Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я падзякаваў і пацалаваў дзяўчынку.

Пасьля прамаўляў гэбітскамісар. Ён коратка гаварыў аб ідэі «Фюрэра» вызваліць усе народы «з жыдакамунісіычнай няволі», аб нямецкіх змаганьнях, аб дабразычлівасьці Немцаў да беларускага народу, ды заклікаў Беларусаў да супольнага змаганьня. Пасьля, пад гукі аркестры, перад прадстаўнікамі ўлады прайшла дэфіляда аддзелаў БКА, паліцыі, СБМ і школьнікаў.

Вечарам у Народным Доме адбылася апошняя частка сакавіковай урачыстасьці — канцэрт з удзелам менскіх артыстаў. Выступалі сьпевакі-салісты, дэкляматары, танцоры, хор і танцавальныя групы. Вялейка гудзела ў дзень нацыянальнага сьвята да познае ночы.

БАІ З БАНДАМІ

На другі дзень пасьля прысягі да Даўгінава былі сьпешна высланыя тры роты БКА ў сіле 500 чалавек пад камандай кап. Касецкага. Там былі вылазкі савецкіх бандаў ды паўстала пагроза нападу на само мястэчка. Жаўнеры занялі добра ўладжаныя былыя вайсковыя казармы.

Хутка 200 чалавек пад камандай Лашука было выслана да Ільлі, 120 чалавек да Маладэчна, 250 да Жаўткоў, 300 да Гарадзішча ля Маладэчна. Рэшта БКА ў сіле 1600 чалавек засталася ў Вялейцы. З гэтага ліку 85 вучылася ў Падафіцэрскай Школе, 50 было выслана да Менску ў Школу Афіцэрскую, каля 75 у Беларускі Штурмовы Батальён пры войсках СС.

Як ужо ўспаміналася, з самага пачатку былі розныя цяжкасьці, асабліва з абмундзіроўкай і абуткам, бо прадукцыйная гаспадарка ў акрузе ніколі ня была разьвітая, а яе астаткі былі цяпер пад кантроляй нямецкіх зондэрфюрэраў.

Ды, не зважаючы на ўсё, праца кіпела, вайсковыя заняткі ішлі па праграме. Вывучалася тактыка змаганьня партызанскага тыпу. Вылазкі партызанаў на некаторы час прыпыніліся. Яны сталі групавацца ў большыя банды пад камандай скінутых на парашутах інструктараў і камандзіраў.

Нядоўга аднак-жа давялося чакаць на ворага. Вялікая вёска Жаўткі, куды мы паслалі 250 чалавек БКА, знаходзілася ля вялікага лесу 4 км на ўсход ад Вялейкі. Яна была першым аб'ектам нападу. На пяты дзень пасьля прыбыцьця туды жаўнераў БКА, ноччу, ціха, з трох бакоў да вёскі пачалі падыходзіць партызаны. Нашыя вартаўнікі паднялі алярм. За пяць хвілінаў наш батальён заняў абаронныя пазыцыі. Перастрэлка з бандамі трывала паўтары гадзіны. Быў заалярмаваны й гарнізон Вялейкі. Але пакуль надышла стуль дапамога, жаўнеры Жаўткоў пайшлі самі ў атаку на ворага. Савецкія бандыты ўцякалі як зайцы, пакідаючы забітых і параненых. Нашыя страты — адзін жаўнер цяжка ранены, адзін лёгка. Спаленае адно гумно.

У часе самаабароны ў Жаўткох ды прагнаньня бандаў, прыбыў туды з успамагальным аддзелам мой намесьнік Бабіч, які пахваліў жаўнераў і камандзіраў за ўдачны першы баявы хрост, ды перадаў запасы амуніцыі.

Не прайшло двух тыдняў, як у намесьніцтве ізноў трывога — партызаны атакуюць Даўгінава. Мы паднялі ў нашым гарнізоне алярм. Тымчасам бальшавіцкія банды, у сіле прыблізна 500 чалавек, заапекавалі Даўгінава з паўдня й захаду. Камэндант тамашняга гарнізону, кап. Касецкі, адну роту выслаў паціху на тылы ворага. Перастрэлка тады ўзьнялася амаль пры самых казармах БКА. Хутка аднак-жа бандыты зразумелі, што яны ў мяшку, дык ірванулі ходу. На полі бою пакінулі трох, раненых панесьлі з сабой. Нашыя жаўнеры здабылі ручны аўтамат і 20 стрэльбаў. На нашым баку было двух параненых.

Трэці напад бальшавіцкіх бандаў быў накіраваны на вёску Палачаны за Маладэчнам. У гэтай, паложанай у лясох, вёсцы, знаходзілася 100 нямецкіх ахоўнікаў і 300 чалавек беларускай Самааховы. Напад быў цяжкі дзеля магутнага злучэньня партызанаў. Але хуткі налёт жаўнераў БКА з Маладэчна спрычыніўся да таго, што бальшавіцкі наступ заламаўся ды вораг быў змушаны ўцякаць у лясы, пакідаючы шмат забітых і раненых.

Чарговая атака бальшавіцкае партызаншчыны была накіраваная на Гарадок ля Маладэчна. На алярм мы выслалі роту жаўнераў БКА зь вёскі Жаўткі пад камандай пар. Максімовіча. Напад быў адбіты й Гарадок заставаўся ў супакоі аж да нашага й нямецкага адыходу.

У дыскусіі на нарадзе нашых вайскоўцаў выявілася, што партызаны ня здольныя ісьці ў атаку супроць нашых вайсковых адзінак. Яны займаліся толькі нападамі на мірнае жыхарства. Найлепшая супроць іх тактыка — абставіць узброенымі адзінкамі лясныя масівы ды палюдзку прыймаць іхных уцекачоў, бо Масква не давала ім ежы, адзежы, лекаў, загадвала ўсё грабіць у сялян ды займацца сабатажамі. Пагоня за партызанамі ў лясы не аплачвалася, бо першымі заўсёды ўцякалі добра адкормленыя камуністы ды іхныя каханкі, у палон-жа даставалася пераважна зьняволенае імі мясцовае жыхарства. Самі партызаны пазьней пацьвердзілі, што гэткая тактыка была для іх найбольш дэструкцыйнай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x