Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы пасябравалі з суседзямі. У іх была дачка, да якой я пачаў заляцацца, хоць яна мне не падабалася. Дактары параілі гэтай дзяўчыне лячыцца кожную зіму ў Аркашоне. Мама не знаходзіла сабе месца ад страху, што я магу чым-небудзь заразіцца ці скампраметую суседку і буду вымушаны ажаніцца. Сёння я ўпэўнены, што займаўся гэтым малапаспяховым заляцаннем толькі дзеля таго, каб зрабіць непрыемнасць маці.

Праз год мы вярнуліся ў Бардо і адразу пераехалі са старой кватэры ў новы дом. Маці купіла гэты асабняк яшчэ задоўга да нашага прыезду, але нічога не гаварыла пра яго, хочучы зрабіць мне сюрпрыз. Я вачам сваім не паверыў, калі ўбачыў, што лакей адчыняе нам дзверы. Мне поўнасцю аддалі другі паверх. Усё здавалася свежым і новым. У глыбіні душы я быў зачараваны такой раскошнай абстаноўкай (хоць на цяперашні розум усё гэта мне здалося б жахлівым), але ўсё роўна бязлітасна раскрытыкаваў мамін выбар і выказаў сумненні, ці варта было плаціць за гэты дом столькі грошай.

І тады шчаслівая мама адкрыла мне поўную карціну наконт нашых фінансавых спраў. Зрэшты, яна не павінна была рабіць гэтага (большая частка нашай маёмасці была яе пасагам і належала асабіста ёй). Пяцьдзесят тысяч франкаў гадавога даходу ды яшчэ грошы, што даваў нам лес, — «кругленькая» сума на той час, тым больш у правінцыі!.. На маім месцы кожны малады чалавек паспрабаваў бы скарыстаць такія грошы і прабіцца ў колы мясцовай эліты. Нельга сказаць, што ў мяне не хапала амбіцый, але мне ледзьве ўдавалася хаваць ад сваіх таварышаў з юрыдычнага факультэта сваю варожасць і непрыязнь да іх.

Амаль усе яны былі сынкамі з арыстакратычных сем'яў, выхоўваліся ў езуітаў, а я вучыўся ў звычайным ліцэі, дзед мой быў пастухом; я не мог ім дараваць сваёй зайздрасці да іх манер. Супакойвала трохі толькі тое, што па сваіх разумовых здольнасцях, як мне, здавалася, гэтыя маладыя франты стаялі ніжэй за мяне. Зайздросціць нікчэмным піжонам і адначасна пагарджаць імі!.. Такое ганебнае дваістае пачуццё можа атруціць чалавеку жыццё. А я зайздросціў ім, пагарджаў імі, і іх спакойная высакамернасць яшчэ больш распальвала маю нянавісць. Вось такі ў мяне характар. Я і ў думках не мог сабе дапусціць, што можна было б паспрабаваць заваяваць іх сімпатыі, - наадварот, з кожным днём я ўсё больш збліжаўся з іх праціўнікамі. Нянавісць да рэлігіі, якая так надоўга ахапіла мяне, прынесла табе столькі пакут і назаўсёды зрабіла нас ворагамі, - гэтая нянавісць нарадзілася на юрыдычным факультэце ў 1879 і ў 1880 гадах, калі абмяркоўваўся сёмы артыкул вядомага дэкрэта [3] У 1879 г. сенатар Жуль Фера ўнёс у сенат законапраект аб вышэйшай адукацыі, паводле якога езуітам забаранялася кіраваць навучальнымі ўстановамі і весці там навучанне. У 1880 г. гэты законапраект абмяркоўваўся ў сенаце, пасля чаго быў прыняты закон аб выгнанні езуітаў з краіны. і калі выгналі з Францыі езуітаў.

Да таго часу пытанні рэлігіі мяне зусім не цікавілі. Ад маці я пра іх нічога не чуў, хіба што вось толькі гэта: «Я зусім спакойная перад судом божым. Калі ўжо такія людзі, як мы, не выратуюцца, то тады нікому не будзе паратунку». У маленстве яна мяне ахрысціла. Я хадзіў да першага прычасця яшчэ ў ліцэі, але гэтая цырымонія здалася мне тады сумнай, непрыемнай, і ад яе застаўся ў мяне толькі цьмяны ўспамін. Ва ўсякім разе, больш я ўжо ніколі не прычашчаўся, і ва ўсім гэтым быў поўным невукам. У дзяцінстве, сустракаючы на вуліцы святароў, я глядзеў на іх, як на пераапранутых людзей з карнавальнага шэсця. Я ніколі не задумваўся над рэлігійнымі праблемамі, а калі нарэшце сутыкнуўся з імі, то толькі з пункту гледжання палітыкі.

Я заснаваў студэнцкі гурток. Мы збіраліся ў «Кавярню Вальтэра», дзе я практыкаваўся ў красамоўстве. Сарамлівы ў асабістым жыцці, я рабіўся зусім другім чалавекам у час публічных выступленняў. У мяне з'явіліся прыхільнікі. Мне было прыемна быць іх завадатарам, а любіў я іх не больш, чым багатых буржуа. Я злаваўся на іх, калі яны прастадушна выяўлялі свае мізэрныя імкненні і прымушалі мяне лішні раз зразумець, што і я сам недалёка адышоўся ад гэтых сыноў дробных чыноўнікаў. Усе яны вучыліся на стыпендыю, былі разумныя і прагныя да славы. Але ўсе яны былі атручаны зайздрасцю і злосцю. Перада мной яны хутчэй ліслівілі, а не любілі мяне. Зрэдку я частаваў іх у рэстаране. Для іх гэта было сапраўднай падзеяй, пра якую потым доўга ўсе гаварылі. Але мне абрыдзелі іх манеры. Здаралася, я не мог утрымацца ад злоснай насмешкі, якая для кагосьці была амаль смяротнай ранай, што доўга потым ныла ў сэрцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x