Франсуа Мориак - Клубок гадзюк

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што з табой? Толькі не маўчы, не палохай мяне!

Я прыкінуўся здзіўленым і сказаў, што нічога са мной не здарылася і ты дарэмна турбуешся.

— Ах, дурненькі ты мой! Як жа ты мяне напалохаў! Ну, я тушу свечку. Давай спаць…

Ты хутка задрамала, а я доўга глядзеў, як нараджаецца світанак, першая раніца майго новага жыцця. На чарапічным даху шчабяталі ластаўкі. Нехта прайшоў па двары, моцна грукаючы ботамі. Усё, што я чую цяпер, праз сорак пяць гадоў, я чуў і тады: спеў пеўняў, меладычныя гукі царкоўнага звону, працяжныя гудкі таварнага цягніка… І сёння ўдыхаю я той самы пах, што і тады: пах паленай травы, што даносіў вецер з далёкіх ландаў… Раптам я ўскочыў з пасцелі.

- Іза, помніш, ты плакала, калі мы сядзелі на лаўцы ў Баньеры? Гэта таму, што ты страціла Рудольфа?

Ты маўчала, і я схапіў цябе за руку. Амаль са звярыным стогнам ты вырвалася ад мяне. Потым ты павярнулася на бок. Ты моцна спала. Увесь твой твар утапіўся ў прыгожых доўгіх валасах. Ранішні халадок напоўніў пакой. Ты нацягнула на сябе скамечаную прасціну і скруцілася ў клубочак. Так спяць маладыя звяркі. Навошта было трывожыць твой спакойны дзіцячы сон? Тое, што я хацеў пачуць, я ўжо ведаў. Хіба не так?

Я ціхенька падышоў да шафы з люстэркам і пачаў пільна ўглядацца ў сябе. Перада мною стаяў зусім іншы чалавек. Чаму іншы? Я зноў стаў самім сабой — тым, каго ніхто на свеце не любіў і не шкадаваў… Вялікай мужыцкай рукой правёў я па твары, на якім ужо цямнелася калючае шчацінне…

Я моўчкі апрануўся і выйшаў у сад. Мама ўжо была на алеі ружаў. Яна заўжды ўставала разам са слугамі. Мама ўсміхнулася мне:

— Што, захацелася прайсціся ў халадку. Сёння то ўжо будзе горача. У восем гадзін трэба пазачыняць аканіцы…

Я пацалаваў яе з нейкай асаблівай пяшчотай, і мама ціха сказала:

— Дарагі ты мой…

Сэрца маё (ты, напэўна, здзівішся, што я гавару пра сэрца) разрывалася ад шчымлівага болю… Як жа мне хацелася пра ўсё расказаць маме… Словы самі прасіліся на вусны… Але як пачаць? А ці зразумее мяне мая бедная мама? Маўчаць намнога лягчэй, прасцей, і гэтай спакусе я паддаваўся заўсёды.

Я спусціўся да тэрасы. Над вінаграднікамі ледзь-ледзь вырысоўваліся сілуэты пладовых дрэў. Пагоркі нібы плячом прыўзнімалі заслону туману. Перада мной, як жывая істота, узвышалася царква са званіцай. Ты вось усім паўтараеш, што я нічога не разумею ў такіх рэчах… А ў тую хвіліну мне адкрылася, што чалавеку, жыццё ў якога паламалася, трэба абавязкова шукаць прычыну і сэнс сваёй трагедыі, і што галоўныя падзеі нашага жыцця, асабліва тыя, якія датычаць сэрца нашага, пасланы нам з патаемным запаветам, і трэба толькі ўмець прачытаць, разгадаць яго… Што ж, былі ў маім жыцці часіны, калі я мог спасцігнуць такія таямніцы, і гэта павінна было зблізіць мяне з табою. Зрэшты, у тую раніцу хваляванне маё было нядоўгае… Помню, як я вярнуўся дадому. Яшчэ не было і васьмі, а сонца ўжо няўмольна паліла. Ты стаяла ля акна і, нахіліўшы галаву, прытрымлівала адной рукой свае распушчаныя валасы, а другой расчэсвала іх шчоткай. Ты не бачыла мяне. Я спыніўся і паглядзеў на цябе з такой нянавісцю, што і сёння, здаецца, у роце ў мяне горыч той нянавісці.

Я ўбег у свой кабінет, адамкнуў шуфляду, дзе ляжала скамечаная хустачка… Тая, якой выціраў я твае слёзы і як дурань хаваў з таго часу. Я ўзяў насоўку, прывязаў да яе камень, нібы да шыі жывога сабакі, якога сабраўся ўтапіць, і кінуў яе ў сажалку.

V

І з таго дня пачалася эра вялікага маўчання, якая цягнецца ўжо пятае дзесяцігоддзе. Вонкава нічога не змянілася ў нашым жыцці. Усё як быццам ішло па-ранейшаму. Не перапынялася і наша цялесная блізкасць, толькі ў нашых абдымках ужо не паўставала перад намі здань Рудольфа, і ты ніколі не паўтарала больш гэтага небяспечнага імя. Што ж, ён ужо адведаў нас і зрабіў сваю справу — падарваў наша шчасце. А цяпер заставалася толькі маўчаць і чакаць новых пакут…

Можа, ты і папракала сябе за тую споведзь. Наўрад ці надавала ты свайму прызнанню нейкае асаблівае значэнне. Проста ты падумала, што будзе разумней не ўпамінаць больш гэтага імя. Не ведаю, можа, ты не заўважала, што мы ўжо не шапталіся, як раней, начамі. Скончыліся нашы доўгія размовы. Мы ўзважвалі цяпер кожнае слова і абое трымаліся насцярожана.

Ноччу я часта прачынаўся — боль і крыўда будзілі мяне. «Усё… І нікуды цяпер не вырвацца… Спрытна ж ты мяне падлавіла», — думаў я. Мне часам уяўлялася, як я ўстрою табе сцэну. Вось я груба трасу, буджу цябе, скідаю з пасцелі. А ты крычыш: «Не, я не ашуквала цябе, клянуся, я пакахала цябе!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x