Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мы паволі ўзбіраліся наверх і праязджалі праз маленькую вёсачку, ён раптоўна пачціва зняў капялюш. Я здзівілася: з кім вітаўся ён тут, чужы сярод чужых? У адказ на маё пытанне ён, злёгку пачырванеўшы і быццам апраўдваючыся, растлумачыў, што мы праехалі міма царквы, а ў іх у Польшчы, як ва ўсіх строга каталіцкіх краінах, з дзяцінства прывучаюць знімаць капялюш перад кожнаю царквою і кожнаю капліцаю. Гэтая добрая павага да рэлігіі кранула мяне; успомніўшы пра крыжык, аб якім ён гаварыў раней, я спыталася, ці веруючы ён, і калі ён, крыху збянтэжаны, сціпла адказаў, што спадзяецца ўдастоіцца боскай ласкі, мне нечакана прыйшла ў галаву адна думка.

— Стойце! — крыкнула я фурману і паспешна выйшла з каляскі.

Ён здзіўлена пайшоў услед за мною. Я дадала толькі:

— Ідзіце за мною.

Прайшоўшы некалькі крокаў назад па дарозе, мы наблізіліся да царквы — невялікай, пабудаванай з цэглы, каплічкі. Дзверы былі адчыненыя. Няясна шарэлі атынкаваныя голыя сцены, жоўты клін святла ўрэзваўся ў паўзмрок. Цьмяна мігцелі дзве свечкі, якія асвятлялі маленькі алтар; пахла ладанам. Мы зайшлі ў капліцу; мой спадарожнік зняў капялюш, апусціў руку ў чашу са святою вадою, перахрысціўся і ўкленчыў. Як толькі ён устаў, я схапіла яго за руку.

— Падыдзіце, — сказала я, — да алтара ці да якога-небудзь свяшчэннага для вас абраза і дайце абяцанне, якое я вам падкажу.

Ён паглядзеў на мяне здзіўлена, амаль спалохана. Але тут жа зразумеў усё, падышоў да адной нішы, перахрысціўся і паслухмяна стаў на калені.

— Паўтарайце за мною, — сказала я, дрыжачая ад хвалявання, — паўтарайце за мною: «Клянуся…»

— Клянуся, — паўтарыў ён.

Я працягвала:

«…што ніколі болей — што б ні здарылася — не буду гуляць на грошы, што ніколі болей не буду рызыкаваць сваім жыццём і гонарам дзеля гэтага азарту».

Усхвалявана паўтарыў ён мае словы; выразна, голасна прагучалі яны ў пустой царкве. Потым на момант стала ціха, гэтак ціха, што з вуліцы данёсся шолах лісця, па якім прабягаў вецер. І тут ён з раптоўным парывам, быццам каяўся грэшнік, у малітоўным экстазе, якога мне яшчэ не даводзілася бачыць, пачаў хутка, шалёна, скорагаворкаю лапатаць незразумелыя мне словы на польскай мове. Гэта была палымяная малітва, малітва ўдзячнасці і пакаяння, бо зноў і зноў у гэтай бурнай споведзі яго галава пакорна хілілася долу, з усё большай страсцю лілася незнаёмая мова і ўсё гарачэй, усё старанней паўтараў ён адно і тое ж слова. Ні дагэтуль, ні пасля, ні ў якой-небудзь другой царкве свету не чула я такой малітвы. Яго рукі сутаргава ўчапіліся ў спінку драўлянай лавачкі, усё цела калацілася ад унутранай буры. Ён нічога не бачыў, нічога не адчуваў; здавалася, ён быў у іншым свеце, у нейкім ачышчальным агні ператварэння, альбо ўзнёсся ў думках на нябёсы. Нарэшце ён павольна ўстаў, перахрысціўся і стомлена павярнуўся да мяне. Калені ў яго дрыжалі, твар быў бледны, як у вельмі знясіленага чалавека. Але калі ён зірнуў на мяне, яго вочы заззялі, чыстая, сапраўды набожная ўсмешка асвяціла яго змораны твар; ён падышоў бліжэй, схіліўся ў расейскім зямным паклоне, узяў мае рукі ў свае і з глыбокаю пашанаю паднёс іх да вуснаў.

— Вас паслаў мне бог, я падзякаваў яму.

Я не знайшла, што адказаць. Але я шчыра пажадала, каб пад нізкімі скляпеннямі раптам загучалі арганы, бо я адчувала, што дабілася свайго: гэты чалавек выратаваны мною назаўсёды.

Мы выйшлі з царквы і апынуліся ў ззяючым патоку святла гэтага сапраўды майскага дня; ніколі свет не здаваўся мне такім цудоўным. Яшчэ дзве гадзіны мы паволі каталіся па маляўнічай дарозе, якая вілася сярод узгоркаў, і за кожным паваротам адкрываліся ўсё новыя прыгожыя краявіды. Але мы маўчалі. Пасля такога выбуху пачуццяў усе словы здаваліся банальнымі. І калі мой позірк выпадкова сустракаўся з ягоным, я сарамліва адварочвалася ўбок, так моцна ўзрушвала мяне відовішча створанага мною цуду.

Каля пяці гадзін вечара мы вярнуліся ў Монтэ-Карла. Я мусіла зрабіць візіт да сваякоў, які цяпер нельга было перанесці на больш позні час. Шчыра кажучы, у глыбіні душы я прагнула спакою пасля перажытых хваляванняў — занадта шмат было шчасця. Я адчувала, што мне трэба адпачыць ад гэтага стану захаплення-экстазу, упершыню ў жыцці зведанага мною. Таму я папрасіла свайго падапечнага толькі на хвіліну зайсці да мяне ў гатэль; там, у сваім пакоі, я перадала яму грошы на дарогу і на выкуп каштоўнасцей. Мы дамовіліся, што за нейкі час маёй адсутнасці ён возьме білет, а ў сем гадзін мы сустрэнемся ў вестыбюлі вакзала за паўгадзіны да прыходу цягніка, які праз Геную завязе яго дадому. Калі я працягнула яму пяць банкнотаў, у яго неяк дзіўна пабялелі губы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x