Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Язэп Малецкі - Пад знакам Пагоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1976, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад знакам Пагоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад знакам Пагоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную вайну.
Язэп Малецкі

Пад знакам Пагоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад знакам Пагоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як вялікі вы мелі абаронны гарнізон?

— Было сем Немцаў і трыццаць пяць нашых паліцыянтаў. Калі я ўцякаў, дык па мне стралялі, чуў сьвіст куляў, аднак шчасьліва ўцёк. Аказалася, што нашая паліцыя ўсёж такі напад адбіла.

— Былі забітыя?

— О, так, былі. Першага забілі нашага кіраўніка Самапомачы Цяўлоўскага. Добры быў чалавек, беларускі дзеяч з часоў кс. Гадлеўскага. Трох з нашай паліцыі паранілі.

— А за што вас Палякі атакавалі?

— Гэта былі польскія банды, якіх Немцы ўзброілі, абмундзіравалі ды ўспамагалі, думаючы, што яны будуць ім служыць. Яны падпалілі Самапомач, Школьны Інспэктарат і іншыя беларускія ўстановы. Дык вылілі сваю польскую злосьць на нас, Беларусах… Мы думаем, што была гэта польская падпольная група, якая дзеіць пад загадамі польскага эміграцыйнага Ўраду.

Крыху пазьней да мяне зьяўляецца паручнік СД С. Бобка. Салютуе павайсковаму ды прадстаўляецца. Я саджу яго ды пачынаю гутарку:

— Я шмат чуў пра вас яшчэ ў Баранавічах. Ці вы не схацелі-б перайсьці ў рады БКА? — пытаюся.

— Я вельмі хацеў-бы ды Немцы не дазваляюць, бо належу да СД.

— А як трапілі туды?

— Спадар намесьнік, скажу вам усю праўду! Паходжу зь беднай сялянскай сям'і. Скончыў польскую сямігодку, ды ня меў за што вучыцца далей, дык падаўся ў польскую Падафіцэрскую Школу ды запісаўся на прафэсійнага падафіцэра ў польскім войску. У часе вайны я авансаваў на сяржанта ды трапіў пасьля ў нямецкі палон. Там мяне доўга ня трымалі, але адпусьцілі на жаданьне Беларускага Варшаўскага Камітэту. Я тады прыехаў да Варшавы, дзе жыла мая жонка. У Беларускім Камітэце я даведаўся, што бацькаўшчына кліча, што там лютуюць бальшавікі. Таму, калі Немцы ламанулі на ўсход, я вярнуўся дамоў. Ды дома нікога не знайшоў: ня было бацькі, маці, двух малодшых братоў і сястры. Іх бальшавікі арыштавалі ды ў марозны дзень у лютым 1941 году вывезьлі на Сібір, дзе па іх усякі сьлед прапаў. А за што? За тое толькі, што малады Бобка, ня маючы ніякага выхаду, служыў у польскім войску!..

— Ну й што далей? — пытаюся.

— Што далей, хочаце ведаць? Думаў я, што звар'яцею. Я ня мог сьцяміць, за што яны зьнішчылі маіх бацькоў, сястру й братоў. Гэта-ж яны былі бедныя пралетары. Хіба затое, што яны былі Беларусы. Я-ж супроць бальшавікоў не ваяваў, а толькі супроць Немцаў. Немцы, калі я адгукнуўся, прынялі мяне ў СД у ступені старшага падафіцэра. З нашымі беларускімі хлопцамі я хутка ачысьціў Баранавіцкі павет ад бальшавіцкай нечысьці. І вось СД Баранавічы выслала цяпер мяне на курсы ў Вялейскае СД, дзе я дастаў ступень лейтэнанта.

— Вельмі добра! — кажу. — Але, як я чуў, вы былі камэндантам Калдычаўскага лягеру.

— Быў не камэндантам, але старшым над беларускай ахоўнай групай СС у гэтым лягеры.

— Калі гэты лягер заснаваўся?

— Ён быў заснаваны летам 1942 году начальнікам СД у Баранавічах ппурмфюрэрам СС Амэлюнгам. Мяне ён там паставіў як падафіцэра й камэнданта беларускай групы СС. Начальнікам усяго лягеру назначыў гефрайтэра Ёрна, Аўстрыяка, з войскаў СС. Нам, Беларусам, было крыўдна, што гэты нямецкі прымітыў з адным лычкам мае вялікую над намі й цэлым лягерам уладу. Ён часта ўмешваўся ў справы нашага аддзелу ды публічна, перад зьняволенымі, зьбіваў нашых жаўнераў.

— За што?

— Ведаеце, спадар намесьнік, сярод нашых былі таксама хваты, якія думалі, што ім усё можна, і часам зьдзекваліся над Жыдамі. Ёрн-жа быў службісты, часам зьверскі, але не цярпеў самаволі.

— Дык у Калдычаве ня было нейкага зьдзеку?

— Ды не. Гэта быў толькі пераходны лягер. Сядзелі там вязьні да часу сканчэньня сьледзтва. Калі быў прысуд сьмерці, дык вязьня там расстрэльвалі. Калі сьледзтва выявіла нявіннасьць, тады выпускалі. Выпускалі шмат якіх, калі ня было паважнейшых довадаў для пакараньня, а нашыя Беларусы заступаліся. Галоўную ролю ў гэтай абароне пры Амэлюнгу ігралі нашыя сябры, што служылі ў палітычным аддзеле СД. Калі сьледзтва ўстанавіла толькі падазронасьць у супрацоўніцтве з антынямецкім падпольлем, дык тады высылалі зьняволеных у канцэнтрацыйныя лягеры ў Нямеччыне. Іншая рэч, што ўва ўсякай вязьніцы парадак мусіць быць…

— А якой нацыянальнасьці пераважна зьняволеныя ў Калдычаве?

— Лягер лічыць каля 300 чалавек. Зь іх 130 гэта Жыды. Гэта ня нейкія праступнікі, а толькі рамесьнікі й спэцыялістыя, якія працуюць у майстэрнях лягеру. Шмат ёсьць спэкулянтаў, што былі злоўленыя нашай крымінальнай паліцыяй. Абсалютную аднак бальшыню вязьняў твораць людзі рознай іншай нацыянальнасьці, што былі замешаныя ў бальшавіцкае падпольле, або служылі за сувязных з партызанскімі бандамі. Частка зь іх пад падазрэньнем за ўдзел у польскім падпольлі. Усе справы вядзе Баранавіцкае СД, а мы мала што ведаем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад знакам Пагоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад знакам Пагоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад знакам Пагоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад знакам Пагоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x