Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як вашае прозьвішча, спадарыня? — пытаюся.

— Куляшанка.

— Прафэсія?

— Студэнтка трэцяга курсу філялёгіі, загадчыца пачатковай школы…

— А як вашае прозьвішча? — пытаюся ў іншага.

— Дубяга, зубны тэхнік…

— А вашае?

— Інжынер Курыла…

І гэтак я хутка гарантаваўся, што ня гэткія мы ўжо й бедныя на сваю інтэлігенцыю ў гэтую трывожную ваенную пару, што ёсьць усё ж такі сілы для працы над нацыянальнай разбудовай.

Я горача прамовіў да прысутных, заклікаў іх да ахвярнасьці, вытрываласьці, стойкасьці ў працы на займаных становішчах. У часе дыскусіі выявілася, што нацыянальны ўздым вялікі, што моладзь зь вялікім захапленьнем наведвае родныя школы, любіць родную мову, хутка пераймае патрыятычнае настаўленьне ды ахвотна ўступае ў рады Саюзу Беларускае Моладзі. Аднак адчуваецца вялізны недахоп школьных прыладаў, падручнікаў, літаратуры. Некаторыя наракалі, што й настаўнікі ня маюць нават і тае дапаможнае літаратуры, якая выдаецца ў Менску, бо акруговы школьны інспэктар чамусьці ў паветы не дасылае гэтых інструкцыяў ды часопісаў.

Пад уражаньнем гэтага зьезду я таго самага тыдня наведаў акруговага школьнага інспэктара Сыракваса ў ягоным урадзе. Прыняў ён мяне з усімі гонарамі ды паказаў сваё бюро. У адным з пакояў я заўважыў вялікую сьцірту-звал настаўніцкай літаратуры, што была выдадзеная ў Менску Галоўным Школьным Інспэктаратам.

— Што гэта значыць, спадар Сыраквас? — спытаўся я.

— Гэта… гэта, спадар намесьнік, не разыходзіцца, бо людзі ня ўмеюць чытаць лацінкай.

— Што? — кажу. — За тры гады настаўнікі забыліся чытаць лацінкай? А калі ня ўмелі, дык не навучыліся? Гэта сабатаж беларускіх і нямецкіх установаў, спадар Сыраквас! Няма ніякіх тлумачэньняў! Літаратура мусіць быць, яшчэ ў гэтым тыдні, дастаўленая ўва ўсе куткі акругі. Вы разумееце?

— Разумею, але хто за яе заплаціць?

— Хто заплаціць, вы пытаецеся? А хто будзе плаціць, калі вы хочаце згнаіць яе ў гэтым складзе?

— Выбачайце, я вінаваты. Аднак-жа хто ўсё ж такі мае плаціць за яе? — бараніўся Сыраквас.

— Раённыя начальнікі. За тры дні вось адбудзецца зьезд старшыняў усіх раёнаў. Я ім дам распараджэньне.

На зборцы раённых старшыняў я загадаў, каб едучы дамоў яны ўзялі з сабой і школьную літаратуру ды каб даставілі яе ўва ўсе школы. Старшыні шмат якіх паветаў згары аплацілі й намінальны кошт узятае літаратуры.

Мае чародныя наведзіны былі ў настаўніцкай сэмінарыі ў Вялейцы. Паводле вестак, туды быццам пранікала бальшавіцкая прапаганда. Сабраўшы настаўнікаў і сэмінарыстах, я ім казаў:

— Прыемна мне, спадары прафэсары й сэмінарысты, сустрэцца тут з вамі, з тымі інжынерамі душ, што маюць моладзь, будучыню нашага народу, узьняць на ўзвышшы нацыяняльнае ахвярнасьці да працы. Я веру, што вы, як выхадцы з нашага слаўнага народу, які ў сваёй гісторыі ўмеў паўстрымаць ня толькі маскоўскую навалу, але й абараніцца ад розных агрэсараў з захаду, зможаце быць ня менш слаўнымі пасьлядоўнікамі сваіх слаўных прашчураў, тымбольш, што Масква цяпер падстрэленая. Помніце, што казаў Кастусь Каліноўскі, наш правадыр сярэдзіны XIX стагодзьдзя: «Як дзень з ноччу ня ходзяць разам, так і праўдзівая навука ня ідзе разам зь няволяй маскоўскай… А пакуль яна будзе, нічога ня будзе. Ня будзе праўды, ня будзе дабрабыту, ды ніякай навукі, адно вамі як скацінай варочаць будуць не для дабра, але на пагібель нашую…»

Уражаньне было аграмаднае. Нехта прамовіў у патрыятычным духу ад сэмінарыстаў. Прысутнаму Немцу Шульцу быў перададзены коратка панямецку зьмест прамоваў. Гімнам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» закончылася ўрачыстасьць. Пазьней я меў нагоду візытаваць яшчэ беларускую гімназію й народны дом у Маладэчне. І там было падобнае: моладзь гарэла беларускім патрыятызмам, усюды зьвінела беларуская песьня, грымела беларуская вызвольная думка-лёзунг: «Жыве Беларусь!»

БЕЛАРУСКАЯ МАБІЛІЗАЦЫЯ

Напачатку сакавіка 1944 году я дастаў з БЦР загад падрыхтаваць у акрузе памяшканьні-казармы на прыблізна 20 000 жаўнераў, што хутка будуць змабілізаваныя. Мы агледзелі школы, народныя дамы ды іншыя будынкі ў самой Вялейцы й у паветах. Аж тут на табе! — Немцы на другі ўжо дзень занялі некаторыя нашы будынкі для Казакоў, якіх недзе ля Себежа ўзялі ў палон. Былі яны ў лягеры палонных у Латвіі, цяпер-жа выявілі ахвоту змагацца з бальшавізмам.

Вось і яны, Казакі з-над Дону! Іхны табар падобны быў да цыганскага: мужчыны рознага веку, жанчыны, дзеці. Страявых жаўнераў-коньнікаў было каля 120, а ўсіх — да 200 чалавек. Падначаленыя яны былі нейкай асобнай нямецкай камандзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x