Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тое, што я рабіла потым, было, канечне, гэтак жа бяссэнсава; гэта было недарэчна, неразумна, мне нават сорамна пра гэта расказваць — але я абяцала сабе, абяцала вам нічога не ўтойваць: я… я хацела вярнуць яго сабе… гэта значыць, вярнуць тыя імгненні, якія правяла з ім… мяне нястрымна цягнула туды, дзе напярэдадні мы былі разам… да лаўкі, з якой я яго падняла, у гульнёвую залу, дзе я яго ўпершыню ўбачыла, і нават у той прытон, толькі б яшчэ раз усё перажыць зноў. А назаўтра я збіралася ўзяць экіпаж і паехаць па Карнішы, па той самай дарозе, каб кожнае слова, кожны жэст зноў паўсталі перада мною, — сапраўды, такою вялікаю, такою дзіцячаю была мая збянтэжанасць. Але падумайце, як маланкава зваліліся на мяне ўсе гэтыя падзеі, — я адчувала іх як адзін ашаламляльны ўдар. І цяпер, гэтак груба абуджаная ад свайго ап’янення, я хацела яшчэ раз, кропля за кропляю, упіцца мімалётна перажытым з дапамогаю таго магічнага самападману, які мы завём успамінам; канечне, такое жаданне не кожны зразумее. Можа, каб зразумець гэта, патрэбна палымянае сэрца.

Дык вось, я перш за ўсё пайшла ў казіно, каб знайсці стол, за якім ён сядзеў, і там сярод другіх рук уявіць сабе яго рукі. Я ўвайшла ў залу. Я помніла, дзе ён сядзеў, калі я ўпершыню ўбачыла яго, за сталом злева, у другім пакоі. Мне гэтак выразна ўяўляўся кожны яго рух, што я з заплюшчанымі вачамі, вобмацкам знайшла б яго месца. Увайшоўшы ў залу, я накіравалася туды. І вось… калі я ў дзвярах зірнула на натоўп, са мною адбылося нешта дзіўнае… там, на тым жа месцы, дзе я яго сабе ўяўляла, там сядзеў… няўжо гэта ліхаманкавае трызненне, галюцынацыя?.. ён, сапраўды, ён… ён, дакладна такі, якім толькі што ўяўляла яго мая фантазія… дакладна такі, як учора, ён, бледны, як прывід, не зводзячы вачэй з шарыка…. але гэта быў ён… канечне, ён…

Я так спалохалася, што ледзь не ўскрыкнула. Але ўяўленне было настолькі недарэчнае, што я тут жа авалодала сабою і заплюшчыла вочы. «Ты з глузду з’ехала… ты трызніш… у цябе гарачка… — гаварыла я сабе. — Гэта ж немагчыма, табе здалося… Паўгадзіны таму назад ён паехаў».

Толькі пасля гэтага я зноў расплюшчыла вочы. Але, гэта было жахліва, прывід не знік: ніякага сумнення — ён па-ранейшаму сядзеў там… сярод мільёнаў рук я пазнала б гэтыя рукі… не, мне не трызнілася, гэта быў сапраўды ён. Ён не паехаў, як пакляўся, вар’ят сядзеў тут, ён прынёс сюды, на зялёны стол, грошы, якія я дала яму на дарогу, і, зусім самазабыўна, аддаваўся свайму згубнаму захапленню — гульні, пакуль я роспачна рвалася да яго ўсім сэрцам.

Шалёны гнеў авалодаў мною; усё паплыло ў мяне перад вачамі, і я ледзь не кінулася да яго, каб схапіць за горла клятвапарушальніка, які гэтак бессаромна падмануў мой давер, абразіў мае пачуцці, маю адданасць. Але я яшчэ знайшла ў сабе сілу стрымацца. З наўмыснай маруднасцю (чаго гэта мне каштавала!) падышла я да стала і спынілася якраз перад ім; нейкі пан ветліва ўступіў мне месца. Два метры зялёнага сукна раздзялялі нас, і я магла, як з тэатральнай ложы, глядзець на яго, бачыць той самы твар, які дзве гадзіны назад быў азораны ўдзячнасцю, ззяў боскаю ласкаю, а цяпер зноў перакрывіўся ад пякельных пакут згубнага захаплення гульца. Рукі, тыя самыя рукі, што сёння ўдзень у экстазе свяшчэннай клятвы сціскалі спінку малітоўнай лаўкі, як сладастрасныя вампіры, перабіралі грошы. Ён выйграў, мусіць, шмат, вельмі шмат выйграў: перад ім вырасла бязладная куча жэтонаў, луідораў і банкнотаў — хаатычнае нагрувашчанне багацця, у якім шчасліва пацягваліся, купаліся пальцы, яго дрыготкія нервовыя пальцы. Я бачыла, як яны з любасцю разгладжвалі і складвалі паперкі, круцілі і качалі залатыя манеты, потым раптам шпурлялі прыгаршчу іх на адзін з квадратаў. І адразу крылы носа пачыналі ўздрыгваць, вокрык круп’е адрываў яго прагныя, бліскучыя вочы ад грошай, ён пільна сачыў за шарыкам, які падскокваў і дробна стукаў; ён увесь паглыбіўся ў гэтае сузіранне, і толькі локці, здавалася, былі прыбітыя да зялёнага стала. Яшчэ страшней, яшчэ жахлівей, чым у мінулы вечар, праяўлялася яго апантанасць, бо кожны рух забіваў ува мне той, другі, быццам на залатым полі ззяючы вобраз, які я легкаверна захавала ў сваім сэрцы.

Мы за два метры адно ад аднаго; я пільна глядзела на яго, але ён не заўважаў мяне. Ён не бачыў мяне, ён нікога не бачыў: позірк яго то адрываўся ад грошай перад ім, то ліхаманкава сачыў за шарыкам, калі той пачынаў круціцца, то зноў утаропліваўся на грошы; у гэтым замкнутым коле круціліся ўсе яго думкі і пачуцці; увесь свет, усё чалавецтва зводзілася для гэтага маньяка да кавалка падзеленага на квадраты зялёнага сукна. І я ведала, што магу стаяць тут гадзінамі — ён нават не заўважыць маёй прысутнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x