Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пазьней я даведаўся пра далейшы лёс гэтага нашага каньюнктурыста. Увосені 1945 году ў Лінцы, Аўстрыі, Аліянты перадалі яго, разам з тысячамі іншых уласаўцаў, бальшавікам.

Важнай праявай маёй дзейнасьці як намесьніка БЦР было сарганізаваньне ў Вялейцы Падафіцэрскай Школы. Падбор інструктараў ды матэрыяльнае забясьпечаньне былі вельмі цяжкімі праблемамі. Аднак, пры дапамозе капітана нямецкай паліцыі Вэнцэля ды нашых людзей, як Шмаціна й Бабіна, усе цяжкасьці мы перамаглі ды школу заснавалі. Быў знойдзены адпаведны будынак на 85 чалавек, забясьпечаны харч і адзежа, раздабытая зброя. Школу ачоліў прафэсійны вайсковы інструктар К., выкладчыкамі былі афіцэры й старэйшыя падафіцэры. Хутка Вялейка загудзела бойкім жыцьцём нашай кадравай школы. Усе зь яе цешыліся, бо гэта была нашая надзея.

У гэтым таксама часе назначыў я В. Місюля акруговым асьветным афіцэрам. Ён у сваю чаргу падбіраў сабе батальённых і ротных асьветных афіцэраў.

Ды вернемся да храналягічных падзеяў. Яшчэ ўсё ня было крута з фронтам у Беларусі. Быў гэта травень 1944 году. Наведаў я мясцовы шпіталь. Прыгожы, перапоўнены хворымі, будынак. Недахоп лекаў і перавязачных матэрыялаў — вось паўсюдная бяда. Дырэктарам шпіталя быў Караім, вельмі добры й агульна паважаны чалавек, але страшэнна прыгнечаны. Немцы расстралялі ягоную жонку за тое, што была Жыдоўкай. Не знайшоў тут я ніводнага лекара Беларуса — усе былі Расейцы. Канцылярыя таксама вялася парасейску.

Ну, думаю сабе, а як-жа-ж тут з промыслам? І вось я ў хвабрыцы мэблі, дзе працавала каля 60 чалавек. Намінальным кіраўніком хвабрыкі Немец, майстры й работнікі — нашыя людзі.

— Што вырабляеце тут? — пытаюся.

— Робім крэслы, сталы, шафы, бюровае абсталяваньне, ды ўсё, што заказваюць.

— А дзе ўсё гэта расходзіцца?

— Немцы забіраюць на ваенныя патрэбы.

— А для людзей тутэйшых што пападае?

— Часам той-сёй дастае сабе нешта за дазволам зондэрфюрэра.

Агледзеў я склады сыравіны. Поўна першакляснае, як звон, драўніны. Тут дуб, ясень, клён, сасна, бяроза, Я падумаў: вечнае кола на нашай зямлі, зьмяняюцца толькі акупанты, каб рабаваць нашае дабро.

Не прайшло двух дзён, як у намесьніцтва ўваходзіць пажылы чалавек з стройным крэслам-фатэлем з рэзанымі ўпрыгожаньнямі.

— Прымеце, спадар намесьнік, гэтае крэсла, як дар ад нашай хвабрыкі. Я там майстрам мэблі, а, паза хвабрыкай, прапаведнік збору баптыстаў.

— Шчыра дзякую, — кажу яму. — Гэта довад, што хоць ваенны час, ды вы будуеце наш супольны Беларускі Дом. І вы гэта прыгожа задэманстравалі. Маліцеся ў сваёй сьвятыні за беларускі народ, але не на чужой мове, але сваёй роднай, якую нам Бог даў, каб мы яго ад шчырага сэрца славілі не як нейкія чужнікі, але як ягоныя божыя дзеці!

— Будзем старацца, толькі скуль дастаць Біблію ў роднай мове? — адказаў ён.

ВІЗЫТАТАРЫ-ГОСЬЦІ

Пад лета 1944 году зьявіліся ў Вялейцы наведвальнікі зь Менску. Першым быў В. Чабатарэвіч, які належыў да галоўнай вайсковай камісіі БЦР.

Прыняў я яго з усімі гонарамі. Селі мы ды сталі абмяркоўваць палажэньне. Нашыя пагляды разыходзіліся. Ён стаў мяне вучыць, як я маю падыходзіць да Немцаў, як маю вучыць жаўнераў БКА, як трэба ўздымаць беларускі патрыятызм…

Я ўважаў, што ў гэтых справах асновы маю грунтаўнейшыя, дык ягоныя настаўленьні, з пазыцыяў менскага верхаводзтва мяне не пераконвалі. Я яму адказаў:

— Дарагі сябра, я дастаткова знаёмы з палажэньнем ды ведаю добра, што маю казаць Немцам, што гаварыць жаўнерам БКА. Там камандзірам кап. Шмацін з сваім штабам і няма падставаў вучыць яго чагосьці новага.

У канцовак гутарцы я сказаў:

— Будзьце ласкавы перадаць пану Кушалю, што да гэтага часу дастаў я зь Менску ня больш 12 000 остмарак, а патрэбна ня менш 32 000. Ня маю чым аплаціць найбольш важныя выдаткі. Далей, у нас вельмі недастатковае ўзбраеньне ў аддзелах БКА, дзеля чаго ня можам належна адбіваць партызанаў, а тымбольш прасьледаваць іх у нашых лясох.

Нашая дыскусія спыніліся. Было ясна, што, не зважаючы на прапаганду, Беларусы ня могуць пастанаўляць у сваіх нацыянальных справах паводля сваіх нацыянальных патрэбаў!

Чарговым візытатарам у Вялейцы быў сам прэзыдэнт БЦР Р. Астроўскі. Ягонае прыбыцьцё было пададзенае нам да ведама загадзя й мы яго чакалі на лётнішчы.

Сустракалі яго гэбітскамісар акругі, кіраўнік нямецкай прапаганды, прадстаўнік СД. З нашага боку я, як намесьнік БЦР, камандзір БКА кап. Шмацін, старшыня места Вялейкі Залеўскі ды бурмістр акругі Скабей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x