Франсуа Мориак - Клубок гадзюк
Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Клубок гадзюк
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Я стаў зусім іншым чалавекам. Іншым чалавекам — і гэтым усё будзе сказана. Светлы прамень надзеі і шчасця дакрануўся да мяне. Я адчуваў гэта па позірках жанчын. Пасля таго вечара, пасля тваіх слёз я не сумняваўся ў гэтым. А колькі пасля было вечароў, калі ты ўся свяцілася радасцю, даверліва брала мяне за руку і прыціскалася да мяне. Магчыма, я надта хутка ішоў да свайго шчасця, і ты задыхалася, не паспявала за мной. Але я быў цнатлівым жаніхом. Ты абудзіла ў маёй істоце ўсе пачуцці, і ніколі ў мяне не ўзнікала спакуслівая думка, што можна злоўжыць даверам да мяне тваіх бацькоў. Тым больш не магло мне прыйсці ў галаву, што за гэтым даверам хаваецца разлік.
Так, я быў іншым чалавекам. І вось аднойчы… З той пары мінула сорак гадоў, і я нарэшце магу табе ў гэтым прызнацца. Вядома, не дзеля таго, каб зрабіць табе прыемнае. Дык вось, гэта здарылася па дарозе ў даліну Лілей. Мы ішлі пешшу. У рэчцы цурчала вада. У руцэ ў мяне была сцяблінка палявога кропу. Унізе, пад намі ўжо змяркалася, а на вяршынях яшчэ ззяў сонечны бляск… І раптам мяне ахапіла вострае адчуванне, не — амаль фізічная ўпэўненасць, што існуе нейкі іншы свет, існуе рэальна, канкрэтна, але мы ведаем, бачым толькі цень яго…
Гэтае адчуванне прыйшло да мяне толькі на адно імгненне, і за ўсё маё сумнае жыццё больш ніколі не паўтаралася. Але сама незвычайнасць гэтага пачуцця надавала яму яшчэ большую значнасць у маіх вачах. І таму пазней, калі рэлігійныя спрэчкі пачалі раз'ядаць нашы з табой адносіны, я заўсёды адганяў ад сябе ўспамін пра гэта. Я хацеў табе прызнацца, што… Аднак не прыйшоў яшчэ час гаварыць пра гэта.
Не варта ўспамінаць пра нашы заручыны. Аднойчы вечарам мы сталі жаніхом і нявестай, і адбылося гэта неяк без майго жадання. Здаецца, ты зразумела мае словы зусім не так, як я хацеў, і раптам я аказаўся звязаным з табой. Доўга не мог я апомніцца ад такой нечаканасці. Не трэба пра гэта ўспамінаць. І ўсе ж ёсць тут адна непрыемная рэч, пра якую я прымушаю сябе сказаць. Ты адразу паставіла мне сваю першую ўмову: «дзеля згоды і спакою» ты адмовілася весці агульную гаспадарку з маёй маці і нават жыць з ёю ў адным доме. Гэта было сказана цвёрда, і ні ты, ні твае бацькі не збіраліся ні ў чым саступаць.
Дзіўна… Столькі гадоў прайшло, а я да драбніц помню тую размову з мамай у душным нумары гатэля. Акно было адчынена. Праз занавескі прабіваліся сонечныя промні, у якіх іскрыліся залатыя пылінкі. З вуліцы даносіліся ціхія гукі званочкаў і мелодыя цірольскай песні. Ад спёкі ў мамы разбалелася галава, і яна ў спадніцы і кофтачцы ляжала на канапе (яна ніколі не ведала, што такое пеньюар, халат, капот).
Я выкарыстаў момант, калі мама загаварыла, як мы будзем жыць пасля вяселля: яна збіралася аддаць нам увесь першы паверх, а сабе пакінуць толькі адзін пакойчык на чацвертым паверсе…
«Паслухай, мама… Іза думае, што лепш было б…» Выкладаючы свае планы (твае планы), я крадком пазіраў на мілы старэчы твар і сарамліва адводзіў вочы. А яна ўсё церабіла хворымі распухлымі пальцамі аборку на кофтачцы. Лепш бы яна з чым-небудзь не пагадзілася, пачала спрачацца!.. Я тады ведаў бы, што мне рабіць. А яна маўчала. І яе маўчанне было для мяне горш за ўсе пакуты.
Яна не паказвала выгляду, што пакрыўдзілася ці нават здзівілася… Нарэшце мама загаварыла, падбіраючы словы, каб пераканаць мяне, што яна даўно ведала пра нашу разлуку і што ў гэтым няма нічога незвычайнага.
— Амаль круглы год я буду жыць у Арыні, - сказала яна. — Там мне найбольш падабаецца, а вам пакіну Калез. Зробім у Арыні прыбудову на тры пакоі, і мне гэтага уга як хопіць. Дый каштаваць няшмат будзе. Канешне, грошай шкада, бо праз год мяне ўжо, можа, і на гэтым свеце не будзе. Але нічога, табе застанецца. Будзеш некалі прыязджаць на паляванне. Там шмат дзікіх галубоў. Праўда, ты не заядлы паляўнічы, але ж у цябе пойдуць дзеці, мо яны…»
Божа, як далёка зайшла мая няўдзячнасць, а мацярынская любоў была бясконцая!.. Я праганяў маму з наседжанага месца — яна пакорліва згаджалася… Усім магла ахвяраваць гэтая жанчына дзеля майго шчасця! Але, — помніш, Іза, — пасля гэтай цяжкай размовы вечарам ты спыталася ў мяне:
— Што з вашай мамай? Ёй нездаровіцца?
Назаўтра мама паправілася і выглядала як і заўсёды. З Бардо прыехаў твой бацька са старэйшай дачкой і зяцем. Яны ўжо ведалі пра нашы заручыны і разглядалі мяне з галавы да ног. Мне здавалася, што я чую іх галасы: «Ну, як, па-твойму, можна з гэтым тыпам выйсці да прыстойных людзей?.. Пра маці няма нават і гаворкі…» Ніколі не забудуся, як здзівіла мяне твая сястра Мары-Луіза. Вы звалі яе Марынетай. Яна была старэйшая за цябе, а выглядала маладзейшай — зграбная, танюсенькая, з доўгай шыйкай, з пышнай прычоскай і яшчэ зусім дзіцячымі вачыма. Стары муж, барон Філіпо, за якога яе выпхнуў замуж бацька, здаўся мне брыдкім і непрыемным. Але пасля яго смерці я часта думаў, што гэта быў адзін з самых няшчасных людзей, якіх мне давялося ведаць. Якіх толькі пакут не прымаў на сябе гэты чалавек, каб прымусіць маладую жонку забыцца, што яму пайшоў ужо сёмы дзесятак. Гарсэт моцна заціскаў яго цела, і здавалася, барон вось-вось задыхнецца. Высокі накрухмалены каўнер прыхоўваў абвіслыя шчокі і складкі на падбародку. Нафарбаваныя вусы і бакенбарды толькі падкрэслівалі старэчую бледнасць яго змарнелага твару. Ён амаль не слухаў, пра што мы гаварылі, а ўвесь час усё мерыўся зірнуць на сябе ў люстэрка, і калі яму гэта ўдавалася, успомні, як мы хіхікалі, гледзячы, з якой заклапочанасцю і трывогай гэты бядак ацэньваў сваё адлюстраванне. Устаўныя сківіцы не давалі яму ўсміхацца, і на ягоным твары заўсёды ляжала адзнака суровасці і засяроджанасці. Мы заўважылі таксама, як далікатна і асцярожна надзяваў ён свой цыліндр, каб не парушыць мудрагеліста зачасанай пасмы валасоў, што цягнулася ад патыліцы і разбягалася па лысай галаве рэдкімі струменьчыкамі, нібы дэльта плыткай рачулкі.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Клубок гадзюк»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.