Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прэзыдэнт Астроўскі прывітаўся з усімі й мы паехалі ў намесьніцтва. Там я пачаставаў дастойных гасьцей вельмі сьціпла, бо ў мяне самога запасы былі невялікія.

На галоўным пляцы места выстраілася тымчасам войска БКА для агляду. Туды мы й падаліся з прэзыдэнтам. Немцы-ж пайшлі дамоў, абяцалі быць на праектаванай канфэрэнцыі. Прэзыдэнт Астроўскі коратка, але горача, прамовіў да жаўнераў, пахваліў іхнюю спраўнасьць, абяцаў усё магчымае, каб аблегчыць ім жыцьцё й каб нашая справа перамагла.

Пасьля перагляду войска, усе прадстаўнікі ўлады, разам з прэзыдэнтам, узяўшы вайсковы канвой, паехалі да Жаўткоў. Прэзыдэнт хацеў паглядзець тамашні батальён БКА ды падзякаваць жаўнерам за іхнюю баёвую стойкасьць. Пагода была паганая: была слота, падаў, пры моцным ветры, сьнег з дажджом. У Жаўткох, перад будынкам кватэры БКА, ужо чакалі жаўнеры. Прэзыдэнт узышоў на трыбуну, гаварыў ад сэрца, прыгожа й палка, але даўгавата, і пры гэткім надвор'і жаўнеры сталі мерзнуць. Закончылася ўсё агульнай інспэкцыяй жаўткоўскага гарнізону, і пад вечар вярнуліся мы, з сваёй аховай пад камандай кап. Вэнцэля, да Вялейкі.

Калі мы ўвайшлі ў намесьніцтва, я ня верыў сваім вачам: на састаўленых двух вялікіх сталох ляжала мяса, сала, сыры, рыба, селядцы, сырая капуста ды іншая еміна, і стаялі бутэлькі з каньяком. Гэта Гравэ, у дамове з гэбітскамісарам, падрыхтавалі так канфэрэнцыю з прэзыдэнтам БЦР. Найшло гасьцей, што цяжка было іх і пасадзіць. Ад Немцаў былі гэбітскамісар, кіраўнік СД Гравэ, ягоны заступнік Дуклявэ, заступнік гэбітскамісара Руткоўскі, кіраўнік прапаганды Мантольд. З нашага боку — прэзыдэнт Астроўскі, я, Бабіч, Шмацін, Місюль, Чалоўскі, Скабей. З крымінальнай паліцыі — Перамыкін і Кажан.

Я, як намесьнік БЦР, ці бо прадстаўнік мясцовае беларускае ўлады ў акрузе, прывітаў прэзыдэнта й усіх прысутных. Пасьля гэтага пачаліся застольныя гутаркі. Былі й прамовы, і з боку Немцаў, і нашага. Кіраўнік СД Гравэ абяцаў узмацняць усімі сіламі справу тварэньня беларускага войска, паліцыі, ды іншых рэсурсаў для змаганьня з бандамі. Пры гэтым прызнаваўся ён і да свае віны ў некаторых «памылках» у дачыненьні да Беларусаў, называючы прозьвішчы Калодкі ды Родзевіча. Скончыўшы прамову, ён перапрасіў усіх за тое, што мусіць разьвітацца, паклікаўся на свае абавязкі.

Гэбітскамісар расхвальваў мяне перад прэзыдэнтам гэтак, што аж мне было непрыемна. На заканчэньне прамовіў прэзыдэнт Астроўскі. Ён падзякаваў Немцам за супрацоўніцтва, прасіў далей дапамагаць ды належна забясьпечыць нашае войска ў зброю, абмундзіроўку, абсталяванне. Беларусаў заклікаў да ўпорыстых наступаў пры будаўніцтве свае дзяржаўнае адміністрацыі, бясьпекі ды палепшаньня народнага дабрабыту. Перад захадам сонца канфэрэнцыя скончылася й прэзыдэнт адляцеў да Менску.

7 чэрвеня 1944 году Вялейку адведаў галоўнакамандуючы БКА пал. Ф. Кушаль. Я даў яму кароткі агляд стану нашых сілаў у акрузе, пасьля гэтага камандзір Шмацін з заступнікам Бабінам абвялі яго па ўсіх ротах БКА ў Вялейцы ды паказалі Падафіцэрскую Школу. Наведаў ён і батальён у Жаўткох. Вярнуўся вечарам у намесьніцтва вельмі стомлены. Я наварыў бульбы, знайшліся скваркі ды іншае. Мы сядзім, талкуем.

Палкоўнік Кушаль апавядаў, як праходзіла жудасная нямецкая апэрацыя «Котбус», як Немцы, з аддзеламі Жамойцаў, Латышоў, Украінцаў, палілі вёскі, вынішчалі беларускае жыхарства, ды ў сваіх «бэрыхтах» падавалі гэта як «перамогу» над партызанамі. Партызаны-ж, тымчасам, мала дзе пацярпелі. Цяпер, калі паўстала БЦР ды БКА, нямецкія дачыненьні да народу паправіліся. Ды гэта ўжо запозна, бо яны пазаганялі людзей у партызаны. А ў Нармандыі ўжо высадзіліся Аліянты ды адкрылі другі фронт.

Я з свайго боку апавядаў «анэкдоты», як «пазычыў» у зондэрфюрэра 20 тонаў бульбы для БКА, і як нашыя жаўнеры ўкралі зь нямецкага складу палявую мадэрную кухню, ды рознае іншае.

Назаўтра раніцай сьнеданьне ізноў «бульбянае». Гэтым разам высокаму госьцю я падаў да бульбы кіслае малако. Госьць паспрабаваў і кажа:

— Ведаеце, спадар намесьнік, вы далі мне сьмятану!

— Не, не, спадар палкоўнік! — кажу, — гэта ў нас такое малако!

— Вы будзеце пашкадаваныя, бо гэта сапраўдная сьмятана. Ды я ўжо больш не магу… А дзе вашая жонка? — пытаецца ён мяне. — Гаспадыні лепш разьбіраюцца ў кулінарных справах!

— Жонка паехала да сваіх, — кажу, і паглядзеў у шафку, а там збанок зь кіслым малаком някрануты! Дык я пераблытаў збанкі ды выхваляў Вялейскае кіслае малако!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x