Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З выпадку з Радыёнавым можна зрабіць высновы аб тым, што Немцы пад восень 1942 году разьвязалі ды абезаружылі нашую Самаахову, за якой стаяў увесь народ, нашая паліцыя і адміністрацыя, з страху. За мілітарнае супрацоўніцтва беларускі народ усюды дамагаўся адміністрацыйна-дзяржаўных правоў. Калі пасьля здрады Немцам Камінскага, Радыёнава й Палякаў тылы нямецкія сталіся трэцім непрадбачаным фронтам, у кастрычніку-лістападзе Немцы ізноў зьвяртаюцца да Беларусаў з прапановай шырэйшага вайсковага супрацоўніцтва.

Было гэта аднак пасьля Сталінграду, Курску й Украінскай кампаніі, дзе Немцы панесьлі міліённыя страты. Аліянты-ж гэтым часам выбілі з строю Італію, спалілі 90 % нямецкіх большых местаў і зьнішчылі румынскую нафту ў Плоэшці. Немцы ўжо не маглі ставіць гэткага супраціву, як 1–2 гады таму назад і не маглі таксама даваць эфэктыўнай дапамогі сваім саюзьнікам. Чакалі на палітычныя зьмены ў Саветах, але іх там ня было. Сталін ужо вылез з свайго сховішча ды забыўся аб вялікім «драпе» з Масквы 10–19 лістапада 1941 году, ды ізноў трубіў аб камунізьме.

Калі Немцы аж да ўпадку не зьмянілі свайго нацыстоўскага пляну на Усходзе ды ня прызналі незалежнасьці ні Беларусі, ні Украіны, дык бальшавікі, разумеючы важнасьць гэтага для прапаганды, ішлі шмат далей. Іхны ўзурпацыйны ўрад падпісаў ад імя Беларусі й Украіны хартыю Задзіночаньне Нацыяў. Гэткім спосабам Беларусь, разам з 25 іншымі дзяржавамі, сталася сябром-засноунікам гэтае міжнароднае арганізацыі.

У кастрычніку 1943 году ў Маскве чатыры наймагутнейшыя дзяржавы — Кітай, ЗША, Англія й Савецкі Саюз — фармулююць праграму Задзіночаньне Нацыяў гэткімі словамі:

«Трэба стварыць хутка, як толькі магчыма, агульную міжнародную арганізацыю, абапёртую на прынцыпе сувэрэннай роўнасьці міралюбных дзяржаваў ды даць доступ да яе ўсім іншым дзяржавам для ўтрыманьня супакою й бясьпекі».

Гэтак Беларусь, як дзяржава, юрыдычна была быццам прызнаная ўсім сьветам. Калі аднак-жа ў 1945 годзе Савет БССР у Менску вынес пастанову, што забралая ад Немцаў ды суседняя да беларускіх земляў Усходняя Прусія павінна быць далучаная да беларускай рэспублікі, каб гэтак быў доступ да мора праз Каралевец, гэтая пастанова была адкінутая Вярхоўным Саветам СССР (чытай — Масквой) ды Усходняя Прусія была далучаная да Расейскае ССР, гістарычны-ж назоў Каралевец быў заменены на Калінінград.

НА МАНЭЎРАХ

Прынята ўважаць, што вайсковыя манэўры, гэта ўкараняваньне ваеннае падрыхтоўкі кожнага войска. І вось, на пачатку чэрвеня 1944 году, я прысутнічаў на манэўрах БКА маёй акругі. Тут я сустрэўся з галоўным інспэктарам БКА маёрам М. Якуцэвічам. Зь ім я знаўся з 1941 году, з часоў мае бытнасьці ў Горадні, дзе пры Беларускім Нацыянальным Камітэце ён арганізаваў беларускую паліцыю. Пазьней ён коратка быў у Баранавічах, стуль пастаўлены быў камандзірам Беларускай Самааховы ў Наваградку. Цяпер я пабачыў яго ў сваёй акрузе. У манэўрах брала ўдзел і паліцыя ды адзінкі АК з польскага «падпольля», што былі на нямецкім утрыманьні ды кляліся ў вернасьці справе супольнага змаганьня з камунізмам. Якуцэвіч на гэтых манэўрах выявіў вялікі вайсковы й стратэгічны талент.

Вось мы едзем аўтам у паўночна-заходнім кірунку, дзе нашыя й польскія зьвязы атакуюць «няпрыяцельскія» пункты. Хутка мы далучаемся да нашага сярэдняга аддзелу, што меў праводзіць стратэгічную атаку. Праз лярнэтку я бачыў як па лініі фронту перабягаюць паадзіночныя жаўнеры.

— Вось цяпер у запраўдным баі мы былі-б пад артылерыйным агнём няпрыяцеля, — сказаў Якуцэвіч. — Яго нам трэба было-б прыцішыць нашай артылерыяй ды пасьля штурмаваць танкамі!..

Пасьля мы пераяжджалі з адной пазыцыі на другую, згодна з загадамі маёра Якуцэвіча й капітана Шмаціна. Мы студыявалі ход «баёвай» акцыі, наколькі нам, «цывільным», гэта было, гледзячы праз лярнэтку, зразумела. «Нашыя» войскі стралялі сьляпымі патронамі, ды час-ад-часу выстрэльвалі ўгару каляровыя ракеты. «Варожы» лягер урэшце быў здабыты.

Познай ноччу мы вярнуліся ў свае сядзібы. Назаўтра мы сустрэліся ў будынку намесьніка БЦР. Наш галоўны камандзір казаў, што ў манэўрах былі некаторыя добрыя паказнікі, аднак не хапае нам для запраўднае бітвы мадэрнага аружжа, самалётаў і панцырнай зброі!

Пасьля нашага адыходу на Захад, сустрэў я маёра Якуцэвіча ў Лодзі. Ён там, адарваны ад бацькаўшчыны, раптам павярнуў у новую нямецкую акцыю — у расейскую Ўласаўшчыну. Як гэта, паважны здавалася-б, чалавек можа мяняць свае сьцягі ў залежнасьці ад павеву ветру? Якуцэвіч не хацеў слухаць голасу нацыянальнага абавязку й гонару ды пайшоў на абяцанкі зманлівых, у дадзеным ваенным палажэньні нерэальных прапановаў. Маскалі яго зараз-жа ўзвысілі на падпалкоўніка РОА.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x