Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але вось настала жахлівая хвіліна: тое, чаго ў глыбіні душы я ўвесь час няясна баялася, што мучыла мяне, як блізкая навальніца, раптам ударыла па маіх нацягнутых нервах. Зноў шарык з кароткім брынклівым стукам торкнуўся ў паглыбленне, зноў настала секундная паўза — сотня людзей затаіла дыханне, голас круп’е абвясціў «нуль», і яго спрытная лапатка ўжо зграбала звонкія манеты і шаматкія паперкі. І ў гэты момант моцна сціснутыя рукі зрабілі страшны рух; яны як бы ўскочылі, каб схапіць нешта, чаго не было, і зняможана апусціліся на стол. Потым яны раптам ажылі, зляцелі са стала, пачалі караскацца, як дзікія кошкі, па ўсім тулаве, наверх, уніз, направа, налева, ліхаманкава шнарылі па кішэнях — ці не завалялася дзе-небудзь забытая манета. Але кожны раз вярталіся яны пустыя, усё шалёней узнаўляючы бяссэнсавыя, дарэмныя пошукі, а рулетка ўжо зноў круцілася і гульня працягвалася. Звінелі манеты, перасоўваліся крэслы, і сотні нягучных разнастайных шумаў напаўнялі залу. Я дрыжала, ахопленая жахам: я перажывала ўсё так выразна, быццам гэта былі мае пальцы, што роспачна спрабавалі адшукаць у кішэнях і складках скамячанай адзежы хоць адну манету. І раптам чалавек, які сядзеў насупраць мяне, парывіста ўскочыў, як нехта, каму млосць падступіла да горла і ён ускоквае, каб не задыхнуцца; крэсла за ім з грукатам паляцела на падлогу. Але ён не заўважыў гэтага, не бачыў людзей, якія спалохана і здзіўлена ўступалі яму дарогу, і, хістаючыся, пабрыў прэч ад стала.

Убачыўшы гэта, я як акамянела. Я адразу ж зразумела, куды ідзе гэты чалавек: на смерць. Хто гэтак устае, не пойдзе ў гатэль, у рэстарацыю, да жанчыны, у купэ чыгуначнага вагона, да чаго-небудзь жывога, а проста кінецца ў бяздонне. Нават самыя зачарсцвелыя ў гэтым пекле павінны былі адчуць, што ў яго больш нічога няма — ні дома, ні ў банку, ні ў сваякоў, што ён рызыкнуў апошнім набыткам, што стаўкай было яго жыццё, і цяпер ён падаўся кудысьці, адкуль ужо не вернецца. Увесь час я баялася гэтага, з першага ж позірку чуццём зразумела, што тут на карту пастаўлена нешта больш важнае, чым выйгрыш або пройгрыш. І ўсё ж нібы чорная маланка асляпіла мяне, калі я ўбачыла, як жыццё раптам прапала ў яго вачах і смерць шэраю заслонаю прыкрыла толькі што такі жывы твар. І гэткаю вялікаю была сіла ўздзеяння яго выразных жэстаў, што, калі ён сарваўся з месца і, хістаючыся, пабрыў прэч, я міжволі ўчапілася за стол; я адчула ўсёю сваёю істотаю няцвёрдасць яго хады, гэтак жа, як дагэтуль усімі нервамі, усімі фібрамі душы адчувала яго гульнёвы азарт. І штосьці штурхнула мяне; я мусіла ісці ўслед, ногі самі пайшлі, я нават не ўсведамляла, што раблю. Не звяртаючы ні на каго ўвагі, не памятаючы сябе, я пабегла па калідоры да выхаду.

Ён стаяў каля гардэроба, служка падаваў яму паліто. Але рукі не слухаліся яго, і служка асцярожна, як хвораму, памагаў яму папасці ў рукавы. Я бачыла, як ён машынальна палез у кішэню камізэлькі, каб даць гасцінца, але там было пуста. Тут ён, здавалася, раптам успомніў усё, збянтэжана прамармытаў некалькі слоў, зноў, як у зале, ірвануўся наперад і цяжка, нібы п’яны, пачаў спускацца па лесвіцы, а служка праводзіў яго спачатку пагардліваю, а потым дасведчанаю ўсмешкаю.

Бачыць гэта было так страшна, што мне стала неяк сорамна сачыць за ім. Я міжволі адвярнулася, збянтэжаная тым, што, як у тэатры, назіраю за чужымі пакутамі, але тут падсвядомы страх падштурхнуў мяне. Я хутка апранулася і ўжо без усякай думкі, міжвольна, як аўтамат, пабегла ў цемру за гэтым чужым чалавекам.

Місіс К. на момант спынілася. Яна нерухома сядзела насупраць мяне і гаварыла амаль без паўз, з уласцівымі ёй спакоем і паважнасцю; відаць, яна падрыхтавалася і старанна прыпомніла ход падзей. Цяпер яна ўпершыню запнулася, крыху памарудзіла і потым, перарваўшы свой расказ, звярнулася непасрэдна да мяне:

— Я абяцала вам і самой сабе, — пачала яна не без хвалявання, — расказаць усё зусім шчыра. І цяпер я прашу вас аднесціся да мяне з поўным даверам і не шукаць у маіх учынках тайных матываў, якіх я зараз, можа, і не саромелася б, але якія тады мне і ў галаву не прыходзілі. Дык вось, паўтараю, калі я выбегла на вуліцу за гэтым гульцом, які страціў усякую надзею, я зусім не была закаханая ў яго і нават не думала пра яго як пра мужчыну, бо мне ўжо было за сорак, і пасля смерці мужа я ні разу не паглядзела на якога-небудзь мужчыну. З гэтым было скончана раз і назаўсёды; я павінна вам гэта сказаць, інакш вы не адчуеце ўсяго жаху таго, што потым адбылося. Праўда, мне цяжка было б вызначыць пачуццё, якое з такою сілаю цягнула мяне тады ўслед за гэтым няшчасным; тут была і цікаўнасць, але перш за ўсё я баялася чагосьці жахлівага, што я адчула з першай хвіліны — баялася нябачнай хмары, якая навісла над гэтым юнаком. Але такія адчуванні нельга раздзяляць і аналізаваць ужо таму, што яны вельмі раптоўна, вельмі ўладна апаноўваюць намі; відаць, мой парыў быў проста інстынктыўным жаданнем дапамагчы, — гэтак адцягваюць убок дзіця, якое бяжыць насустрач аўтамабілю. Ці ж растлумачыш, чаму людзі, якія не ўмеюць плаваць, кідаюцца з моста за тапельцам? Іх прымушае дзейнічаць неадольная сіла, гэтая сіла штурхае іх у ваду, не дае часу апамятацца і зразумець, як гэта недарэчна і небяспечна; і дакладна гэтак жа, не думаючы, не разумеючы сутнасці сваіх учынкаў, пайшла я тады за ім з гульнёвай залы ў калідор, а з яго цераз выхад на пляцоўку перад казіно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x