Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мая нянавісць да рэлігіі была па сутнасці шчырай. У нейкай ступені закранала мяне і імкненне да сацыяльнай справядлівасці. Я прымусіў маці знесці глінабітныя халупы, дзе жылі нашы арандатары, якія харчаваліся чорным хлебам ды маісавай кашай. Упершыню яна паспрабавала запярэчыць мне: «Ты думаеш, яны падзякуюць табе?»

Але больш у гэтым кірунку я нічога не зрабіў. Я пакутаваў ад разумення таго, што я аб'яднаны з сваімі праціўнікамі адзінай прагай да грошай і зямлі. Ёсць клас уласнікаў і ёсць беднякі. І мне стала ясна, што я назаўсёды застануся на баку ўласнікаў. Капітал у мяне не меншы, а можа, і большы, чым у гэтых ганарыстых арыстакратаў, якія, як мне здавалася, адварочваліся, заўважыўшы мяне, і якія, напэўна ж, паціскалі б мне руку, калі б я падаваў яе ім. Дарэчы, і правыя, і левыя не раз на публічных сходах папракалі мяне за мае дзве тысячы гектараў лесу і вінаграднікі…

Даруй мне, што я так маруджу. Але без гэтых падрабязнасцей табе было б цяжка зразумець, чым была для маёй уражлівай скалечанай душы наша сустрэча з табой і наша каханне. Я, сялянскі сын, чыя маці «хадзіла ў хусцінцы», раптам стаў жаніхом мадмуазэль Фандадэж. Гэта пераходзіла граніцы самай багатай фантазіі. Гэта было неверагодна…

ІІІ

Мне давялося адкласці пяро, бо пачало цямнець. Да мяне данеслася ваша размова. Не, не, вы не перашкодзілі мне, бо гаварылі надта ціха. Але якраз ваша шаптанне больш за ўсё мяне турбавала. Раней з гэтага пакоя я мог падслухваць вашы размовы, але цяпер вы пачалі асцерагацца мяне і перайшлі на шэпт. Нядаўна ты сказала мне, што я стаў недачуваць. Пра што ты гаворыш? Я выдатна чую далёкі грукат цягніка на чыгуначным мосце. Не, я яшчэ не глухі. А вы наўмысна гаворыце шэптам, каб я не пачуў вашых слоў. Што вы хаваеце ад мяне? Дрэнна ідуць справы? Недарэмна вы ўсе згуртаваліся. І штодня да цябе ўсе збягаюцца, высунуўшы языкі, як сабакі. Тут і наш зяць — маклер па продажы рому і віна, і муж нашай унучкі — адпеты гультай, і сынок наш Хюбэр — банкір… Грошы ўсёй сям'і сцякаюцца да яго, а ён выплачвае да дваццаці працэнтаў дывідэндаў. Так што на мяне не разлічвайце: я са сваіх рук нічога не выпушчу. Упэўнены, што сёння вечарам ты будзеш мне «падказваць»: «Ды гэта ж так проста і выгадна прадаць пад высечку частку лесу». Ты напомніш мне, што абедзве дочкі Хюбэра жывуць ад самага вяселля ў сваіх мужоў разам з бацькамі, бо не маюць грошай, каб набыць сваё жыллё і абстаноўку. «У нас на гарышчы столькі мэблі, якая адно псуецца ды пакрываецца пылам. Чаму б нам сёе-тое не пазычыць ім?..» Ведаю, што ты будзеш зараз гаварыць. «Нашы ўнучкі зазлавалі на нас і больш не прыязджаюць. А гэта ж такая радасць — бачыць і слухаць іх…» Вось пра што вы цяпер шэпчацеся.

Перачытваю радкі, напісаныя ўчора. Няўжо я трызніў? Адкуль столькі злосці і варожасці? І, па сутнасці, я не пісьмо пішу, а вяду дзённік. Зноў бяруся за пяро. Што рабіць? Закрэсліць усё і пачаць зноў? Гэта немагчыма: у мяне мала часу. Што напісана, няхай і застаецца. Адзінае, што я хацеў — гэта адкрыцца перад табой поўнасцю, прымусіць цябе ўбачыць мяне такім, які я ёсць. Ужо трыццаць год, як я для цябе ўсяго толькі аўтамат, які выдае банкноты на тысячу франкаў. Аўтамат працуе не зусім спраўна: увесь час яго трэба трэсці, пастукваць па ім. І ты з нецярплівасцю чакаеш таго дня, калі нарэшце можна будзе адкрыць яго і поўнымі прыгаршчамі браць адтуль…

І зноў я ў палоне сваёй злосці. Трэба лепш вярнуцца да таго месца, дзе я спыніўся ўчора: мне неабходна дайсці да вытокаў маёй нянавісці і жорсткасці. Прыгадаць тую фатальную ноч… Але спачатку ўспомні нашу першую сустрэчу.

У жніўні 1883 года я быў разам з маці ў Люшоне. У тыя часы ў «Атэлі Сакарона» было многа мяккіх крэслаў, канап, пуфаў, дываноў, прыгожых чучал пірэнейскіх сарнаў. А ліпавы водар у алеях Эціні!.. Яго нельга забыць. Прайшло столькі гадоў, але заўсёды, калі цвітуць ліпы, мне ўсё здаецца, што я ўдыхаю ў сябе той чароўны пах! Раніцай я прачынаўся пад роўнае цоканне вослікаў, меладычныя гукі званочкаў і ляскат бізуноў паганятых. Па вуліцах цурчалі срэбразвонныя ручаі горнай вады. Хлопчыкі-падлеткі гандлявалі булачкамі і рагалікамі. Конна праязджалі праваднікі; я глядзеў на кавалькады, што выпраўляліся ў горы.

Увесь другі паверх займала сям'я Фандадэж. Яна жыла ў апартаментах караля Леапольда [4] Леапольд (1790–1865) — бельгійскі кароль. . «Ну і транжыры!» — гаварыла мама. Гэта не перашкаджала ім заўсёды плаціць са спазненнем (у Бардо, ля самай прыстані, яны арандавалі ў нас вялікі зямельны ўчастак, дзе былі таварныя склады).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x