Франсуа Мориак - Клубок гадзюк
Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Клубок гадзюк
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Клубок гадзюк: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Клубок гадзюк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Вядома, ёсць і дружныя, згуртаваныя сем'і, але, як падумаеш, колькі ў нас шлюбаў, дзе муж і жонка даўно абрыдзелі адно аднаму і даводзяць адно аднаго да адчаю, хоць і ядуць за адным сталом, мыюцца з аднаго ўмывальніка, спяць пад адной коўдрай, то можна толькі падзівіцца, што ў нас так мала разводаў!.. Ненавідзяць, точаць зубы адно на аднаго, а ратавацца, уцякаць — не адважваюцца; так і жывуць пад адным дахам…
Чаму мне так хочацца пісаць сёння — у дзень майго нараджэння? Мне пайшоў шэсцьдзесят восьмы год, але ведаю пра гэта толькі я адзін. Жэнеўева, Хюбэр, іх дзеці кожны раз у дзень нараджэння маюць пірог са свечкамі, кветкі… Табе я ўжо даўно нічога не дарыў, але не таму, што забываюся пра дзень твайго нараджэння… Гэта мая помста… Ды хопіць пра гэта… Апошні раз я атрымаў падарунак ад маёй беднай мамы. Старэнькая, нядужая, з хворым сэрцам, яна тады ледзь дайшла да кветніка і сваімі аслабелымі рукамі зрэзала некалькі ружаў…
Ага, дык на чым жа гэта я спыніўся? А, — ты, вядома, ніяк не можаш даўмецца, чаму мне так закарцела пісаць. Так, так, — іменна закарцела. Можа, табе падкажа што-небудзь мой почырк, гэтыя літары, што пахіліліся ў адзін бок, нібы сосны ад заходняга ветру. Помніш, у пачатку пісьма я гаварыў, што доўга абдумваў сваю помсту, — і вось я адмаўляюся ад яе. Але ёсць у цябе нешта, над чым я ўсё ж такі атрымаў перамогу: гэта тваё маўчанне. О! Зразумей мяне правільна: па слова ты ў кішэню не лезеш. Ты можаш гадзінамі гаварыць з Казо пра гарод ці курэй. Ты можаш цэлымі днямі весела шчабятаць і сюсюкаць з дзецьмі, нават з немаўлятамі. Але са мной!.. Ах, гэтае панурае маўчанне за сямейным сталом! Як яно мяне прыгнятала! Стомлены, разбіты, уставаў я з-за стала і заставаўся сам-насам з сваімі клопатамі і нягодамі. Падзяліцца імі мне не было з кім: вакол панавала маўчанне… Асабліва невыносна стала мне дома пасля справы Вільнаў, калі я адразу праславіўся і стаў «вядомым адвакатам-крыміналістам», як пісалі газеты. Чым больш хацеў я паверыць у сваю значнасць, тым больш ты старалася паказаць мне, што я нікчэмнасць… Ды не пра гэта гаворка, і не за гэта хачу я табе адпомсціць, а за тваё ўпартае маўчанне, калі справа датычылася нашага сямейнага жыцця, нашага глыбокага разладу. Колькі разоў, паглядзеўшы п'есу ў тэатры ці прачытаўшы новы раман, я зноў і зноў ставіў сабе адно і тое пытанне: няўжо і ў жыцці ёсць палюбоўніцы або жонкі, якія могуць закаціць сцэну, гаварыць праўду ў вочы і знаходзіць сабе ў гэтым палёгку?..
Больш як сорак гадоў адпакутавалі мы з табою разам, і за ўвесь гэты час ты ніколі не вымавіла ніводнага слова, якое закранала б штосьці істотнае, глыбокае ў нашым сумесным жыцці. Кожны раз табе ўдавалася ўхіліцца і прамаўчаць…
Доўгі час я думаў, што гэта свядома выпрацаваная табой сістэма паводзін, і ўсё ніяк не мог уцяміць, навошта яна табе спатрэбілася. Але аднойчы я нарэшце зразумеў, што маё жыццё цябе проста не цікавіць. Я апынуўся далёка за колам тваіх інтарэсаў, заняткаў, клопатаў і стаў табе чужы. Ты пачала пазбягаць мяне, і не таму, што чагосьці баялася, а таму, што табе было сумна са мной. Ты добра адчувала, адкуль дзьме вецер, і наперад ведала пра кожную маю спробу зблізіцца з табой. А калі ўсё ж я заставаў цябе знянацку, ты знаходзіла якія-небудзь лёгкія адгаворкі, цалавала мяне ў шчаку і хуценька знікала…
Ці варта мне баяцца, што ты парвеш гэтае пісьмо, як толькі прачытаеш першыя радкі? Хутчэй за ўсё — не. Вось ужо некалькі месяцаў, як я здзіўляю, інтрыгую цябе. Хоць ты амаль і не глядзіш у мой бок, ты не магла не заўважыць некаторых перамен у маім настроі. І на гэты раз я ўпэўнены, што ты ад мяне нікуды не ўцячэш. Я хачу, каб ты, твая дачка, твой сын, твой зяць, твае ўнукі даведаліся нарэшце, які быў гэты чалавек, што быў вам мужам, бацькам, цесцем, дзедам… Гэты пажылы стомлены адвакат, якога трэба было берагчы і апякаць, бо кашалёк быў у яго руках… Гэты чалавек, які адзінока пакутаваў на другой планеце. На якой планеце? Табе ніколі і ў галаву не прыйшло зазірнуць туды. Супакойся: гэта не надмагільнае слова ў гонар маёй асобы і не абвінаваўчая прамова супраць вас. Галоўнай якасцю маёй натуры, якая да глыбіні душы ўразіла б любую жанчыну (акрамя цябе, безумоўна), з'яўляецца мая жорсткая, бязлітасная яснасць думкі і слова.
Ашукваць самога сябе, што дапамагае жыць большасці людзей, я так за ўвесь свой век і не навучыўся. А калі мне здаралася рабіць нейкае паскудства, то я першы разумеў сутнасць свайго ўчынку.
Быў вымушаны зрабіць перапынак — чакаў, пакуль прынясуць лямпу і зачыняць аканіцы. Доўга глядзеў у акно і любаваўся прыгожымі танамі чарапіцы на страсе віннага склада, — адны яркія, нібы кветкі, а другія пераліваюцца, як галубіная шыйка. Дзесьці ў шатах пірамідальнай таполі спяваў дрозд. Яго прыемную бесклапотную песню перабіў грукат пустой бочкі, якую кацілі па двары. Мне, відаць, пашанцавала, што я магу чакаць сваёй смерці ў гэтым дарагім майму сэрцу куточку, дзе ўсё засталося такім, як і ў маленстве. (Праўда, скрып кола водачарпалкі, якое некалі круціла асліца, цяпер змяніўся аднастайным тахканнем маторчыка. Ды яшчэ не дае жыцця гэты паштовы самалёт, што кожны надвячорак пралятае над домам і адно брудзіць нябесны блакіт.) Не кожнаму дадзена штодня бачыць проста перад сабой, у рэальным жыцці, той свет свайго мінулага, які да большасці з нас прыходзіць толькі тады, калі ў нас хапае мужнасці, часу, цярпення аддацца далёкім успамінам. Я прыкладаю руку да грудзей і прыслухоўваюся да частых няроўных удараў сэрца. Гляджу на шафу з люстэркам: там у куточку — шпрыц, ампулы амілнітрыту, таблеткі, словам, усё, што трэба, калі пачнецца прыступ. Толькі вось ці пачуюць мяне, калі спатрэбіцца дапамога. Усе супакойваюць мяне і гавораць, што ў мяне толькі нешта падобнае на грудную жабу. А я лічу, што робіцца гэта хутчэй дзеля таго, каб самім спаць спакайней. Асцярожна раблю ўдых. Адчуванне непрыемнае — нібы нехта паклаў мне на левае плячо руку і сціскае яго, нібы хоча сказаць: «Я тут, не забывайся». Што ж, мушу прызнаць: смерць ставіцца да мяне, бадай, прыхільна і не робіць сакрэту, што хутка пакліча мяне за сабой. Вось ужо шмат гадоў яна ходзіць зусім побач. Я чую яе крокі, адчуваю яе дыханне. Яна цярпліва чакае. Праўда, і я сам з ёю памяркоўны і паслухмяна раблю ўсё, чаго яна вымагае. Як і належыць хвораму старому, я дажываю свой век у халаце, сяджу ў мяккім глыбокім крэсле з падушкамі, дзе калісьці чакала свайго смяротнага часу і мая мама. Як і тады, увесь столік застаўлены лякарствамі. Я кепска паголены. Ад мяне дрэнна пахне. Я стаў рабом нейкіх дзівацкіх прывычак. Але не глядзіце на гэта: калі прыступ праходзіць, я зноў ажываю і магу пастаяць за сябе. Я зноў бываю ў майго паверанага Буру, які ўжо быў гатоў спісаць мяне з гэтай грэшнай зямлі. У мяне хапае сілы цэлымі гадзінамі стрыгчы купоны ў падвалах банка.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Клубок гадзюк»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.