Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Праўда палягае ў тым, што злачынцам яго зрабіла жыццё. Злачынства было напачатку адзінай магчымасцю выжыць, а пазней — адзінай пакінутай яму прафесіяй. Найгоршай, найцяжэйшай з усіх мажлівых прафесіяў. Калі ёсць людзі, якія будуць адчуваць да яго пагарду, то знойдуцца і іншыя, якія яго зразумеюць. Я толькі апішу найбольш характэрную частку яго жыцця, у якой Алік — о, як жа гэта было рэдка! — паказваўся са сваёй слімаковай ракавіны, у якой звычайна хаваўся ад людзей. Гэтую ракавіну тварылі ўпартасць, падазронасць і маўчанне. Гэта былі таксама якасці ягонай маткі, якой дазвалялася толькі маўчаць і працаваць.

Я не павяду вас па ўсіх яго турмах і прытонах. Я не буду віць доўгую нітку аповеду пра ягоныя пакуты і выпрабаванні. Я раскажу вам пра ягонае каханне… Пра тое, як яно дзіўна ўплялося, не раўнуючы калючы дрот у жывое цела, у ліхое жыццё злодзея… І што з гэтага магло выйсці ды што атрымалася.

А цяпер, каб праліць крыху святла на гэты змрочны вобраз, я распавяду вам яшчэ адну рэч… Рычард Заваёўнік Сэрцаў меў сына не толькі з Андзяй, але і са сваёй ненагляднай Гальшкай. Праз нейкае дзіўнае супадзенне абодвум хлапчукам, якія былі таго самага ўзросту, выбралі аднаго нябеснага заступніка — Аляксандра. Але ў жыцці дзяцей не было ніякага падабенства. Ужо сам стан цяжарнасці прынёс Андзі толькі згрызоты і душэўны боль. У процівагу сіротцы Андзі, цяжарнасць Галышкі была прынятая блізкімі з захапленнем: усе з нецярплівасцю чакалі з’яўлення на свет нашчадка двух родаў. Калі Андзінага Аліка спрабавалі збыць са свету перад яго народзінамі і пазней, то пра Гальшчынага Аліка клапаціліся бязмежна. Калі сын Андзі цярпеў голад, сын Гальшкі мучыўся ад пераядання. Калі Андзін Алік краў сабачы корм, то ў Галыпчынага Аліка сабакі ня раз забіралі з рук ласункі. Калі дзіця Андзі вучылі злачынцы, вуліца і турма, то Гальшчынаму нашчадку давалі адукацыю ў найлепшых універсітэтах, пад наглядам самых выдатных педагогаў. Адзін увайшоў у жыццё са шматлікімі дыпломамі, ведамі, сувязямі, як адукаваны, добра ўладкаваны чалавек. Другі цяжка цягнуўся жыццёвай дарогай, назапасіўшы толькі горкі досвед і практычны інстынкт. Адзін ішоў па роўнай дарозе, другі церабіў сабе шлях у жыцці, рабуючы і здабываючы сродкі на існаванне адмычкамі і ломікамі. Аднаму купілі пазіцыю «сумленнага грамадзяніна», іншы ж сам мусіў здабыць сабе тытул блатнога. [1] Блатны — злодзей, свой. На блат, па блаце — нелегальна. Блат — махлярства, крадзеж. Блатаваць — красці, хітрыць. Зблатаваць — намовіць, угаварыць.

1

ЯК ЗЛОДЗЕЮ ВЯСНА СКРАЛА СЭРЦА

Вясна. Яна была ранняя, парная, неспакойная. Вада шумела ў канавах, а кроў — у венах. Раставалі купы бруднага снегу, нібыта ад п’янага дыхання вясны. Кроплі талага снегу гучна сыпаліся са стрэх наўкол дамоў. Вада мутнела ў лужынах, а думкі — у галаве.

У той дзень праз Залатую Горку ў цэнтр гораду ішоў прафесійны злодзей Алік Баран. Яму было каля сарака гадоў… Рост сярэдні. Твар авальны, крыху мангольскі. Вочы трохі раскосыя, карыя. Апрануты ў расшпілены на грудзях фрэнч і пляскатую шапку з брылём. На нагах у яго былі да ачмурэння бліскучыя, шыкоўна зробленыя хромавыя боты.

Баран рабіў уражанне самавітага чалавека. Чыста апрануты, добра вымыты і паголены. На левай руцэ ў яго зіхцеў масіўны пярсцёнак з вялікім рубінам. Позірк быў спакойны, нібы задуменны ці летуценны. Але ягоныя касаватыя вочы бачылі і беспамылкова ацэньвалі ўсё, што дзеялася навокал. Хаваўся ў іх досвед трыццаці гадоў зладзейскага занятку. Ён быў маўклівы, ураўнаважаны, спакойны, але ў свеце злачынцаў ён меў вялікую пашану і прызнанне за самавітасць, спрыт у працы і агромністую сілу характару. Баран нават практычна не ўжываў зладзейскага жаргону. Ён меркаваў, што гэта патрэбна толькі шпане, [2] Зладзейскі жаргон я ужываю умерана, каб надаць тэксту адпаведны каларыт. Я лічу, што гэтыя урокі чужой мовы не за шкодзяць чытачам. — Заўвага аўтара . якая больш нічым не можа давесці, што яна блатная.

Алік не ішоў на заданне. Ён хацеў пабачыцца з былым супольнікам, Казікам Марацкім, які з нейкіх прычынаў даў драпака з Вільні ў Менск і пакуль атабарыўся ў скупшчыцы крадзенага Цыпы, якая жыла на Нізкім рынку. Але спаткання не адбылося. У нейкі момант Баран заўважыў багата апранутую пані, якая выходзіла з брамы дому і хавала ў торбачку ключы. Злодзей вокамгненна зрабіў некалькі высноваў: «Яна ідзе па набыткі; кватэра пустая, або, можа, засталіся там дзеці ці сабака; у кватэры, мабыць, водзіцца багацце».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x