Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы далучыліся да канвою зь 15 самаходаў і грузавікоў зь сілаю ўзброеных 60 чалавек, ды падаліся на поўнач, на Менск. Хутка сустрэў нас лес, што цягнуўся нейкіх 80 км, з прасекаю ўздоўж шашы шырынёй да 1 км. На палавіне дарогі празь лес стаяў агромністы нямецкі бункер, дзе знаходзілася ахова. Тут нам далі інструкцыю, як захоўвацца ў бойцы з партызанамі, прыдзелены быў адзін танк з колькімі нямецкімі жаўнерамі, і мы паволі пасунуліся ізноў наперад.

У дарозе мы даведаліся, што якраз учора тут была вялікая перастрэлка, былі забітыя й раненыя, дзьве аўтамашыны былі спаленыя. Толькі пад захад сонца мы выбраліся зь лесу. Цяпер ужо хутка прыехалі да Менску. Мяне й Бядрыцкага высадзілі перад будынкам БЦР. Ахова БЦР, ведама, абмацала нас дакладна, ці хто ня з зброяй ці іншымі небясьпечнымі матэрыяламі.

Позным вечарам я правёў гутарку з прэзыдэнтам БЦР Р. Астроўскім. Я даводзіў, што Немцы вайну на Ўсходзе ўжо прайгралі й таму пытаньне ці патрэбнае й карыснае нам зь імі супрацоўніцтва, Астроўскі не пагаджаўся, ды высоўваў гэткія аргумэнты: вайна яшчэ ня скончаная й Беларусы ў гэтым, Немцам ня выгадным, палажэньні маюць магчымасьць мацней стаць на ногі й нацыянальна й дзяржаўна, ды, сама важнае, могуць стварыць сваю збройную сілу. Можа-ж быць нейкі сэпаратны мір Немцаў з Захадам, або можа дайсьці ў Расеі да перавароту, або Немцы мо здабудуцца на ядравую зброю ды палепшаць сваё палажэньне. Я ўсё-ж упорыста трымаўся сваіх аргумэнтаў. Тады Астроўскі мне проста сказаў:

— Дык што, доктар Малецкі, усе хадакі (сябры Беларускае Хрысьціянскае Дэмакратыі) гэтак думаюць!? Др. С. Грынкевіч ад супрацоўніцтва адмовіўся, кс. Адам Станкевіч апусьціў рукі, вы таксама ўпіраецеся. Што-ж нам рабіць? Калі гутаркі не памагаюць, шукаць будзем іншых сродкаў!..

Я тады спыніў гутарку, ведаючы, што могуць значыць «іншыя сродкі». Сказаў яму, што гэтая нашая дыскусія пра цяперашнія вельмі складаныя міжнародныя абставіны зусім не абазначае майго асабістага супраціву. Калі прэзыдэнт БЦР наважана кліча мяне да нацыянальнага абавязку, дык я гатовы яго выканаць.

Назаўтра ізноў адбываліся бяседы з прыехаўшымі людзьмі. Бядрыцкі, між іншым, катэгарычна адмовіўся ад становішча камандзіра Падафіцэрскай Школы ў Менску. Іншыя таксама выкручваліся як маглі ад прапанаваных ім становішчаў, аднак не перагібаючы палкі. Астроўскі біў патрыятычным аргумэнтам: нам трэба браць у свае рукі зброю, арганізаваць за ўсякую цану сваё войска, заняць ключавыя становішчы, важныя для свае дзяржаўнасьці. І на гэта ня было контраргумэнтаў.

На трэці дзень вечарам, па тымсамым шляху, вярнуўся я да Баранавіч. Ізноў у сваёй школе, у шпіталі, сярод грамадзкіх абавязкаў свайго места. Ды нутро ў мяне ня было спакойнае. З аднаго боку мне не хацелася зьвязвацца з Астроўскім, а з другога — ягоныя аргумэнты ўсё-ж мелі сваю сілу: сэпаратны мір ці іншыя перамены, могуць нас заскочыць непадрыхтаванымі. «Ня можам-жа заставацца вечна рабамі! Ведама, — былі й гэткія думкі, — шукаючы вызваленьня можна лучыць у яшчэ страшнейшае рабства! Ды няма нічога бяз рызыкі, без змаганьня! То-ж мы, нашчадкі нашых слаўных літоўскіх прашчураў, ня можам цярпець вечна ў маскоўскай няволі! А можа Бог нам дапаможа!» — думалася.

Тымчасам і Астроўскі не драмаў. Хутка, ізноў праз СД, мне было пераказанае назначэньне на намесьніка БЦР Вялейскае акругі ды дадзены загад выехаць на становішча. Пад канец лютага я ўжо быў гатовы да выезду. Вучні Мэдычнае Школы на зборцы 1 сакавіка чула са мной разьвітваліся. Я іх заклікаў да працы над сабой, да вернасьці свайму народу й сваёй бацькаўшчыне й да гатоўнасьці стаць усюды, куды яна будзе клікаць. Шмат якія плакалі, плакаў і я зь імі. Нейкі вучань коратка ад імя іншых прамаўляў шчыра й чула, нехта нешта гаварыў ад настаўнікаў. Я быў расчулены й ня памятаю ані прозьвішчаў прамоўцаў, ані ходу іх прамоваў. У маёй памяці замацаваліся толькі словы: «бацькаўшчына кліча», «нацыянальны абавязак».

Разьвітальная зборка ў школе закончылася нашымі патрыятычнымі песьнямі: «Пагоняй», «Слуцкімі ткачыхамі» і гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

У ДАРОЗЕ

Екаў я да Менску спачатку вагонам другой клясы, сярод Немцаў. Поўна ў ім было адміністрацыйных, гаспадарчых і партыйных прадстаўнікоў. Від іх сумны, прыроблены. Яны амаль маўчалі, толькі рэдка перакідваліся словамі. Чуваць былі сярод іх і гэткія: Капыль, Клімкавічы, Асіповічы, Бранск, ды іншыя. Але й пры вымаўленьні гэтых назоваў беларускіх местаў, дзе ішлі якраз баі з бальшавікамі, відавочная ў іх была прыбітасьць. Гэта ня былі ўжо тыя самыя Немцы, што рваліся на ўсход, і калі хто азваўся да сваіх у роднай мове, станавіліся дыбка: «Дойч шпрэхэн!» [25] Гаварыць панамецку! — крычалі з пагрозамі выкінуць вас з вагону. Цяпер яны, як кураняты адарваныя ад свайго гнязда, бядуюць за сваю Нямеччыну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x