Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але што гэта я захапіўся і мялю нейкую лухту! Мусіць, не хочацца мне, ой як не хочацца варушыць успаміны пра тую чорную ноч, калі ты разбурыла наша шчасце!..

Дзіўная рэч — ты як быццам зусім і не памятаеш пра гэта. Але што зробіш? Тыя некалькі гадзін цёплай летняй ночы, тая шчырая размова ў цёмнай спальні вырашылі ўвесь наш лёс. Кожнае тваё слова аддаляла мяне ад цябе, а ты нічога не заўважала, усё гаварыла, гаварыла… Твая памяць зберагла тысячы нікчэмных дробязяў, а вось пра катастрофу ў нашым жыцці ты зусім забылася. Ты верыш у Бога, верыш у вечнасць чалавечага жыцця. Дык ведай, што ў тую ноч ты пазбавіла мяне гэтай веры. Бо маё першае чыстае каханне прымусіла мяне паяднацца з тваёй верай. Бо я кахаў цябе і гатоў быў палюбіць усё, што было дарагім для цябе. Я замілавана глядзеў, як ты ў доўгай начной кашулі, нібы дзяўчынка-школьніца, станавілася на калені і шаптала малітву…

Мы жылі ў гэтым самым пакоі, дзе я цяпер пішу сваё апошняе пісьмо. Чаму пасля вясельнага падарожжа мы пасяліліся ў Калезе, у маёй маці? (Я не згадзіўся забраць у яе Калез, дзе ўсё было з любоўю зроблена яе рукамі.) Пазней мая злосць на цябе ўсё расла і расла, і я ўспомніў пра некаторыя абставіны, якім спачатку не надаваў значэння, а можа, і наўмысна не хацеў заўважаць. Перш за ўсё твае бацькі адмовіліся рабіць вяселле, бо, як ты тлумачыла, перад гэтым памёр нейкі ваш далёкі сваяк. А я не сумняваўся, што і ты, і твая сямейка саромеліся такога сціплага шлюбнага саюзу. Нездарма ж барон Філіпо расказваў кожнаму стрэчнаму: «Ведаеце, у маёй жонкі ёсць малодшая сястра. Ну проста прыгажуня! І гэта ж трэба, утрэскалася ў аднаго тыпа! Чалавек ён, праўда, прыгожы, багаты, але паходжанне яго даволі цёмнае. Сваякоў прыстойных няма, ды і бацькі… ведаеце…» Словам, ён гаварыў пра мяне, нібы я быў падкідышам ці незаконнанароджаным. Тым не менш барон Філіпо рабіў нечаканую выснову, што, можа, яно і лепш, што ў мяне няма вядомых сваякоў: «Не будзе за каго чырванець. Ну, а старэнькая маці сваё месца ведае і замінаць не будзе». Нарэшце ты, з яго слоў, была надта распешчаная і кіравала сваімі бацькамі, як хацела. «І яшчэ вось што скажу, — падагульняў барон Філіпо, — грошы, маёмасць у маладога чалавека немалыя. А перад гэтым, ведаеце, цяжка ўстаяць, і нават такая паважаная сям'я, як Фандадэжы, пайшла на гэты шлюб, заплюшчыўшы вочы на ўсё астатняе».

Калі гэтыя плёткі дайшлі да мяне, нічога новага яны мне не далі, - я па сутнасці ўсё гэта ведаў. Шчасце ап'яніла мяне, і тады я не надаў гэтаму ніякага значэння. І трэба шчыра сказаць: я нават быў задаволены, што вяселле наша прайшло амаль тайна. А інакш дзе я знайшоў бы прыстойных шафераў? У той галоднай студэнцкай шайцы, якую я калісьці ўзначальваў? — Не. А прасіць маіх учарашніх ворагаў не дазваляў мне гонар. Вядома, гэты мой шлюб даваў цудоўную магчымасць зблізіцца з «арыстакрацікамі». Але я малюю сябе ў гэтай споведзі такімі ўжо чорнымі фарбамі, што магу і не хаваць адной станоўчай рысы маёй натуры: заўсёднае імкненне да незалежнасці. Я ні перад кім не станавіўся на калені, заўсёды быў верны сваім перакананням. Хоць трэба сказаць, што ў нашым шлюбе я пайшоў на пэўны кампраміс, і мяне нават мучыла сумленне. Я абяцаў тваім бацькам не перашкаджаць табе выконваць рэлігійныя абрады, а сам узяў на сябе толькі абавязак не далучацца да франкмасонства. Урэшце, больш вы ад мяне нічога і не патрабавалі. У той час яшчэ лічылася, што рэлігія — гэта жаночая справа, і ў вашых арыстакратычных сем'ях было прынята, што муж павінен «суправаджаць» жонку на царкоўныя службы. І гэтага было дастаткова. А ў Люшоне я ўсім вам даказаў, што супраць такога абавязку нічога не маю.

У верасні 1885 года, калі мы вярнуліся з Венецыі, твае бацькі не захацелі запрасіць нас да сябе ў маёнтак Сенон. А нам тлумачылі, што туды нібыта з'ехаліся іх знаёмыя, сваякі, а таксама сябры барона Філіпо і занялі «ўсе пакоі». І тады мы вырашылі часова спыніцца ў маёй мамы. Мы забыліся пра нашу бесцырымоннасць і жорсткасць у адносінах да мамы і як быццам зрабілі ёй ласку, што згадзіліся пажыць у яе доме да таго часу, пакуль нам не надакучыць.

А мама і не збіралася радавацца.

— Усё, што ёсць у гэтым доме, — ваша, — стрымана гаварыла яна. — Можаце запрашаць сюды каго захочаце. Замінаць я вам не буду. Ды я і дома рэдка бываю…

Так яно і было. Увесь час маці некуды спяшалася: то на вінаграднікі, то ў вінныя скляпы, то на птушнік, то ў пральню. Пасля абеду яна ішла ў свой пакойчык, каб трохі адпачыць. Калі яна часам заставала нас у гасцінай, то заўсёды чырванела і прасіла прабачэння. Перад тым як зайсці, яна асцярожна стукала ў дзверы, і мне давялося тлумачыць ёй, што рабіць гэтага не варта. Яна дайшла да таго, што прапанавала табе кіраваць гаспадаркай, але ты, дзякуй Богу, адмовілася. Зрэшты, у цябе да гэтага не было ніякай ахвоты. Ты даволі памяркоўна ставілася да мамы, старалася не сварыцца, не крыўдзіць яе, і яна плаціла табе глыбокай удзячнасцю. Дарэмна яна баялася, што ты разлучыш мяне з ёю. Я не шкадаваў ёй сыноўскай ласкі і клапаціўся пра яе яшчэ больш, чым да вяселля. Яна здуіўлялася, гледзячы, як мы з табой радуемся і бестурботна смяёмся: няўжо гэты шчаслівы малады муж — яе сын?.. Той, што быў такім суровым і замкнутым… «Значыць, — думала яна, — не змагла я падабраць да яго ключыка… Куды мне ўжо было… Ні адукацыі, ні выхавання… Добра, што хоць жонка цяпер робіць тое, што павінна была зрабіць я…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x