Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З-за ліловай занавескі самотны твар капелана здаваўся прывідным, як у велікамучаніка, ён уздыхнуў і загадаў, каб Марцін усё расказаў яму, і загаварыў пра млынавыя жорны ; гэтыя жорны прывязваюць на шыю таму, хто спакусіць дзіця; затым ён адпусціў Марціна і папрасіў, толькі папрасіў, а не налажыў пакаянне, кожны дзень чытаць па тры разы «Ойча наш» і тры разы «Багародзіцэ Дзево, радуйся», каб вытравіць з сябе гэта брыдкае слова. I зараз, седзячы на агароджы, Марцін тройчы ў думках паўтарыў гэтыя малітвы. Ён больш не назіраў за машынамі, якія праносіліся міма; калі ласка, няхай Альбертаў «мерсэдэс» праязджае міма. Ён маліўся павольна, з напаўзакрытымі вачамі і прытым думаў пра млынавыя жорны. Млынавыя жорны былі прывязаны да шыі Лea, i Лea патанаў, ішоў на дно, усё глыбей і глыбей скрозь сінявата-зялёную цемень мора, а міма праплывалі дзіўныя, усё больш дзіўныя рыбы. Абломкі затанулых караблёў, водарасці, буза, марскія страшыдлы, i Лea ішоў на дно ўслед за цяжарам жорнаў. Не на шыі маці Брылаха былі гэтыя жорны, а ў Леа, у таго самага Леа, які здзекаваўся над Вільмай, пагражаў ёй шчыпцамі, біў яе па пальчыках доўгай пілкай для пазногцяў, у Леа, чый рот быў проста створаны для гэтага слова.

Марцін у апошні раз прачытаў «Ойча наш», устаў і зайшоў у «Атрыум». Тут ён спалохаўся: прагульшчыца стаяла каля дзвярэй і гутарыла з білецёрам. Білецёр гаварыў ёй:

— Зараз, дзетка, зараз, праз некалькі хвілін пачнецца. Ты ж ужо са школы?

I прагульшчыца адразу вымавіла зразумелую, выразную і ашаламляльную хлусню:

— Так.

— А дадому табе не трэба?

— Не, мама на працы.

— А бацька?

— Бацька загінуў.

— Пакажы білет.

Яна падала білет — зялёненькую паперку, а каля ўвахода красавалася афіша, і на ёй, наўскос праз ліловы жывот жанчыны, цягнуўся надпіс: «Сеанс для дзяцей». Калі прагульшчыца знікла, Марцін падышоў бліжэй і нерашуча спыніўся каля касы. У шкляной будцы сядзела жанчына з цёмнымі валасамі і нешта чытала. Потым падняла на яго вочы і ўсміхнулася, але ён не адказаў на яе ўсмешку. Усмешка не спадабалася яму — нешта ў ёй нагадвала слова, якое маці Брылаха сказала кандытару. Касірка зноў утаропілася ў кнігу, а ён уважліва разглядваў яе беласнежны прабор і сінявата-чорныя валасы, затым яна зноў падняла вочы, прачыніла акенца і спытала:

— Што табе трэба?

— Пачнецца хутка? — ціха спытаў ён.

— У дзве, — сказала яна і зірнула на гадзіннік, што вісеў за яе спінай. — Праз пяць хвілін. Пойдзеш?

— Так, — адказаў ён і адразу ж успомніў, што якраз гэтую карціну ён прапанаваў Брылаху паглядзець у панядзелак.

Касірка ўсміхнулася, кранула зялёны, жоўты і сіні валік з білетамі і спытала:

— Які рад?

Ён расшпіліў кішэньку, дастаў грошы, сказаў:

— Дзесяты рад, — і падумаў, што няблага прымусіць Альберта пачакаць, і што няблага пасядзець аднаму ў цемры, і што, нарэшце, у панядзелак можна з Брылахам паглядзець іншую карціну.

Касірка адарвала білецік ад жоўтай катушкі і падгрэбла грошы да сябе.

Білецёр сустрэў яго суровым позіркам.

— А ты ўжо быў у школе? — спытаў ён.

— Так, — адказаў ён і адразу ж, не чакаючы другога і трэцяга пытання, дадаў: — Маці мая паехала, а бацька загінуў.

Білецёр нічога не сказаў, адарваў ад білета кантроль і ўпусціў яго. Толькі апынуўшыся за цяжкой парцьерай, Марцін скеміў, які дурны білецёр. Няўжо ён не ведае, што хлопчыкі і дзяўчынкі вучацца асобна і што ён не мог прыйсці са школы адначасова з гэтай прагульшчыцай.

Было цёмна. Дзяўчына-кантралёр узяла яго за руку і вывела на сярэдзіну залы. У дзяўчыны была халаднаватая і лёгкая рука, і калі яго вочы прывыклі да цемнаты, ён убачыў, што ў зале амаль пуста: толькі ў першых і апошніх радах сядзелі некалькі чалавек, а сярэднія рады пуставалі, тут быў толькі ён. Прагульшчыца сядзела наперадзе, паміж двух маладых людзей, яе галава з чорнымі паблытанымі валасамі ледзь віднелася над спінкай крэсла.

Ён уважліва прагледзеў рэкламу гуталіну: ліліпуцікі-канькабежцы сноўдалі па асляпляльных чаравіках велікана. У руках у іх хакейныя клюшкі, толькі заместа звычайных загагулін унізе прымацаваны шчоткі для ботаў, і чаравікі велікана ззялі ўсё ярчэй і ярчэй, і нечы голас сказаў:

— Калі б Гулівер карыстаўся Бляскам , ён заўсёды меў бы такія чаравікі.

Пачаўся новы рэкламны фільм: жанчыны гулялі ў тэніс, гарцавалі на конях, кіравалі самалётамі, разгульвалі ў маляўнічых парках, плавалі па люстранай роўнядзі мора, каталіся на аўтамашынах, веласіпедах, матаролерах, практыкаваліся на брусах і турніках, кідалі дыск — і ўсе яны ўсміхаліся, усміхаліся нечаму, і, нарэшце, усмешлівая жанчына, ззяючы, сказала прысутным у зале, што яе радуе вялікі цёмна-зялёны карабок з белым крыжыкам і надпісам на крышцьг «Афелія».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x