Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хутка мы вярнуліся да Вялейкі. На Вялікдзень ня можна было пакінуць самую сям'ю, прыяцеляў і супрацоўнікаў. За Куранец мы былі спакойныя.

РОЗНЫЯ ВІЗЫТАТАРЫ

Аднойчы раніцай мой ад'ютант паведаміў, што ўцёк на кані ад партызанаў нейкі малады хлапец з-пад Мядзела ды хоча са мной гаварыць. Цікавая, думаю, справа. Я згадзіўся пабачыць яго, адно спачатку распытаўся пра гісторыю ўсяе гэтае падзеі.

Ад'ютант паведаміў, што гэты хлапец і ягоныя два браты былі ў партызанах. Раз ён знайшоў раськіненую лятучку-адозву ад нямецкіх і беларускіх уладаў, каб партызаны пераходзілі з зброяй на наш бок і тады яны ня будуць караныя, будуць вольнымі, ды могуць паступіць на службу свайму народу пад сьцягі БКА. Ён тады пастанавіў уцячы ад партызанаў. Калі пазьней савецкі партызанскі камандзір выслаў раз гэтага хлапца з канём на навакольную выведку, дык ён павярнуў на Вялейку, ды праехаўшы кілямэтраў 30 быў затрыманы нашымі патрулямі на акраінах места.

Я сказаў прывесьці яго ў намесьніцтва. Гляджу, хлапец гадоў 19, добрага складу ды сымпатычнага выгляду.

— Сядайце, — кажу яму, — крыху пагутарым. Адкуль вы?

— Быў у партызанах, бо Немцы ў суседняй вёсцы шмат людзей пабілі, а я баяўся, што й мяне схопяць, бо мае браты былі забраныя саветчыкамі.

— А як вы надумаліся ўцякаць?

— Пры шашы да Мядзела я знайшоў панашаму пісаную адозву да партызанаў з подпісам Беларускай Рады. У ёй пісалася, што хто пяройдзе да Беларусаў з зброяй, таго ня будуць караць. Аб гэтым я нікому не казаў, але сам надумаўся ўцячы.

— А што гавораць між сабою партызаны? Ці яны таксама хочуць уцякаць?

— Нічога не гавораць, бо адзін аднаго баіцца, каб ня выдаў саветчыку. Тады застрэляць. Таму й я нічога нікому не гаварыў. Але дабра там няма. Ганяюць, як сабак: што дня ідзі, падстаўляй сваю галаву. А ў зямлянках якое там жыцьцё — вошы, бруд, голад, зьдзек камандзіраў…

— А ты часам ня шпіён сталінскі? — пытаюся.

— Які я шпіён, паночку! Я рады, што вырваўся з гэтага пекла. Каня свайго буланага хачу вам даць, каб ня ўзялі Немцы. Буду добра служыць у беларускім войску…

— Добра, — кажу, — так і трэба, будзеш служыць. Але памятай, што ў нас ня лес. У нас служба для свайго народу, якая патрабуе найлепшых жаўнераў.

Пасьля нарады з старшынамі мы прынялі гэтага хлапца ў БКА. Ведама, у нас заставалася пачуцьцё настарожанасьці, што ён можа быць і добрым хлопцам, і таксама шпіёнам. Дык быў вызначаны за ім нагляд. У гэтым часе ў розных мясцовасьцях партызаны цэлымі групамі, з зброяй, пераходзілі да беларускіх, або да нямецкіх уладаў.

У першых днях чэрвеня 1944 году зьявіўся ў намесьніцтва відны рыжы дзяцюк ды пачаў гутарку з выразным усхваляваньнем:

— Спадар намесьнік, — кажа, — мы мусім сарганізаваць сваю тайную арганізацыю супроць усякіх нашых ворагаў.

— Якіх? — пытаюся.

— Бальшавікоў і Немцаў, Палякаў ды іншых.

— Чаму? — пытаюся, — ці нам не хапае БЦР?

— Хапае, не хапае, але гэтага ўсяго замала. Вось я сёньня меў гутарку з польскімі правакатарамі.

Аказалася, што гэта быў Уладзіслаў Рыжы-Рыскі, які меў лучнасьць з гэтак званай Беларускай Незалежніцкай Партыяй, якую ў той час успамагалі Немцы з Абвару, ды сяброў яе ўзбройвалі нават у аўтаматычную зброю. Ён і мне расказаў, як едучы зь Менску да Маладэчна ён меў гарачую спрэчку з Палякамі, што служылі ў нямецкім ОТ і ў якім было гняздо польскай падпольшчыны пад кіраўніцтвам польскага эміграцыйнага ўраду. Вось гэтыя агенты польскай дывэрсіі не хацелі й слухаць ягоных аргумэнтаў аб беларускім праве на сваю самастойнасьць. Тады Рыжы-Рыскі выцягнуў рэвольвэр, каб застрашыць польскіх пеўняў. Але яны рэвольвэр зь яго рук выхапілі, а яго самога выкінулі ў калідор вагону.

Рыжы-Рыскі шукаў дапамогі ў ОТ-Немцаў, але яны ня ўмешваліся. Тады ён на станцыі паведаміў нямецкую жандармэрыю аб усім выпадку. Яна затрымала чатырох Палякаў. Немцы выслухалі цярпліва ўсіх, зьвярнулі Рыжаму-Рыскаму пісталет ды перасадзілі яго ў нямецкі вагон, а Палякаў пасадзілі таксама ў ОТ вагон, без пакараньня.

Я параіў майму ваяўнічаму юнаку не чапаць усякіх чужынцаў, а калі хто нападае з набоем — проста страляць у яго.

Наведаў мяне таксама малады Беларус, адзеты ў скомканы смокінг, выглядаў вельмі перамучана.

— Я Янка Брылёўскі, бурмістр з Жодзішак.

— Вельмі прыемна пазнаёміцца. Я чуў, што на Жодзішкі быў напад, Раскажыце, як там было.

— Было так: Пасьля нямецкага сьвята Немцы, падпіўшы, смачна спалі. Беларуская паліцыя таксама была ў бараках. Толькі ў двух месцах пры ўяздной браме стаялі вартаўнікі. На досьвітку пад'яжджае як быццам нямецкі абоз зь нямецкім афіцэрам наперадзе, а далей, на колькіх вазох, былі ў нямецкай уніформе жаўнеры. У вартаўнікоў ня было падазрэньня, што гэта ня Немцы, дык яны паднялі «шлягбаум» — загародную жэрдзь. Хутка вартаўнікоў раззброілі, а там далей напалі на кватэру зондэрфюрэра ды на баракі беларускай паліцыі. У мястэчку грымела ад перастрэлаў. Я прачнуўся, адзеўся, ды хутка зар'ентаваўся, што адбываецца напад. У гэтым моманце загрукаталі ў мае дзьверы, дык я выскачыў праз вакно…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x