Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адведаў я таксама наш апорны пункт у Палачанах ля Маладэчна. Ведама, паехаў туды пад аховай узброенай старожы. У Аборніках мы спыніліся ў мясцовага каталіцкага пробашча. Малады ксёндз прыняў нас вельмі ветліва, ды даў, у беларускай мове, інфармацыі аб жыцьці мясцовых людзей, аб іх клопатах, аб дакуках савецкіх бандаў, што начамі находзяць з суседніх пушчаў ды ўсё чыста рабуюць. Я не спадзяваўся, што сустрэну тут беларускага каталіцкага сьвятара, які чытае віленскі «Беларускі голас». Паказваў мне старанна падшытыя нумары газэты. Сустрэлі мы й старшыню Дворнікаў. Ён нам скардзіўся:

— Бяда ў нас! Грабяць партызаны ды тэрарызуюць! Ці няма нейкае рады, каб перад гэтымі бандытамі абараніцца?

У беларускім апорным пункце, дзе 350 чалавек адбівала напады савецкіх бандаў на беларускае мірнае жыхарства, мы прабылі каля гадзіны. Там нам паказвалі лікі зьнішчаных бальшавіцкіх агрэсараў ды іхных агентаў, якія намагаліся перайсьці з пушчы праз рэчку, але на пераходных пунктах паклалі свае галовы.

Камэндант апорнага пункту ведаў загадзя аб нашым прыезьдзе, дык усю сваю збройную сілу выстраіў для агляду. Я пазнаёміўся з жаўнерамі й афіцэрамі. Мне быў прадстаўлены малады жаўнер, што сам адзін зьнішчыў колькі партызанаў, ды прынёс у гарнізон аж сем стрэльбаў.

Аказалася, што гэты хлапец выявіў ня толькі баёвую адвагу, але й вялікі разьведны розум. Ён гарантаваўся, што саветчыкі на вывед высылаюць па тры асобы: двух мясцовых ды аднаго скінутага парашутам палітрука. Ведамымі сабе пераходамі праз раку яны паходзілі на беларускае жыхарства. Тады хлапец гэты, пасьля захаду сонца, сам адзін хаваўся з аўтаматам у кустох ды чакаў ля пераходу. І калі валацугі спрабавалі пераходзіць раку, адкрываў па іх агонь. Ці іх клаў, ці не, цяжка сказаць, але на месцы пераправы знаходзіў стрэльбы. Гэтага героя я прадставіў да ўзнагароды мэдалём. У далейшым мы спыніліся ў маёнтку пана Сенажэцкага. Там быў манумэнтальны палац, у ім можна было-б памясьціць тысячы нашых жаўнераў. Аглядалі мы таксама й палачанскую пачатковую школу. Абодва гэтыя будынкі тыдзень пазьней спалілі бальшавіцкія дывэрсанты. Пры зьмярканьні мы вярнуліся да Вялейкі.

ВЯЛІКДЗЕНЬ У КУРАНЦЫ

Ужо добра зганяла з палёў сьнег ды пад подыхам вясны пачынала аджываць рунь. Ды лес усё яшчэ стаяў пануры, калі мы ехалі да Куранца на ўсяночную й Вялікдзень да айца Янеля, які запрасіў нас на гэтае ўрачыстае сьвята. Едзем хурманкай памалу, бо дарога мокрая, гразкая. Сунемся ціха, бо наш воз, плывучы па гразі, нават не ляскатаў. Аж тут мой ад'ютант з хурманом настаражыліся ды кажуць:

— Спадар намесьнік, гляньце! Там на стаўпе вісіць чалавек.

І запраўды вісеў чалавек. Мы стрывожыліся. Аб'ехаць было немагчыма, вярнуцца назад — нязручна, дык едзем далей. Хутка параўняліся зь вісельнікам. Галава скручаная ў бок, твар сіні, шыя выцягнутая, рукі зьвязаныя ззаду. На ім брудная ватоўка ды гэткія-ж нагавіцы. Абутак быў зьняты, пасінелыя ступні зьвісалі ўніз. На грудзёх вісельніка вісела таблічка з напісам парасейску: «Я взрывал железную дорогу».

Нам стала ясна, што гэта ахвяра бальшавіцкай партызаншчыны з аднаго боку, а нямецкага зь ім змаганьня з другога. Мы моўчкі паехалі далей, а ў галаве таўкліся цяжкія думкі: «Хто гэты вісельнік? Ці ён насланы, скінуты бальшавіцкай хэўрай чужынец, ці імі адурманены або загнаны ў лес Немцамі наш суродзіч?» Ці так, ці гэтак, пераймаў жах ад дзікага звырадненьня сучаснага чалавецтва.

У Куранцы, як мы знайшлі, палажэньне было апанаванае. Людзі, не зважаючы на партызанскі й нямецкі тэрор, сьвяткуюць найбольшае хрысьціянскае сьвята, Вялікдзень, Ускрашэньне Хрыста. Немцы далі дазвол на ўсяночную, пад умовай, што людзі зьбяруцца ў царкве яшчэ зь вечара, да захаду сонца, ды будуць там маліцца да раніцы, што ў часе ўрачыстае працэсіі ня будуць страляць ракетаў ці салютаў. Куранецкая паліцыя кардонам ахоўвала царкву й вернікаў.

Назаўтра раніцай мы заселі за вялікодны стол, багата застаўлены айцом Янелем. Хрыстосваліся, выпівалі, гаманілі, сьпявалі, як бывае на Вялікдзень. Каля паўдня мы пайшлі зьведаць куранецкія ўстановы. Аказалася, што пра вайну ў гэты дзень ніхто ня думаў. Людзі разьвяселеныя, бадзёрыя, у сьвяточным вялікодным настроі. Куранец гудзеў, як вулей у вясновым аблёце.

Я наведаў паліцыю. Камэндант прадставіў талковы плян абароны перад бандамі, прасіў больш амуніцыі. Пахваліў я яго за добры плян і за парадак у мястэчку, абяцаў выстарацца больш узбраеньня й амуніцыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x