Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але менавіта таму, што яны з усіх сіл намагаюцца валодаць сваім тварам, які перш за ўсё кідаецца ў вочы, яны забываюцца, што ёсць людзі, якія, назіраючы за іх рукамі, угадваюць па іх усё тое, што хочуць схаваць штучная ўсмешка і ўдаваны спакой. А між тым рукі бессаромна выдаюць самае запаветнае, бо непазбежна настае момант, калі з цяжкасцю ўціхаміраныя, быццам дрымотныя пальцы трацяць уладу над сабою: у той кароткі міг, калі шарык рулеткі пападае ў ячэйку і круп’е называе нумар, кожная з сотні ці нават пяці соцень рук міжволі робіць свой асаблівы, адной ёй уласцівы інстынктыўны рух. І калі навучыцца назіраць за гэтым відовішчам, як давялося мне дзякуючы мужавай схільнасці, то такое разнастайнае выяўленне самых розных тэмпераментаў захапляе мацней, чым тэатр або музыка; я нават не магу вам апісаць, якія розныя бываюць рукі ў гульцоў: яны і дзікія звяры з валасатымі скурчанымі пальцамі, што, як павукі, заграбаюць золата; яны і нервовыя, дрыготкія, з бледнымі пазногцямі, якія ледзь асмельваюцца дакрануцца да грошай; яны высакародныя і нізкія, грубыя і нясмелыя, хітрыя і разам з тым нерашучыя — але кожная рука своеасаблівая, кожная пара жыве сваім жыццём, акрамя чатырох-пяці пар, якія належаць круп’е. Гэтыя — сапраўдныя аўтаматы, іх рукі як шчоўканне стальных затвораў лічыльнікаў, яны адны абыякавыя і дзелавітыя, што асабліва добра відаць у параўнанні з тымі перабольшана рухавымі рукамі. Але нават гэтыя цвярозыя рукі робяць дзіўнае ўражанне якраз па кантрасце з іх прагнымі і азартнымі сабратамі; я б сказала, што яны, як паліцэйскія ў мундзіры, стаяць сярод шумнага, узбуджанага натоўпу. Асаблівае задавальненне давала мне знаёмства з прывычкамі і схільнасцямі гэтых рук; праз некалькі дзён у мяне ўжо былі сярод іх знаёмыя, і я дзяліла іх, як людзей, на сімпатычных і непрыемных: некаторыя былі мне так агідныя сваёю мітуслівасцю і прагнасцю, што я адводзіла позірк, як ад чагосьці непрыстойнага. Кожная новая рука на стале была мне новаю цікаваю падзеяю; іншы раз, калі я сачыла за здрадніцкімі пальцамі, я нават забывалася зірнуць на твар, які халоднаю свецкаю маскаю маячыў над крухмальнымі грудзямі смокінга або зіхоткім ад брыльянтаў бюстам.

У той вечар я ўвайшла ў залу, мінула два перапоўненыя сталы, падышла да трэцяга і, дастаючы з партманета пару залатых, раптам пачула сярод гулкай, страшэнна напружанай цішыні, якая настае кожны раз, калі шарык, сам ужо смяротна стомлены, кідаецца паміж дзвюма лічбамі, — пачула нейкі дзіўны трэск і хруст, як быццам ламаліся суставы. Міжволі я падняла вочы і ўбачыла — мне нават страшна стала — дзве рукі, левую і правую, якіх мне яшчэ ніколі не даводзілася бачыць: яны ўчапіліся адна ў адну, нібы раз’юшаныя звяры, і ў лютай схватцы ламалі і сціскалі адна адну так, што ад пальцаў чуўся сухі трэск, як гэта бывае, калі колюць арэхі. Гэта былі рукі рэдкай вытанчанай прыгажосці і разам з тым мускулістыя, незвычайна доўгія, незвычайна вузкія, вельмі белыя — з бледнымі кончыкамі пазногцяў і зграбнымі, перламутравага колеру лункамі. Я глядзела на гэтыя рукі ўвесь вечар, яны ўражвалі мяне сваёю непаўторнасцю; але ў той самы час мяне палохала іх усхваляванасць, іх шалёна-гарачы выгляд, гэтае сутаргавае счапленне і адзінаборства. Я адразу адчула, што чалавек, перапоўнены гарачымі пачуццямі, загнаў гэтыя пачуцці ў кончыкі пальцаў, каб самому не быць узарваным імі. І вось… у той момант, калі шарык з сухім кароткім стукам упаў у ячэйку і круп’е назваў нумар… рукі раптам распаліся, як дзве жывёліны, забітыя адною куляю. Яны ўпалі, як мёртвыя, а не проста стомленыя, паніклі з такім выразам безнадзейнасці, роспачы, расчаравання, што я не магу перадаць гэта словамі. Бо ніколі, ні дагэтуль, ні пасля, я не бачыла такіх вымоўных рук, дзе кожны мускул крычаў і пачуццё амаль выразна выступала з усіх пор. Імгненне яны ляжалі на зялёным сукне вяла і нерухома, як медузы, выкінутыя хваляю на ўзмор’е. Потым адна, правая, стала павольна ажываць, пачынаючы з кончыкаў пальцаў: яна задрыжала, адхілілася назад, некалькі імгненняў кідалася сюды-туды на стале, потым нервова схапіла жэтон і пакачала яго паміж вялікім і ўказальным пальцамі, як кольца. Раптам яна выгнулася, як пантэра, і кінула, быццам выплюнула, стофранкавы жэтон на сярэдзіну чорнага поля. І адразу ж, нібы па сігнале, страпянулася і скаваная сном левая рука: яна прыўзнялася, падкралася, падпаўзла да дрыготкай, як бы стомленай ад кідка сястры, і абедзве ляжалі цяпер побач, уздрыгвалі і лёгенька пастуквалі запясцямі па стале, як зубы стукаюць, калі чалавека трасе; не, ніколі ў жыцці не бачыла я рук, якія з такім надзвычайным красамоўствам перадавалі б ліхаманкавае ўзбуджэнне. Усё другое ў гэтай скляпеністай зале — глухі гул галасоў, выкрыкі круп’е, людзі, якія мітусіліся сюды-туды, і шарык, які кінуты з вышыні, скакаў цяпер, як утрапёны, у сваёй круглай, паліраванай клетцы, — увесь гэты пярэсты, зменлівы паток уражанняў здаўся мне раптам нежывым і застылым у параўнанні з гэтымі рукамі, якія дрыжалі, дыхалі, задыхаліся, чакалі, заміралі, уздрыгвалі, дзіўнымі рукамі, на якія я глядзела як зачараваная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x