Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я ня ўмешваўся ў іхныя гутаркі, а толькі назіраў праз акно за краявідам. Налічыў пад адкосам пяць паравозаў, бачыў соткі зрэзаных тэлеграфных стаўпоў. Што 3–4 км стаяў, абведзены калючым дротам, абаронны бункер са старожай. Уздоўж чыгункі хадзілі патрулі, а лес усюды быў працярэблены да аднаго кілямэтра.

За Стаўпцамі я на некаторы час перасеў у таварны вагон, каб паглядзець, што дзееца там. Вагон тут быў набіты безадказу Беларусамі. Людзі сядзелі на сваіх клумках, мяшках, скрутках. Беларуская мова мяшалася з расейскімі, для жарту, устаўкамі, настрой-жа быў даволі вясёлы. У канцы некаторыя пасажыры выцягнулі з сваіх сховаў самагонку, сталі папіваць, пачалі пяяць, нехта іграў на балалайцы. Сяляне не зазналі радасьці ў бальшавікоў, не спадзяваліся дачакацца яе й у Немцаў. Вагон набіты ў спэкуляцыйных мэтах, свайго-ж вырабу напітак, самагонка, вяселіць іх гора.

Перад выхадам з вагону я бачыў гэткую сцэну: на нейкай малой станцыі зьявіўся ў «беларускі» вагон нямецкі кандуктар для праверкі білетаў. Адны мелі білеты, ці там нейкія цэтлікі ад Немцаў, іншыя тыкалі яму яйкі ў кішэнь, давалі грошы, а ізноў іншыя — добрую чарку самагонкі. Нікога ён не турбаваў, а на наступнай станцыі выходзіў добра надпіты.

Была ўжо гадзіна першая ўночы, калі я апынуўся ў Менску. Уся станцыя была занятая нямецкім войскам. Настрой быў ваенны, але безь ніякое трывогі. У вадным куце таўкліся пасажыры не нямецкага паходжаньня. Чуваць гэта было па іхняй мове. Я падаўся туды. Сустрэў тут двух інжынераў Украінцаў і аднаго Славака. Яны ехалі зь Немцамі на ўсход. Прадставіўся я ім як Беларус і нашыя гутаркі былі сяброўскія. Кожны гаварыў пасвойму, а іншыя дзівіліся, што адзін аднаго добра разумеюць. Ведама, мы не краналі вострых актуальных пытаньняў.

Каля 6-й гадзіны раніцы знайшоў мяне тут ад'ютант прэзыдэнта Астроўскага, перадаў мне апошнія інструкцыі на маё намесьніцтва ў Вялейку. Я хутка сеў у цягнік на Маладэчна. Ізноў прымасьціўся пры акне ды сачыў відовішча. А яно ані ня цешыла. Мільгалі поўразваленыя будынкі, людзі на станцыях поўабдзёртыя, у лапцёх. Дзеці выглядалі без маладосьці. Жывёла, калі там-сям бачылася, дык была адно скура ды косьці. Скуль тут мог быць ваяўнічы настрой?

У Маладэчне я спыніўся ў бурмістра Бурачэўскага, які мне выдаўся алькаголікам. Зь ім мне было цяжка знайсьці супольную мову. Дык я адгукнуўся да свайго сябры з унівэрсытэту Б. Кіта. Гэты прыняў мяне вельмі цёпла ды даў каштоўныя інфармацыі аб мясцовых дачыненьнях. Тут выявіліся й мае іншыя знаёмыя з унівэрсытэту ў Вільні — Часлаў Халяўка, Мікола Кунцэвіч, Я. Даніловіч, ды іншыя.

НАМЕСЬНІКАМ У ВЯЛЕЙЦЫ

Да Вялейкі з Маладэчна я прыехаў прынагодным вайсковым цягніком ды спыніўся насамперш у бурмістра места Чалоўская, якога знаў зь Вільні. Гэты малады й энэргічны юрыст уключыўся ў нашую нацыянальную працу ды спраўляўся тут няблага. У ягоным доме пражыў я два тыдні ды дазнаў ад яго шмат помачы ў асваеньні спраў акругі. Перш за ўсё зь ім я пайшоў да Вялейскага гэбітскамісара, палкоўніка СС Манна, з афіцыйнай візытай. Быў гэта чалавек з вышэйшай незакончанай асьветай, да Беларусаў ставіўся прыхільна. Ужо зь першай візыты мы быццам сталіся прыяцелямі.

Гэбітскамісар абяцаў мне ўсякую дапамогу, згаджаўся перадаць Беларусам адміністрацыю школьніцтва, сацыяльнай апекі, арганізацыю моладзі, судаўніцтва, справу арганізацыі войска — ці бо ўсё згодна з статутам БЦР. Я зразумеў, што перашкодаў тут ня будзе, бо ёсьць гэткі загад нямецкіх цэнтральных уладаў. І таму ня дзіва, што калі ў хуткім часе Чалоўскі запрасіў да сябе акруговага камісара й мяне, дык у часе бяседы гэны камісар, добра выпіўшы, стаў з намі цалавацца, ды казаць:

— З майго толькі загаду ты бурмістр места, а ты намесьнік БЦР, і вы будзеце адзначаныя найвышэйшымі для мясцовых жыхароў Усходу ўзнагародамі!

У мяне ўськіпеў бунт супроць гэткае панскае пратэкцыйнасьці Немца, і каб яе зь месца нэўтралізаваць, я кінуўся на беларускую хітрасьць.

— Я, як намесьнік БЦР на Вялейскую акругу, хачу вас, спадар гэбітскамісар др. Манн, запэўніць, што беларускі народ ня мае ніякіх варожых намераў да прыязнага нам нямецкага народу, ды з свайго боку, на знак нашае ўдзячнасьці, хачу ўдэкараваць вас нашым нацыянальным знакам ПАГОНЯЙ!

— Зусім справядліва! — падхапіў бурмістр Чалоўскі, і я прышпіліў на грудзі камісару Манну значок Пагоні.

Ён стаў на выцяжку, пасьля-ж сказаў:

— Гэтай урачыстай хвіліны я ніколі не забуду! Пагоня — гэта вялікі й дарагі для мяне знак, які для мяне паблісквае й на вашых грудзёх. Я яе калісьці бачыў на сьценах Марбургу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x