Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другі прадстаўнік «апазыцыі», Саўчыц, як быццам абмінаў мяне й намесьніцтва. Усё ж такі аднойчы зьявіўся да мяне. Гляджу, што гэта за «лідар» — хлапец гадоў 19, апытаны й яшчэ глыбей не сапсаваны. Думаю, адкідаць яго нельга. Хай у працы гартуецца. Дык назначыў яго кіраўніком Самапомачы.

Каб гарантавацца, што дзеіцца ў крымінальнай паліцыі, адведаў я Перамыкіна, раней ужо згаданага чорнасоценца, што кіраваў крымінальнай паліцыяй ды шпіёніў для СД усіх Беларусаў. Перамыкін, белагвардзейскі палкоўнік, Расеец па паходжаньні, гутарыў са мной «заігрываючы» на беларускім патрыятызьме. Хваліўся, што гэта ён сарганізаваў беларускую крымінальную паліцыю на Вялейскую акругу ды што мае пры сабе добрых Беларусаў, як Кажана, Бабіна, Качана. Асабліва хваліў Кажана, як слаўнага й адважнага вайскавіка. У Саўчыца ён падкрэсьліваў палітычную гібкасьць ды адданасьць нямецкаму «новаму парадку».

Колькі дзён пасьля Перамыкін рэвізытаваў мяне. У бяседзе на розныя тэмы я зыйшоў на справу арышту Родзевіча й Калодкі. Перамыкін бажыўся, што ён хацеў ратаваць Родзевіча й Калодку, але ня мог нічога зрабіць, бо яны самі былі вінаватыя. Пасьля ад Беларусаў, што працавалі ў крымінальнай паліцыі ў Перамыкіна, я даведаўся, што ніхто іншы як ён з Саўчыцам фабрыкавалі на Родзевіча й Калодку даносы ў СД.

Па нейкім часе Перамыкін запрасіў мяне да сябе, гэтым разам на дзень сваіх народзінаў. У доме Перамыкіна было шмат гасьцей. Там я пабачыў, што Саўчыц — правая рука гаспадара. Я тады яшчэ больш пераканаўся, што інфармацыі іншых супрацоўнікаў тайнай паліцыі праўдзівыя, што суполка Перамыкін-Саўчыц згуляла брудную ролю ў справе арышту Родзевіча, Калодкі ды іншых. Браты Касякі — Іван у Менску, а Канстантын у Вялейшчыне, бясспрэчна сваімі «рапартамі» ў СД памагалі, перадавалі туды цэлыя сьпіскі Беларусаў-каталікоў з анатацыямі, што гэта быццам скрытыя «Палякі». На Перамыкінавай пагулянцы сустрэў я й колькі сваіх супрацоўнікаў, зь якімі трымаўся. Зь ніякімі прамовамі ня выступаў.

Далейшымі людзьмі зь нямецкага боку былі школьны інспэктар Шульц, ды заступнік акруговага камісара Руткоўскі, сын Беларуса-палоннага зь Першай Сусьветнай вайны, які застаўся ў Нямеччыне. Руткоўскі нават крыху гаварыў пабеларуску, быў партыйнікам і праз нацыянал-сацыялістычную партыю выбіўся на паверхню, хоць быў мала адукаваным. Прыяў Беларусам, памагаў чым мог, асабліва за атрыманую гарэлку — любіў выпіваць.

Шульц спачатку спрабаваў езьдзіць са мной у паветы на інспэкцыю беларускіх школаў. Ды гэткая асыста была мне нявыгадная, бо ня можна было шчыра гутарыць з настаўнікамі й мясцовай адміністрацыяй. Таму я ўгаварыў яго, каб ён ня езьдзіў, бо небясьпечны час з прычыны партызаншчыны. Немец згадзіўся, адно прасіў пасьля павароту пісаць справаздачы ў школьны аддзел гэбітскамісарыяту.

З Руткоўскім было лягчэй. Пры нагодзе нейкай просьбы я пасылаў яму бутэльку гарэлкі й справа была заладжаная прыхільна. Час-ад-часу заглядаў ён да мяне ў намесьніцтва, дзе я жыў, тады ў гурце маіх супрацоўнікаў, падпіўшы, любіў апавядаць, што ён з кораня Беларус, бо нават памятае як бацька, выпіўшы таксама, любіў успамінаць сваю Беларусь, у якой ён нарадзіўся, як пасьвіў валоў, як у вялізных лясох паляваў на зьвярыну. Цяпер-жа ён, ягоны сын, на свае вочы бачыць гэты прыгожы край, гасьцінных і шляхетных Беларусаў. І таму ён Беларусь любіць таксама як Нямеччыну, любіць і Гітлера ды ягоную партыю, бо дзякуючы ім ён стаўся чалавекам…

Зь беларускага асяродзьдзя назаву двух, якія пры маёй бытнасьці ў Вялейцы не хацелі поўнасьцю ўлучыцца ў беларускую нацыянальную працу пад шыльдай БЦР. Усе іншыя, найменш вонкава, стараліся ісьці ў нагу, хоць той ці іншы прыкульгваў.

Першым быў акруговы школьны інспэктар Сыраквас, які тармазіў распаўсюджваньне беларускай школьнай і настаўніцкай літаратуры. Ягоны сын быў арыштаваны ворганамі СД за кантакты з партызанамі. Я бацьку дапамог вырваць яго з турмы, аднак людзі бурчэлі, што гэта бальшавіцкі падгалосак.

Другім быў кіраўнік СБМ на Вялейскую акругу — Сеньнік. Гэты малады дзяцюк, як і шмат якія праваднікі з гэтай арганізацыі, хутка навучыліся нізка кланяцца Немцам, а ня слухацца радаў беларускіх правадыроў. Зь імі даводзілася мне мець цімала клопатаў.

Цікавы быў зьезд беларускіх актывістых Вялейшчыны ў красавіку 1944 году. Прысутных было каля 50 чалавек, веку сярэдняга. Шмат якіх я знаў з часоў унівэрсытэцкіх. Іншых я проста пытаўся, якое іх прозьвішча, якой прафэсіі, дзе працуюць. Вось прыклады:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x