Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ясныя шэрыя вочы місіс К. з хвіліну не адрываліся ад мяне; яна марудзіла з адказам. Я падумаў, што яна не ўсё зразумела, і ўжо сабраўся паўтарыць ёй свае словы па-ангельску, але яна зноў стала задаваць пытанні з дзіўнаю сур’ёзнасцю, быццам экзаменавала мяне.

— Няўжо, па-вашаму, не ганебна, не агідна, калі жанчына пакідае мужа і двух дзяцей, каб пайсці ўслед за першым стрэчным, не ведаючы нават, ці варты ён яе кахання? Няўжо вы сапраўды можаце апраўдаць такія легкадумныя і бесклапотныя паводзіны ўжо не вельмі маладой жанчыны, якой хоць бы дзеля дзяцей належала паводзіць сябе з большаю годнасцю?

— Паўтараю, васпані, — адказаў я, — што я адмаўляюся тут судзіць або асуджаць. Вам я магу шчыра прызнацца, што я крыху перабольшыныў — бедная мадам Анрыэт, канечне, не гераіня, нават не шукальніца прыгод, і менш за ўсё смелая, палкая натура. Наколькі я яе ведаю, яна ўсяго толькі пасрэдная слабая жанчына, да якой я адчуваю пэўную павагу за тое, што яна знайшла ў сабе мужнасць аддацца свайму жаданню, але яшчэ болей я адчуваю да яе жаль, бо не сёння-заўтра яна будзе вельмі няшчасная. Тое, што яна зрабіла, было, можа, неразумна і, бясспрэчна, неабдумана, але ні ў якім разе нельга назваць яе ўчынак нізкім і подлым. Вось чаму я настойваю на тым, што ніхто не мае права пагарджаць гэтай беднай няшчаснай жанчынай.

— А вы самі? Вы ўсё гэтак жа паважаеце яе? Вы не робіце адрознення паміж прыстойнай жанчынай, з якою вы гаварылі пазаўчора, і тою, другою, якая ўчора ўцякла з першым стрэчным?

— Аніякага. Так, аніякага, абсалютна аніякага.

— Is that so? [57] Ці так гэта? (англ.). — міжволі вырвалася ў яе па-ангельску; відаць, размова надзвычайна яе цікавіла.

Пасля кароткага роздуму яна зноў запытальна паглядзела на мяне сваімі яснымі вачамі.

— А калі б заўтра вы сустрэлі мадам Анрыэт, скажам, у Ніцы, пад руку з гэтым маладым чалавекам, прывіталіся б вы з ёю?

— Канечне.

— І загаварылі б з ёю?

— Канечне.

— А калі… калі б вы былі жанатыя, вы пазнаёмілі б такую жанчыну са сваёю жонкаю, як быццам нічога і не адбылося?

— Канечне.

— Would you really? [58] Сапраўды? (англ.). — зноў спыталася яна па-ангельску, і ў яе голасе прагучаў недавер і здзіўленне.

— Surely I would [59] Канечне, так (англ.). , — адказаў я ёй таксама па-ангельску.

Місіс К. маўчала. Здавалася, яна напружана думала. Раптам, і як бы здзіўленая сваёй смеласцю, яна сказала, зірнуўшы на мяне:

— I don’t know, if I would. Perhaps I might do it also [60] Не ведаю, як бы я зрабіла, можа, гэтаксама (англ.). .

І з той дзіўнай натуральнасцю, з якою толькі ангельцы ўмеюць далікатна, але рашуча абарваць размову, яна ўстала і па-сяброўску працягнула мне руку. Яе ўмяшанне прынесла супакаенне, і ў глыбіні душы ўсе мы, нядаўнія ворагі, былі ўдзячны ёй за тое, што пагрозліва згусцелая атмасфера разрадзілася; мы перакінуліся бяскрыўднымі жартамі, ветліва развіталіся і разышліся.

Хоць наша спрэчка і скончылася па-джэнтльменскі, але пасля той гарачай перапалкі паміж мною і маімі праціўнікамі з’явілася адчужанасць. Нямецкая пара трымалася холадна, а італійцы забаўляліся тым, што штодня з’едліва пыталіся ў мяне, ці не чуў я чаго-небудзь пра «cara sognora Henrietta» [61] Дарагую сіньёру Энрыэту (іт.). .

Нягледзячы на вонкавую ветлівасць, сардэчнасць і натуральнасць, якія раней панавалі за нашым сталом, незваротна зніклі.

Іранічная халоднасць маіх праціўнікаў была асабліва адчувальная ад выключнай увагі да мяне місіс К. пасля той спрэчкі. Звычайна на рэдкасць стрыманая, не схільная да размовы з сатрапезнікамі папалудні, цяпер яна нярэдка загаворвала са мною ў садзе і — я б нават сказаў — вылучала мяне, бо нават кароткая гутарка з ёю была знакам асаблівай ласкі. Шчыра кажучы, яна шукала мае кампаніі і карысталася любым выпадкам, каб загаварыць са мною; гэта было так відавочна, што мне маглі б прыйсці ў галаву недарэчныя, пыхлівыя думкі, не будзь яна зусім пасівелая старая жанчына. Пра што б мы ні гаварылі, наша размова непазбежна вярталася да мадам Анрыэт; здавалася, місіс К. адчувала нейкае незразумелае задавальненне, калі абвінавачвала ў нясталасці і легкадумстве жанчыну, якая забылася пра свой доўг. Але ў той жа час яе, мабыць, радавала, што сімпатыі мае нязменна заставаліся на баку кволай, зграбнай жанчыны і што мяне нельга было прымусіць адмовіцца ад гэтых сімпатый. Яна няўхільна вярталася да гэтай тэмы, і я не ведаў, што і думаць пра гэтую дзіўную, амаль іпахандрычную ўпартасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x