Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У міжчасе была нарада зь беларускімі прадстаўнікамі, як паступаць з савецкімі вайскавікамі, якія могуць быць і добрымі, і агентамі. На нарадзе былі галасы, што гэта радыёнаўскія шпіёны, хоць яны й адракаюцца ад бальшавізму.

Калі пра гэта пазьней даведаўся Перамыты, ён гарлапаніў:

— Віш, как Белорусы преследуют всякііх православных русскіх, даже спеціалістов не берут к себе!

Мабілізацыю мы правялі адно ў 6 раёнах. У трох іншых, дзеля розных прычынаў, не праводзілі. Раён Жодзішкі намінальна належыў да Галоўнага Камісарыяту Беларусі. Аднак пасьля нападу на Жодзішкі польскіх збройных аддзелаў ды расправы над мясцовай адміністрацыяй і паліцыяй, Немцы паставілі там летувіскую роту ды далучылі гэты раён, разам з раёнамі Ашмяны ды Сьвір, да Камісарыяту Летувы.

У раёне Мядзела мы не праводзілі мабілізацыі, бо гэты раён, багаты ў лясы й балоты, меў засільле савецкіх бандаў, і гэта тварыла небясьпеку для сем'яў змабілізаваных. Само Мядзела было абведзенае, як цьвярдыня, баявымі бункярамі. Ахоўвала яго 200 Немцаў і 250 чалавек беларускай самааховы.

У Валожыне таксама не праводзілася мабілізацыя на просьбу Ю. Мурашкі, які быў там раённым начальнікам. Справа прадстаўлялася гэтак, што пад канец мабілізацыі да мяне ў намесьніцтва зьявіўся Мурашка ды казаў:

— Я не праводзіў у сябе мабілізацыі, і думаю, што няма патрэбы. У мяне ад паўтара году пад аружжам 250 чалавек Самааховы. Няма афіцэраў, зброі й адзежы. — З гэтым я згадзіўся ды выслаў рапарт у вайсковы аддзел БЦР у Менск.

Агулам у Вялейскай акрузе было змабілізавала каля 15 000 жаўнераў. Аднак Немцы далі зброю толькі на тры тысячы чалавек. Таму рэшту давялося звольніць да часу новых загадаў.

Не зважаючы на недахоп зброі, вайсковага выснашчэньня, памяшканьняў, настрой у беларускім войску быў бадзёры, патрыятычны. Была вера, што калі народ будзе мець сваё войска, дык здабудзе й сваю дзяржаву. Вось таму падрыхтоўка да складаньня прысягі 25 Сакавіка ішла асабліва напружана.

ПРЫСЯГА БКА

Надыходзіў дзень 25 сакавіка 1944 году, 26-я ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці Беларусі. На гэты тэрмін БКА мела скласьці жаўнерскую прысягу на вернасьць свайму народу. У аддзеле БКА кіпела падрыхтоўчая праца, рыхтавалася й адміністрацыя, школа, моладзь. Гэта-ж першы раз у гісторыі 25 Сакавіка, угодкі Беларускае Народнае Рэспублікі, мае быць адсьвяткаваны ў дзяржаўным размаху па ўсёй Беларусі, з нацыянальнымі сьцягамі, аркестрамі, дэманстрацыямі, масавымі мітынгамі, дэфілядамі. А тут яшчэ ўдзел беларускага войска, БКА, ды яго ўрачыстая прысяга.

У гэты дзень Вялейка прыбралася як красуня ў беларускія сьцягі. Натоўпы народу абляглі беларускія сьвятыні. У абедзьвюх праваслаўных цэрквах адпраўляецца сьвятая літургія за беларускі народ. Стаяць рады жаўнераў, моладзі СБМ, школьная моладзь, ціснуцца людзі. Гучаць беларускія казані, настрой узвышаны, патрыятычны, як ніколі. Поўны народам і каталіцкі касьцёл, і там адпраўляецца ўрачыстая імша за Беларусь.

А 12 гадзіне ў мясцовым парку пачынаецца другі пункт праграмы. Тут мае быць ПРЫСЯГА БКА. Па адным баку парку стаяць калёны БКА, па другім — школьная моладзь усіх мясцовых школаў, СБМ — дружыны юнакоў і юначак пад камандай акруговага кіраўніка Сеньніка. Пасярэдзіне — аркестра, навокала — масы народу.

І вось на сярэдзіну чатыракутніка выходзяць прадстаўнікі ўладаў: гэбітскамісар і я, як намесьнік БЦР, за намі Гравэ й мой заступнік Бабіч, і гэтак далей парамі — адзін Немец, адзін Беларус, разам 15 параў. Аркестра іграе марш. Калі прадстаўнікі ўладаў сталі на фроньце, камандуючы капітан Шмацін даў загад:

— Зважай!

І, падышоўшы да мяне, рапартаваў:

— Спадару намесьніку! Тры тысячы жаўнераў Беларускай Краёвай Абароны гатовыя да прысягі!

— Дзякую! — адказаў я ды прыклаў руку да шапкі. Немцы таксама засалютавалі. Аркестра грымнула «Пагоню». Я ўзышоў на трыбуну. Да сьмерці не забуду гэтага відовішча ды майго ўсхваляваньня. Перада мной тысячы народу, моладзі, нашага войска. Народ доўга на прывітаньне пляскаў у далоні. Тады я ў мікрафон мясцовай радыясеткі сказаў гэткую прамову:

«Дарагія Браты й Сёстры!

Прайшло 150 гадоў ад часу, калі нашыя дзяцюкі паступаючы ў рады сваіх збройных сілаў складалі прысягу на вернасьць свайму народу, на гатовасьць абароны свае Бацькаўшчыны. Масква тады, як і сеньня, наступала на наш край і на нашую дзяржаву, Вялікае Княства Літоўскае, мардавала, паланіла народ, рабавала ўсе багацьці. Масква тады, як і сеньня, мела сваіх саюзьнікаў. Наш народ, тады разам з польскім, пад правадырствам слаўнага Тадэвуша Касьцюшкі, які апрача шляхты вёў за сабой і просты народ, ня здолеў тады абараніцца ад ордаў ворага. Мы тады згубілі сваю дзяржаву й сваю незалежнасьць. Масква запанавала над намі й як ненасытны дзікі зьвер, губіла наш народ, нашую культуру, нашую веру, нашую мову, нашыя багацьці. Нашыя людзі сваімі косьцьмі пакрылі Сібір ды іншыя далёкія прасторы Маскоўскай імпэрыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x