бацькі парадніцца з нашай сям'ёй?.. Як жа я бунтаваў тады супраць мамы за тое, што яна магла перакрэсліць усе мае надзеі!..

І ўсё ж мама навяла даведкі пра фінансавы стан вашай сям'і: патрэбныя сувязі, дзякуй Богу, у яе былі амаль ва ўсіх асноўных банках. Радасць мая была бязмежнай, калі маці мусіла прызнаць: фірма Фандадэж, нягледзячы на некаторыя часовыя цяжкасці, карыстаецца вялікім даверам і з ёю лічацца самыя салідныя ўстановы. «Яны маюць шалёныя грошы, — гаварыла мама, — але занадта ўжо шыкуюць. Усё трацяць на коней, на экіпажы, на чэлядзь. Не каб адкласці, зберагчы, сэканоміць, а так… кідаюцца грашыма, абы пускаць пыл у вочы…»

Звесткі, атрыманыя з банкаў, канчаткова пераканалі мяне, што прыйшла пара майго шчасця. Цяпер у мяне быў доказ бескарыслівасці тваіх блізкіх: яны ўсміхаюцца мне не таму, што хочуць мець нейкую выгаду ад мяне, а таму, што ім прыемна са мной. І нечакана мне здалося натуральным, што я магу падабацца ўсім людзям, усім без выключэння. Нам з табой дазвалялі разам бываць вечарамі, шпацыраваць па прыгожых алеях парка. Як крыўдна і балюча, што ў пачатку жыцця, калі чалавеку выпадае трохі шчасця, ніхто не папярэдзіць, ніхто не скажа яму: «Можа, ты дажывеш і да ста гадоў, але не зведаеш ужо ніколі больш радасці, акрамя вось гэтых хуткаплынных дзён. Дык радуйся, цешся, пі да дна сваё шчасце, — больш рабіць гэта табе ўжо не давядзецца. Сустрэлася на тваёй пуцявіне крынічка шчасця — помні: яна першая і апошняя. Спатоль сваю смагу раз і назаўсёды, бо не піць табе з яе больш ніколі…»

А я, наадварот, тады пераконваў сябе, што гэта толькі пачатак доўгага светлага жыцця, напоўненага радасцю і шчасцем. Як жа я не цаніў тых вечароў, калі мы з табой нерухома сядзелі на паркавай лаўцы пад дрымотнымі шатамі дрэў!..

Але ўжо і тады былі невыразныя прыкметы бяды, толькі я іх не ўмеў разгадаць. Помніш тую цёмную ноч, калі мы сядзелі з табой на лаўцы ля дарогі, што вядзе да водалячэбніцы ў горы? Раптам, без дай прычыны, ты горка заплакала. Як цяпер помню я пах тваіх шчок, па якіх сцякалі гарачыя слёзы, слёзы невядомай мне трывогі. Я думаў, што ты плачаш ад шчасця. Праз сваю маладосць інакш я і не мог растлумачыць сабе гэтых слёз. Праўда, ты яшчэ і супакоіла мяне: «Нічога, нічога, гэта таму, што я побач з вамі…»

І ты не ашуквала мяне, манюка! Ты сапраўды плакала таму, што была побач са мной, а не побач з другім, чыё імя сарвалася з тваіх вуснаў праз некалькі месяцаў вось у гэтым пакоі, дзе я цяпер пішу сваёй старэчай рукой. А вакол мяне — мая мілая сямейка, якая толькі і чакае моманту паклікаць святара і рынуцца да маіх грошай.

Але што мог я падазраваць у той вечар? Я быў на вяршыні шчасця і туліўся да твайго пляча, да тваёй тоненькай шыйкі і ўдыхаў у сябе свежы, чысты водар, які ішоў ад маёй маленькай пакутніцы. Цёплая вільготная пірэнейская ноч пахла мокрай травой, мятай і… табой. На плошчы каля водалячэбніцы ліхтары высвечвалі лісце старых ліп. Стары ангелец з нашага атэля лавіў сачком начных матылёў, якія зляталіся на святло. Ты сказала мне: «Дайце, калі ласка, насавую хустачку…» Я выцер твае слёзы і схаваў насоўку сабе за пазуху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x