• Пожаловаться

Кастусь Тарасаў: Тры жыцці княгіні Рагнеды

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Тарасаў: Тры жыцці княгіні Рагнеды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1997, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Кастусь Тарасаў Тры жыцці княгіні Рагнеды

Тры жыцці княгіні Рагнеды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры жыцці княгіні Рагнеды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Лёсы людзей, якія паўстануць у аповесці, здзейсніліся тысячу гадоў назад. Але галоўныя дзеячы таго часу ўсім вядомыя: Уладзімір, Яраполк, Дабрыня, Святаполк, Яраслаў Мудры. Ёсць і менш вядомыя: у летапісным аповядзе пра жыццё князя Ўладзіміра праходзяць яны беглымі ўзгадкамі, як нейкія тычкі яго бурлівага веку. Для князя сустрэча з імі - выпадковая падзея, для іх сустрэча з ім - фатальны заварот лёсу. Менавіта такімі сталіся адносіны Ўладзіміра з Рагнедай - полацкай князёўнай і адной з жонак князя ў «дахрысціянскія» яго гады.

Кастусь Тарасаў: другие книги автора


Кто написал Тры жыцці княгіні Рагнеды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тры жыцці княгіні Рагнеды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры жыцці княгіні Рагнеды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
А потым драўлянаў пакарала княгіня Вольга. Выказала яна цвёрдасць жаночага сэрца, моц любові да мужа, безлітаснасць вярхоўнай улады, і згарэлі драўлянскія баяры ў вогненнай яме жыўцом. Вогнішча тое па сённяшні дзень гарыць на летапісных старонках, пазначаючы крутасць гістарычных пераменаў. Ні над кім не злітавалася Вольга з драўлянскіх баяраў - як птушыныя спевы, слухала яна іхныя крыкі з ахвярнага агню; ды ўсё ж памілавала дачку і сына забітага Мала. Таму, відаць, злітавалася над імі, што былі яны ў самых малых гадах. Наўрад ці Дабрыня навучыўся добра хадзіць, а сястра ягоная Малуша вырасла з пялёнак. З цягам часу стала княжна Малуша ключніцай на Вользіным двары. І можна думаць, што весялела на сэрцы княгіні Вольгі, калі назірала яна, як дачка князя Мала выконвае халопскую службу, а сын ягоны стаіць прываротнікам - расчыняе і зачыняе ўязную браму. Ды жыццё - дзіўны распарадчык: ціхая ключніца спадабалася сыну Вольгі князю Святаславу, і нарадзіўся ад іх любові князь Уладзімір, названы потым рускай царквой «роўнаапостальным» за хрышчэнне Кіева.

Апроч пабочнага Ўладзіміра, былі ў Святаслава сыны Яраполк і Алег - ад «законных» жонак. Тут да месца ўявіць, што князь Святаслаў любіў сваіх дзетак, як любіць кожны бацька сваіх сыноў, і яны любілі тату, увіхаліся каля яго, калі сыходзіў ён з каня пасля пераможных паходаў; што браты любілі адзін аднаго, гулялі разам, гарэзнічалі, вучыліся, слухалі бацькава слова, і прыемна было Святаславу глядзець на тройцу малайцоў, якія ў будучыні павядуць далей ягоную справу. Але да братоў яшчэ вернемся; перамогі князя Святаслава таксама патрабуюць ўпаміну. Гэта ён прайшоў да Каспійскага мора, разбіў хазараў. І печанегі, якія выцеснілі з Прычарнамор'я мадзьяраў да Дунаю, гэтаксама паспыталі сілу яго мяча. Святаславу абавязаны ўзнікненнем Белгарад на Чорным моры ў Днястроўскай губе. Гэта ён быў неадольны ў бітвах, але і ён жа з лютай жорсткасцю пакараў пераможаных балгараў - дваццаць тысяч палонных былі ці распятыя на крыжы, ці пасаджаны на палі...

Не ведаў той век літасці...

На сілу ёсць хітрасць. У 972 годзе на дняпроўскіх парогах асадзілі малую дружыну Святаслава палкі печанегаў, і загінуў адважны князь, а печанежскі хан Курэй загадаў зрабіць з чэрапа ворага чару. Піў хан з гэтай золатам аздобленай ёмістай чары, верачы, што сіла Святаслава пераходзіць у яго разам з віном. Ці не піў, а трымаў чару ў руцэ, разважаючы пра кароткасць жыцця і крохкасць славы, - хто ведае!..

Тры згаданыя сыны Святаслава, на той час падрослыя, атрымалі па старшынству гарады для княжання: Яраполк, пераняўшы вярхоўную ўладу, застаўся ў Кіеве, Алегу дасталася драўлянская зямля, Уладзімір разам са стрыем сваім Дабрынем ад'ехаў у Ноўгарад... Жывуць Святаслававы сыны па сваіх кутах, думаюць кожны сваю думу, і пакрысе блізіцца пачатковая дата нашай аповесці - 980 год. Што яшчэ адбылося паблізу гэтага памятнага вузельчыка на нітцы часу? А вось што: браты пасварыліся, пачалася вайна малодшых са старэйшым за аддзяленне. Загінуў на гэтай вайне князь Алег, а Ўладзімір быў выгнаны з Ноўгарада і ўцёк да варагаў. Праз два гады ён вярнуўся, ноўгарадцы яго прынялі, і, такім чынам, Кіеў і Ноўгарад зноў пайшлі да сутычкі.

Трэцім значным горадам таго часу была сталіца крывічоў Полацак, які стаяў на шляху з варагаў у грэкі. Валадарыў у ім князь Рагвалод. І вось конавы збег абставінаў: Уладзіміру мінула васемнаццаць гадоў, Яраполку - дваццаць, а дачка Рагвалода полацкая князёўна Рагнеда дасягнула ўзросту нявесты.

Выданніца ў даўніну істотна рознілася ад сённяшніх - дзяўчына чатырнаццаці гадоў лічылася спелай нявестай. Вось на час вайны братоў Святаславічаў настала пара замужжа і для Рагнеды. Даспелая дачка крывіцкага князя, безумоўна, прымалася ў разлік малайцамі, што мелі правы дасылаць сватоў на княжы двор. Думалі пра яе Яраполк са сваімі баярамі і Ўладзімір са сваімі. Не па любові сваталіся да Рагнеды браты; лепш сказаць - з нянавісці адзін да аднаго; за кім дачка - за тым і цесцева войска, той і мацнейшы, і лягчэй яму зламаць роднаму брату хрыбет...

Вось, бадай што, і ўсё, чым хацелася папярэдзіць аповесць. Нічога, праўда, не моўлена пра Рагнеду, апроч узросту. Але няма нічога больш красамоўнага, як пражытыя гады; дзесяць... трыццаць... семдзесят... Усё за лічбай: выгляд, сіла, захапленні, клопаты. А Рагнедзе - чатырнаццаць. Б'ецца ейнае сэрца жаданнем любові, радасці, шчасця, прагне таямнічага дарослага жыцця... Хто не згадае светлыя сны, смутак і малітвы закаханага сэрца, дзіўныя малюнкі мары, пасля якіх робіцца нясцерпна нуднай будзённая ява! У глухі начны час абыходзіць не бітае жыццём юнацтва самая вераломная з багіняў - багіня наслання Мара; як толькі яе лёгкі позірк дакранецца чыстай, не мудрай яшчэ душы - снуецца летуценны сон, узыходзіць сонейкам недасяжная мара... І хочацца жыць, жыць вечна! Гэткім, здаецца, цудоўным будзе тваё жыццё...

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры жыцці княгіні Рагнеды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры жыцці княгіні Рагнеды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду
Быў. Ёсць. Буду
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Сяргей Грахоўскі: Сустрэча з самім сабою
Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Андрэй Федарэнка: Гісторыя хваробы
Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Тры жыцці княгіні Рагнеды»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры жыцці княгіні Рагнеды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.