Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увечары, дзесьці каля адзінаццаці гадзін — я сядзеў у сябе ў пакоі і дачытваў кнігу — у расчыненае акно, якое выходзіла ў сад, раптам данесліся крыкі, усхваляваныя воклічы, і ў гатэлі ўзнялася нейкая мітусня. Хутчэй занепакоены, чым зацікаўлены, я адразу ж спусціўся ў сад і прайшоў пяцьдзесят крокаў, якія аддзялялі нашу вілу ад гатэля; там я застаў гасцей і персанал незвычайна ўсхваляваных. Мадам Анрыэт не вярнулася з прагулкі па беразе, якую яна рабіла кожны вечар, пакуль яе муж, па завядзёнцы, гуляў у даміно са сваім сябрам, і цяпер баяліся, што здарыўся няшчасны выпадак. Як буйвал, кідаўся па беразе гэты звычайна марудлівы, грузны чалавек, і калі ён крычаў у змрок: «Анрыэт! Анрыэт!» — у яго зрывістым ад хвалявання голасе было нешта першабытнае і страшнае, што нагадвала рык смяротна параненага вялізнага звера. Кельнеры і хлопчыкі-боі насіліся ўверх і ўніз па лесвіцы; разбудзілі ўсіх насельнікаў гатэля, пазванілі ў паліцыю. А таўстун у расшпіленай камізэльцы кідаўся ва ўсе бакі і няўцямна, ледзь не з плачам гукаў у цемру: «Анрыэт! Анрыэт!» Тым часам прачнуліся дзяўчаткі, падбеглі ў начных кашулях да акна і сталі клікаць маці; бацька паспяшаўся наверх, каб супакоіць іх.

І тут адбылося нешта жахлівае, што амаль не паддаецца апісанню, бо ў момант празмернага душэўнага напружання ва ўсім абліччы чалавека столькі трагізму, што яго не перадаць з такой хуткасцю і моцаю ні пяром, ні пэндзалем. Таўстун неўзабаве спусціўся па скрыпучых пад яго цяжарам прыступках уніз. Ён прыкметна змяніўся з твару, які выглядаў цяпер бясконца стомленым і разам з тым гнеўным. У руцэ ён трымаў ліст.

— Вярніце ўсіх, — сказаў ён кіраўніку персаналу ледзь чутным голасам. — Вярніце людзей, нічога не трэба. Жонка пакінула мяне.

У гэтага смяротна параненага чалавека хапіла вытрымкі, нечалавечай вытрымкі, каб не паказаць свайго гора перад натоўпам людзей, якія з цікаўнасцю ўтаропіліся на яго, а потым, спалоханыя, збянтэжаныя, засаромленыя, адвярнуліся ўбок. Ён захаваў яшчэ толькі сілы, каб прайсці, ні на кога не гледзячы, у чытальню і патушыць там святло; потым мы пачулі, як тоўстае, грузнае цела з глухім стукам апусцілася ў крэсла, і да нас данесліся гучныя, роспачныя рыданні, — так мог плакаць толькі чалавек, які дагэтуль у жыцці ніколі не плакаў. І гэтае стыхійнае гора ўзрушыла ўсіх, нават самага нязначнага з нас. Ніводзін кельнер, ніхто з прыцягнутых цікаўнасцю гасцей не асмеліўся ўсміхнуцца або сказаць спачувальнае слова. Моўчкі, адзін за адным, быццам засаромленыя гэтым знішчальным выбухам пачуццяў, пракраліся мы ў свае пакоі, а там, у цёмнай чытальні, сам-насам з сабою, усхліпваў прыбіты горам чалавек, пакуль адзін за адным тухлі агні ў доме, поўным шэптаў, шоргатаў і ўздыхаў.

Зразумела, што такая падзея, якая прагрымела ў нас на вачах, моцна ўзрушыла людзей, прывыклых аднастайна і бесклапотна бавіць час. Але хоць прычынаю тых бязлітасных сутыкненняў, якія ўзніклі за нашым сталом і ледзь не прывялі да ўзаемнай фізічнай абразы, і з’явіўся гэты дзіўны выпадак, сутнасць спрэчкі была ў глыбокіх рознагалоссях, у сутыкненні процілеглых поглядаў на жыццё. З-за нясціпласці пакаёўкі, якая прачытала ліст, скамячаны і кінуты ўсхваляваным мужам у бяссільным гневе на падлогу, стала вядома, што мадам Анрыэт паехала не адна, а па дамоўленасці разам з маладым французам (сімпатыі да якога ў большасці цяпер хутка меншалі). На першы погляд не было нічога дзіўнага ў тым, што гэтая другая маленькая мадам Бавары пакінула свайго тоўстага правінцыяла-мужа дзеля элегантнага маладога прыгажуна. Але ўсе ў доме былі збіты з панталыку і абураны весткаю, што ні фабрыкант, ні яго дочкі, ні нават сама мадам Анрыэт ніколі раней не бачылі гэтага лавеласа, і, выходзіць, дастаткова было двухгадзіннай вячэрняй прагулкі па набярэжнай і адной гадзіны за чорнаю каваю ў садзе, каб схіліць трыццацітрохгадовую прыстойную жанчыну на другі ж дзень пакінуць мужа і дзяцей і памчацца следам за зусім незнаёмым маладым чалавекам. Гэты, здавалася б, відавочны факт быў аднагалосна адкінуты нашым застольным гуртком; усе ўгледзелі тут вераломства і хітры манеўр палюбоўнікаў: само сабой зразумела, мадам Анрыэт ужо даўно была ў тайнай сувязі з маладым чалавекам, і гэты сэрцаед з’явіўся сюды, толькі каб канчаткова дамовіцца аб уцёках. Зусім немагчыма, казалі ўсе, каб сумленная жанчына пасля нейкіх дзвюх гадзін знаёмства раптам збегла па першым поклічы. Дзеля забавы я пачаў спрачацца і энергічна абараняў магчымасць і нават імавернасць такога раптоўнага рашэння ў жанчыны, якая, знемагаючы ў шматгадовым нудным шлюбе, у душы гатова паддацца першаму смеламу націску. Мае нечаканыя пярэчанні хутка зрабілі дыскусію агульнай: асабліва спрачальнікі ўвайшлі ў азарт, калі абедзве сямейныя пары, як нямецкая, так і італійская, з проста-такі зняважліваю пагардаю пачалі адмаўляць coup de foudre [54] Каханне з першага позірку; літаральна — удар маланкі (фр.). як бязглуздзіцу і пошлую рамантычную выдумку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x