Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не… не трэба грошай… прашу вас, не трэба грошай… — ледзь выціснуў ён праз губы і адвёў назад дрыготкія пальцы. — Не трэба грошай… не трэба грошай… я не магу іх бачыць, — паўтараў ён, быццам адчуваў фізічную агіду або страх.

Але я памагла яму адолець пачуццё сораму, сказала, што грошы я яму пазычаю, што калі ён саромеецца іх браць, дык можа даць мне распіску.

— Так… так… распіску, — прамармытаў ён, адводзячы вочы, скамячыў паперкі, як нешта ліпучае, што пэцкае пальцы, сунуў іх, не гледзячы, у кішэню і хутка, размашыста накідаў на лісце некалькі слоў. Калі ён падняў галаву, лоб у яго быў вільготны ад поту — здавалася, яго калаціла ліхаманка; працягваючы мне ліст, ён задрыжаў, быццам ток прабег па целе, і раптам — я міжволі зрабіла крок назад — ён упаў на калені і пацалаваў край маёй сукенкі. У гэтым жэсце было столькі неапісальнага пачуцця, што я задрыжала ўсім целам; дзіўная трывога авалодала мною, і я магла толькі прашаптаць:

— Дзякуй вам за тое, што вы такі ўдзячны. Але прашу вас, ідзіце цяпер. У сем гадзін у вестыбюлі вакзала мы развітаемся.

Ён зірнуў на мяне, слёзы расчуленасці засцілі яму вочы; нейкае імгненне мне здавалася, што ён хоча нешта сказаць, нейкае імгненне я думала, што ён вось-вось кінецца да мяне. Але ён толькі яшчэ раз нізка-нізка пакланіўся і выйшаў з пакоя.

Місіс К. зноў перапыніла расказ. Яна ўстала, падышла да акна і нерухома, доўга глядзела на вуліцу; плечы яе лёгенька ўздрыгвалі. Раптам яна рашуча павярнулася; яе рукі, дагэтуль спакойныя і безудзельныя, нечакана зрабілі рэзкі, парывісты рух, быццам штосьці разрывалі. Потым яна цвёрда, амаль з выклікам зірнула на мяне і, як бы перасільваючы сябе, сказала:

— Я абяцала, што буду гаварыць шчыра. Цяпер я бачу, як неабходна было гэтае абяцанне. Толькі цяпер, калі я ўпершыню прымушаю сябе апісваць адна за другою ўсе падзеі таго дня і спрабую выказаць яснымі словамі заблытаны клубок невыразных адчуванняў, толькі цяпер я бачу шмат што, чаго тады не разумела ці, можа, не хацела разумець. І таму я хачу цвёрда і рашуча сказаць праўду і сабе і вам: тады, у тую хвіліну, калі ён выйшаў з пакоя і я засталася адна, я адчула страшэнны ўдар у сэрца, ад якога ў мяне пацямнела ў вачах; мне было чамусьці вельмі балюча, але я не ведала альбо адмаўлялася ведаць — чаму мілая пачцівасць майго падапечнага так глыбока ўкалола мяне.

Але цяпер, калі я прымушаю сябе бязлітасна выбіраць з памяці мінулае, глядзець на яго як бы збоку, калі я сама запрасіла вас быць сведкам, я не маю права нічога ўтойваць, баязліва хаваць пачуцці, у якіх сорамна прызнавацца; цяпер у мяне няма сумненняў: тое, што мне тады прычыніла такі боль, было расчараванне… расчараванне… гэты юнак так пакорна выйшаў… без ніякай спробы ўтрымаць мяне, застацца са мною… ён так пакорліва і пачціва скарыўся маёй просьбе паехаць, замест таго каб сціснуць мяне ў абдымках… ён шанаваў мяне толькі як святую, якая сустрэлася на яго шляху… і не… не бачыў ува мне жанчыны.

Гэта было расчараванне для мяне… расчараванне, у якім я не прызнавалася сабе ні тады, ні пазней, але жанчына ўсё разумее сэрцам, без слоў. Бо… цяпер я сябе болей не падманваю — калі б гэты чалавек абняў мяне ў той момант, паклікаў мяне, я пайшла б за ім на край свету, я абняславіла б сваё імя, імя сваіх дзяцей… занядбала б людскую думку і голас розуму, я ўцякла б з ім, як гэтая мадам Анрыэт з маладым французам, якога яна напярэдадні яшчэ не ведала… я не спыталася б, куды і ці надоўга, нават не кінула б развітальнага позірку на мінулае жыццё… я ахвяравала б дзеля гэтага чалавека сваімі грошамі, сваім добрым імем, сваёю маёмасцю, сваім гонарам… я пайшла б жабраваць, і, мусіць, няма такой нізасці, да якой ён не мог бы мяне схіліць. Усё, што людзі завуць сорамам і асцярожнасцю, я адкінула б прэч, калі б ён сказаў мне хоць слова, зрабіў хоць адзін крок да мяне, калі б ён паспрабаваў утрымаць мяне; у гэты момант ён меў поўную ўладу нада мною. Але… я ўжо гаварыла вам… гэты апанаваны дзіўным пачуццём чалавек болей не бачыў і мяне і жанчыны ўва мне… а з якою сілаю, з якою адданасцю рвалася я да яго, я адчула толькі тады, калі засталася адна, калі пачуццё, якое толькі што прамільгнула на яго ясным, сапраўды незямным твары, сціснула мне грудзі ўсім цяжарам нераздзеленага пачуцця. Я ледзь авалодала сабою, з яшчэ большай агідаю падумала пра свой візіт да сваякоў. Мне здавалася, што на галаве ў мяне цяжкі жалезны шлем, які сціскае лоб і сваім цяжарам прыгінае мяне да зямлі; калі я нарэшце пайшла ў гатэль, дзе жылі сваякі, думкі ў мяне блыталіся, а ногі запляталіся. Я тупа сядзела сярод вясёлай балбатні і кожны раз палохалася, калі выпадкова паднімала вочы і бачыла іх нерухомыя твары, якія, у параўнанні з тым, нібы ажыўленым гульнёю святлаценю тварам, выглядалі як застылыя маскі. Мяне як бы абступілі нябожчыкі — такою нежывою здавалася мне гэтая кампанія; і калі я апускала цукар у кубак і рассеяна падтрымлівала гутарку, перада мною з кожным біццём сэрца паўставаў другі твар, назіраць за якім стала мне шчасцем і які я — страшна падумаць! — праз гадзіну-другую ўбачу апошні раз. Я, мусіць, міжволі ўздыхнула ці застагнала, бо стрыечная сястра майго мужа нахілілася да мяне: што са мною, ці здаровая я, такая бледная, нібы чымсьці прыгнечаная. Я адразу выкарыстала яе пытанне, сказала, што мяне мучыць мігрэнь, і папрасіла дазволу непрыкметна пайсці да сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x